Posts filter




Што такое "адпачынак у Духу Святым"? Як пад час малітвы можа праяўляцца дар слёзаў і як вызначыць, ці сапраўдны гэты дар? Чым Божы плач адрозніваецца ад людскога жалю? Слухайце ў наступных частках аўдыякнігі а. Аляксандра Жарнасека МІС "Памілаваныя".
https://radiomaria.by/audyyateka/110-pamilavanyya/2439-pamilavanyya-a-alyaksandr-zharnasek-ch-11


Як нараджаюцца фотаздымкі, на якія глядзіш і не можаш адарваць позірк, у якія нібыта акунаешся цалкам? Мастак Валер Вядрэнка расказвае пра сваё "Незваронае" - выставу і новы фотаальбом аўтарскіх работ, звязаных з асабістымі ўражаннямі, думкамі, эмоцыямі ад месцаў і архітэктурных помнікаў.
https://youtu.be/E3GUof4IChs?feature=shared




Што такое фіміям? З чым звязаны працэс курэння фіміяму? Пра паходжанне расліны і яе карысныя ўласцівасці расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.
https://radiomaria.by/audyyateka/21-pragramy/biblijnaya-batanika/2437-biblejskaya-batanika-fimiyam


Пра што даўней спявалі калядоўшчыкі? Ці спяваем мы зараз народныя калядкі ў касцёле? Якія аўтарскія калядныя спевы сталі такімі папулярнымі, што іх лічаць народнымі? Алена Кот і Гэлена Грамыка расказваюць пра калядкі, дзеляцца сваімі цёплымі ўспамінамі і запрашаюць разам заспяваць улюбёныя песні.

https://youtu.be/K6Hz9jp8GWE?feature=shared


Часцей за ўсё, мы звязваем міру або смірну з постацямі біблійных трох каралёў, але гэта пахучае рэчыва не проста каштоўны падарунак новаму цару, а яшчэ і асаблівы сiмвал. Мiра - гэта смала, якая выдзяляецца на кары дрэва камiфора мiравая. Чаму менавiта гэтае рэчыва прыносiлi ў якасцi каштоўнага дару? Як габрэі выкарыстоўвалi яе пры пахаваннях? "Мiро" i "мiра" - у чым рознiца? Чым пахне святасць? Пра ўсе цікавосткі міры расказвае Анастасія Аўдзевіч.
https://youtu.be/5P7hmGNXJlo?feature=shared


Што такое дэменцыя? Як заўважыць першыя прыкметы хваробы? Што важна ведаць пра догляд за хворымі на дэменцыю? Якія практыкаванні можна рабіць, каб захаваць здароўе свайго мозгу як мага даўжэй? Пра асаблівасці хваробы і адпаведныя праекты дапамогі расказвае сацыяльны супрацоўнік "Карытас", аўтар трэнінгу па прафілактыцы заўчаснага старэння Валянціна Яцэвіч.
https://youtu.be/xl-uqFOSaG0?feature=shared


Эўхарыстычная малітва - вяршыня літургічнай цэлебрацыі. Што такое малітва падзякі, у чым яе сэнс? На якія часткі падзяляецца эўхарыстычная малітва? Як вернік павінен паводзіць сябе не толькі падчас яе, але і пасля? Расказвае кс. Андрэй Лысы.
https://www.youtube.com/live/b5-iucR2Xb4?feature=shared


Куды кліча нас сёння дарога? На Гарадзеншчыну: у Пески ды Бялавічы, Вайдзевічы ды Крамяніцу, Пацавічы, Самуйлавічы ды іншыя цікавыя мясцінкі. Вы ўжо тут бывалі? Не? Запрашаем у падарожжа разам з Уладзімірам Цвіркам.
https://youtu.be/OkSp4b7noAw?feature=shared


Якімі даўней былі беларускія маёнткі? Як гаспадары ладзілі ў іх сваё жыццё? Нічога няма лепшага за сведчанні відавочцаў - Алена Быкава пакінула свае ўспаміны пра маёнтак Чэрніцы, запрашаем іх паслухаць.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2432-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-101


Як у Ватыкане і ў Беларусі будзе адзначацца 2025 юбілейны год хрысціянства? У якіх святынях можна будзе атрымаць поўны адпуст і што для гэтага трэба зрабіць? Дзе зарэгістравацца, каб прайсці праз юбілейную браму ў Рыме? Хто такія "пілігрымы надзеі"?
Распавядае кс. Павел Эйсмант, асабісты сакратар арцыбіскупа-эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча.
https://www.youtube.com/live/JmxiudKE52c?feature=shared


Што такое батлейка? Якія сюжэты з’яўляюцца традыцыйнымі для такога тэатру і як яны звязаныя з Бібліяй? Чаму батлейка мае менавіта два або тры ярусы?
Пра усё гэта і не толькі раскажа Анастасія Малышчыц і пакажа спектакль "Цар Ірад", сюжэту якога ўжо больш за 1000 гадоў.
https://youtu.be/yGkKg__VJQ0?feature=shared


Як даўно сыры з'явіліся ў меню беларусаў? Якая гісторыя яблычнага сыру? Што натхняе на стварэнне розных серый керамічнага посуду? Якія традыцыі святкавання Божага нараджэння існуюць у сям'і гераіні перадачы? Глядзіце прыгожую і смачную размову з мастачкай Вольгай Жарнасек.

https://youtu.be/FFNmVHajX-U?feature=shared


Пісьменніцу Марыю Радзевіч (1863-1944) параўноўваюць з Сянкевічам і Бальзакам. Шмат часу яна праводзіла у сваім маёнтку Грушава пад Кобрынам. Там стварыла многія аповесці. А мясцовыя жыхары, з якімі яна размаўляла па-свойску, сталі прататыпамі герояў яе твораў. Якія правілы павінны былі выконваць госці яе палаца? Як сталася, што звон у памяць пісьменніцы пэўны час знаходзіўся на "Востраве слёз" у Мінску?
Пра лёс Марыі Радзевіч расказвае музеязнавец Павел Каралёў.
Прэм'ера а 16:00.
https://youtu.be/i6FivMHOzdM?feature=shared


Чаму пад капліцу на могілках у в. Старыя Стайкі неаднаразова рабіліся спробы зрабіць падкоп? Калі і з якой нагоды на гэтым месцы ўзнікла капліца і да якой канфесіі прынадлежала спачатку? Расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
https://radiomaria.by/audyyateka/106-strachanyya-svyatyni/2430-strachanyya-svyatyni-vypusk-37




Як мы можам адказваць Богу на яго прапанову, зварот да нас? Як звязаны вера, надзея і давер да Бога? Расказвае кс.Павел Эйсмант.
https://radiomaria.by/audyyateka/113-katekhezy/kredo-idu-darogaj-very/2429-kredo-idu-darogaj-very-7-8


Пра пісьменнікаў, якія гасцявалі, прыязджалі на творчыя сустрэчы ў правінцыйны Полацк, у сваім артыкуле расказвае Навум Гальпяровіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2428-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-100


Евангелле ад Мацвея (2:11) распавядае нам пра вешчуноў, што прыйшлi да маленькага Езуса i прынеслi яму дары – золата, ладан i cмiрну. Чаму менавiта ладан (лiван) стаў адным з дароў? Якое сiмвалiчнае значэнне ён набыў для хрысцiян? З якога дрэва здабываюць духмяную смалу-ладан? Якiя гатункi лiвана icнуюць? Дзе знаходзiцца самае вялiкае кадзiла ў свеце?
Пра гэта і не толькі расказвае Анастасія Аўдзевіч у новай праграмме Легенда пра кветку на Радые Марыя.
https://youtu.be/NPbhy92ptYU?feature=shared

20 last posts shown.