#Жалудок
палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
1917 / 2023
Чарговы раз на таргі выстаўляюць сядзібу Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх. У верасьні ахвочых набыць маёнтак не знайшлося, таму ў гэтым месяцы кошт рашылі панізіць амаль у два разы — цяпер аўкцыён пачнецца з 304.100 BYN. (прыблізна 93.000 $)
Пераможца атрымае зямельны надзел у 10га, уласна палац + шэраг гаспадарчых пабудоў у рознай ступені разбуранасьці. Аб'ект даволі запушчаны і будзе патрабаваць яшчэ не адзін мільён інвестыцый...
Калісьці пашэнціла тут пабываць, месца сапраўды чароўнае, атмасфернае. Маё сціплае меркаваньне — нават у такім стане гэта ўсё яшчэ адзін з найпрыгажэйшых палацава-паркава ансамбляў краіны. Застаецца спадзявацца, што новыя гаспадары прывядуць яго да ладу.
Больш інфармацыі на старонцы прадаўца.
(фота: ldd.by)