Аўтар "Новага часу" і журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын даслаў з-за кратаў парады, як перажыць анамальную спёку
Дзяніс вельмі непакоіцца пра бацькоў і даслаў ім інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную спёку.
Нагадаем, наш калега, аўтар «Новага Часу» і палітзняволены журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо 1230 дзён знаходзяцца за кратамі.
Дзяніс вельмі непакоіцца пра бацькоў і даслаў ім інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную спёку.
«Калі не мыляюся, летась былі пабітыя ці ня ўсе мэтэараляґічныя рэкорды. Сёлета, пэўна, будзе ня горш. У зьвязку з гэтым дужа хвалююся за вас. Калі ласка, беражы сябе і Леаніда М. - максымальна! Рабіце абавязковую сіесту з 11°° до 16°°, як гэта традыцыйна адбываецца ў Гішпаніі. Ад гарачага паветру сьлед абавязкова перахоўвацца. Мінімізаваць фізычную нагрузку (аніякіх выхадаў у цяпліцу!), як найбольш спажываць ваду (толькі не халодную!) і адпачываць. Адная з асноўных пагрозаў - цеплавы ўдар, які можа мець дужа сур’ёзныя наступствы. Калі ласка, Матулечка, пастаўцеся да ўсяго гэтага дужа сур’ёзна!», — падзялілася жонка журналіста Вольга Івашына лістом да маці Дзяніса.
Нагадаем, наш калега, аўтар «Новага Часу» і палітзняволены журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо 1230 дзён знаходзяцца за кратамі.