Сёння спаўняецца роўна 270 гадоў з моманту кансэкрацыі (г.зн. дабраслаўнення) касцёла ў Старым Мядзеле, першапачаткова які быў асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.
У кнізе «Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии» (Віцебск, 1896 г.) храм апісваецца наступным чынам:
У кнізе «Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии» (Віцебск, 1896 г.) храм апісваецца наступным чынам:
«У 1754 г. Антоні Кошчыц пасяліў у Старым Мядзеле кармелітаў босых і пабудаваў для іх каменны касцёл і кляштар. У гэтым касцёле былі рэліквіі св. Юстына, прывезеныя Кошчыцам з Рыма (пасля гэтыя рэліквіі перанесены ў Мосар). У 1840 г. манастыр кармеліцкі быў зачынены і звернуты ў праваслаўны жаночы манастыр, таксама закрыты ў 1860 г. у 1866 г. адкрыты праваслаўны прыход.
Сцены святыні, распісаныя некалі сцэнамі Страшнага суда, цяпер забелены. У склепе пад царквой - грабніцы: самога Антонія Кошчыца, яго брата-манаха і сына А. Кошчыца; адзенне да гэтага часу захавалася (на самім Кошчыцы, дарэчы, быў багаты „слуцкі пояс“); многія прадметы раскрадзены падчас пераробкі храма рабочымі-жыдамі.»