Ружовая Купіна


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Першы кадр да фільма «Франкенштэйн» ад Гільерма Дэль Тора!

Прэм'ера карціны з Оскарам Айзэкам і Джэйкабам Элордзі ў галоўных ролях запланаваная на лета 2025.

#Франкенштэйн


Ана Дэ Армас на новым кадры фільма «Балерына»!

Нагадаем, карціна з'яўляецца спін-офам да фільмаў пра Джона Уіка. Прэм'ера — летам 2025.

#Балерына


Роберт Пацінсан папоўніў акторскі склад новага фільма Крыстафера Нолана!

У новай карціне генія таксама сыграюць Том Холанд, Мэт Дэйман, Зендэя, Эн Хэтуэй і Лупіта Нуонга.

#НовыФільмНолана








Першыя кадры серыяла «Нулявы дзень» з Робертам Дэ Ніра, Анджэлай Басэт і Джэсі Племансам у галоўных ролях!

У цэнтры сюжэта будзе знаходзіцца прэзідэнт, што вымушаны сысці ў адстаўку, каб стаць на чале расследавання буйной кібератакі. Прэм'ера — 20 лютага на Netflix!

#НулявыДзень


Disney абвесцілі імёны рэжысёраў, якія паставяць эпізоды серыяла «Асноўны экіпаж» у сусвеце «Зорных войнаў»! Сярод іх шмат гучных і нечаканых імёнаў.

▪️Першую і апошнюю серыі першага сезона паставіць Джон Уотс («Чалавек-Павук: Няма шляху дадому»).
▪️Другую і трэцюю зрэжысуе Дэвід Лоўры («Легенда аб Зялёным рыцары»).
▪️ Рэжысёрамі чацвёртай серыі будзе аскараносны дуэт Дэна Квана и Дэніэла Шайнэрта («Усё, паўсюль і адразу»).
▪️Пятая серыя будзе пастаўлена Джэйкам Шраерам («Сварка», «Грамавержцы*»).
▪️Шосты і сёмы эпізод зрэжысуюць добра знаёмыя нам у гэтым сусвеце Брайс Далас Ховард і Лі Айзэк Чанг, якія займаліся дагэтуль пастаноўкай некаторых серый «Мандалорца».

Прэм'ера шоу адбудзецца 3 снежня на Disney+!

#StarWars




«Злая» — шэдэўр?

Паводле слоў тых, хто ўжо праглядзеў карціну, вольная адаптацыя «Чараўніка з краіны Оз» атрымалася цудоўным мюзіклам з захапляльным сюжэтам, выдатнай акторскай ігрой і вытанчанай працай мастакоў-пастаноўшчыкаў. Карціна Джона М. Чу прыйшлася даспадобы і крытыкам, і звычайным гледачам. Агульная прэм'ера — ужо паслязаўтра! У Беларусі — пазней на два-тры дні.

#Злая


І адразу постар!

Што думаеце наконт трэйлера і постара карціны?

#ЯкПрыручыцьЦмока




Троіца з Пякельнай кухні на новым кадры серыяла «Дардэвіл: Перараджэнне»!

Прэм'ера шоу адбудзецца ўвесну!

#Marvel




Дэбютны кадр да фільма «Ніхто 2» з Бобам Одзінкёркам у галоўнай ролі!

Прэм'ера крымінальнай карціны адбудзецца 15 жніўня 2025.

#Ніхто


Нас падманулі....

Крыс Эванс, на жаль, не заводзіў OnlyFans.

#выпадкі

674 0 15 2 49

Мішэль Йеа закупілася ў ЦУМе на вокладцы Sunday Times Style!

#фотасэты


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


Конан О'Браен будзе вядучым прэміі Оскар у наступным годзе!

Сама прэмія адбудзецца ў ноч з 2 на 3 сакавіка 2025.

#Оскар


Увага!

Крыс Эванс завёў акаўнт OnlyFans. Без жартаў.

Дзякуй за увагу.

#выпадкі

20 last posts shown.