У гэты дзень 85 гадоў таму, 15-ага снежня 1939-ага года, адбылася прэм'ера эпахальнай стужкі "Знесеныя ветрам" (Gone with the Wind) пра Грамадзянскую вайну ў ЗША і згасанне Канфедэрацыі на амерыканскім поўдні. Вось некалькі цікавостак пра гэты сапраўды выбітны фільм:
⭐️ Прэм'ера адбылася на месцы дзеяння фільма, у паўднёвым горадзе Атланта.
⭐️ Натоўпы на фотаздымках не штучныя: "Знесеныя ветрам" сабралі найбольшую касу ў гісторыі кінематографа і з улікам інфляцыі трымаюць гэты рэкорд да гэтага дня (для параўнання, сёння зборы фільма перавышалі б 4 мільярды долараў, а "Аватар", які лічыцца самым касавым фільмам сучаснасці, сабраў $2,9 мільярды).
⭐️ Віўен Лі абралі на ролю жыхаркі Поўдня Скарлет з каля 1400 кандыдатак, нягледзячы на яе англійскае паходжанне. У выніку інтэрпрэтацыю Лі ўхваліла сама аўтарка кнігі "Знесеныя ветрам" Маргарэт Мітчэл.
⭐️ Вытворчасць карціны была праблемнай: то два гады чакалі Кларка Гэйбла на ролю Рэта, то змяняўся рэжысёр (тры разы), то амаль не паспелі з пост-вытворчасцю да прэм'еры. Здымкі пры гэтым доўжыліся ўсяго пяць месяцаў, хаця знялі за іх ажно 88 гадзін матэрыялаў (параўнайце з сённяшнімі тэмпамі 😢)
⭐️ Фільм доўжыцца амаль 4 гадзіны, але з яго ніколі не прыбіралі сцэн і ніколі не дадавалі сцэн, акрамя уверцюры і антрактаў.
⭐️ Сцэну з пажарам у Атланце здымалі, палячы старыя сэты MGM цягам 113 хвілін, з-за чаго навакольныя жыхары пачалі тэлефанаваць да пажарных.
⭐️ Фільм ніколі не быў чорна-белым, як можна падумаць па некаторых здымках — гэта, зрэшты, першы каляровы фільм, што выйграў "Оскар" за лепшую карціну.
⭐️ "Знасеныя ветрам" паказваюць даволі настальгічную гісторыю і зусім не сучаснае стаўленне да людзей іншых рас. І хаця актрыса Хаці МакДэніэл (Матуля) і стала першай чорнаскурай атрымальніцай "Оскара", на цырымоніі яе ўсё роўна прымусілі сядзець з асобным ад астатняга касту сталом. У сучаснай версіі фільм пачынаецца з заявы аб несучаснасці расавых поглядаў у карціне, але і аб неабходнасці адлюстроўваць усё так, як гэта было ў 30-ыя гады.
На групавым фота: дама Алівія дэ Хэвілэнд (Мелані), інвестар Джок Уітні, Віўен і і Лоўрэнс Аліўе.
#у_гэты_дзень