Венецыянскі фестываль скончыўся перамогай "Пакоя па суседству" (The Room Next Door) Пэдра Альмадовара. Віншуем майстра з першай венецыянскай узнагародай!
Што яшчэ цікавага адбылося на фестывалі:
🦁 Шмат абмеркаванняў выклікала стужка "Бруталіст" (The Brutalist) Брэйдзі Коберта – манументальная гісторыя аб яўрэйскім архітэктары, што эмігруе ў ЗША пасля вайны. Некаторыя крытыкі былі ўпэўненыя ў перамозе "Бруталіста", але фільм атрымаў толькі (ну як толькі) Срэбнага ільва за рэжысуру.
🦁 Спецыяльным прызам журы была адзначана стужка "Красавік" (April) грузінскай рэжысёркі Дэі Кулумбегашвілі пра жыццё лекаркі-гінеколага з правінцыяльнага гарадка (па словах крытыкаў, вельмі цялеснае, жаночае і цяжкае кіно).
🦁 Сярод дакументальных стужак бачыла шмат водгукаў на "Рыфеншталь" (Riefenstahl) Андрэса Вееля, які даследуе спадчыну і пасляваеннае жыццё галоўнай нямецкай прапагандысткі – вось гэтую прэпарацыю "простага выканаўцы" злачынстваў мне як беларусцы было б асабліва цікава паглядзець.
🦁 Ніколь Кідман атрымала ільва за лепшую жаночую ролю ў "Малышцы" (Babygirl) і цяпер мае галоўныя прызы ўсіх галоўных фестываляў (але ці захацелася мне паглядзець "Малышку"? усё яшчэ не)
🦁 Не абышлося і без скандалаў: дакументальны фільм "Рускія на вайне" (Russians at War) руска-канадскай рэжысёркі Анастасіі Трафімавай аб акопным жыцці расейскіх салдатаў выклікаў шмат пратэстаў, бо, па-першае, занадта спачувае акупантам, а па-другое, фільм быў зняты на расейскім баку і хіба ўвогуле ёсць прапагандысцкім заказам. Былі таксама праблемы і ў ізраільскай стужкі "Аб сабаках і людзях" (Of Dogs and Men), спрадзюсіраванай Аляксандрам Раднянскім, – гэты фільм пра пошук дзяўчынкай сабакі ў разбураным падчас атакі 7 кастрычніка кібуцы выклікаў пратэсты арабскіх дзеячаў кіно. Як бы там ні было, ад сваіх рашэнняў паказваць гэтыя фільмы дырэкцыя фестывалю не адмовілася – можа, гэта і добра, што нехта яшчэ мае дастаткова аўтарытэту, каб трымаць сваю лінію.
🐞 І каротка пра чаканыя навінкі: "Бітлджус Бітлджус" прынялі хутчэй цёпла і з падзякай Ціму Бёртану за вяртанне да кіно; працяг "Джокера" падзяліў крытыкаў на wow/boo (як, прынамсі, было і з самім "Джокерам"); Анджэліне Джолі прарочаць "Оскар" за ролю Марыі Калас у "Марыі"; "Квір" выйшаў не вельмі, але для Крэйга гэта хіба лепшая роля ў кар'еры; серыял "Дысклэймер" Куарона атрымаў нядрэнныя адзнакі, то чакаем.
Калі нешта прамінула, пішыце ў каментары, абмяркуем!
#фестывалі