Чартоўскі добрая кава


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Погляд на кіно з беларускай канапы ў Польшчы
Абмеркаванні — у "Дабл R": https://t.me/+zIDieffXX3kyZjYy
Рэклама і супрацоўніцтва: @little_ashh

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Кава ўвечары гэта некарысна, але толькі не для гэтага хлопца. Сёння культаваму "Драйву" Нікаласа Рэфна споўнілася роўна 13 гадоў (паглядзець з беларускімі цітрамі можна тут).

Драйв (Drive), 2011

#кінакава
#у_гэты_дзень


Нечакана глядзім трэйлер ад "Беларусьфільма": нацыянальная студыя прадстаўляе фільм "Чорны замак" паводле рамана Ўладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". У трэйлеры — расійскія акцёры ў галоўных ралях, сучасная сучаснасць і нешта гістарычна-містычнае, але цёплай усмешкі Ўладзіміра Сямёнавіча, якую ён захоўваў нават у самых сваіх зморчных і містычных творах, не адчуваецца.

А вы што думаеце?

#трэйлер


Глядзім трэйлер фільма "Вучань" (The Apprentice), які распавядае пра пачатак кар'еры Дональда Трампа і мае моцныя вайбы "Спадкаемцаў", калі б Кен змог (можа, гэта ўсё за-за дарагіх аўто і класічнай музыкі).

У фільма цікавы лёс: ён шукаў пракатчыка з часоў сваёй прэм'еры ў Канах у траўні, страціўшы асноўнага спонсара, кампанію Kinematik, з-за пагрозы іску з боку Трампа, які назваў карціну "дэфамацыйнай". Ад "Вучня" адмовіліся ўсе мэйджары, але ў выніку фільм падхапіла кампанія Briarcliff Entertainment, якая раней прадзюсіравала такія палітычна нагружаныя стужкі, як "У цэнтры ўвагі" (Spotlight). Фільм выйдзе ў пракат 11-га кастрычніка —менш чым за месяц да прэзыдэнтскіх выбараў у ЗША. Тады і пабачым, ці ўся гэта гісторыя была проста хітрай часткай перадвыбарчай кампаніі Трампа, ці фільм сапраўды дае яму нейкую рэальную ацэнку. Так ці інакш, шанец паўплываць на сусветную палітыку ў стужкі ёсць — розніца паміж колькасцю прыхільнікаў Трампа і Камалы Харыс зараз складае ўсяго некалькі працэнтаў.

#трэйлер


Forward from: Кавалачак жыцця
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Тут чалавек зрабіў кампіляцыю найлепшых сцэн з яйкамі ў кіно.

Поўны ліст фільмаў, выкарыстаных у роліку, глядзіце тут: https://letterboxd.com/impatrickt/list/eggs-in-movies/

#флуд


Люблю Letterboxd усім сэрцам за ўсе кшталты дзіўных падборак і крэатыўных падыходаў да сінефільства. Для якога заўгодна запросу, які вам прыдзе да галавы, там, хутчэй за ўсё, ужо ёсць спісачак.


Настрой ужо нейкі восеньскі, таму #кінакава сёння самотна-задумённая: проста Барыс Карлаф п'е каву з цыгарэткай у перапынку на здымках "Нявесты Франкенштэйна", 1935-ы год.

(так напраўду там можа была і гарбатка, але ж я стаўлю на каву)

#кінакава


Венецыянскі фестываль скончыўся перамогай "Пакоя па суседству" (The Room Next Door) Пэдра Альмадовара. Віншуем майстра з першай венецыянскай узнагародай!

Што яшчэ цікавага адбылося на фестывалі:

🦁 Шмат абмеркаванняў выклікала стужка "Бруталіст" (The Brutalist) Брэйдзі Коберта – манументальная гісторыя аб яўрэйскім архітэктары, што эмігруе ў ЗША пасля вайны. Некаторыя крытыкі былі ўпэўненыя ў перамозе "Бруталіста", але фільм атрымаў толькі (ну як толькі) Срэбнага ільва за рэжысуру.

🦁 Спецыяльным прызам журы была адзначана стужка "Красавік" (April) грузінскай рэжысёркі Дэі Кулумбегашвілі пра жыццё лекаркі-гінеколага з правінцыяльнага гарадка (па словах крытыкаў, вельмі цялеснае, жаночае і цяжкае кіно).

🦁 Сярод дакументальных стужак бачыла шмат водгукаў на "Рыфеншталь" (Riefenstahl) Андрэса Вееля, які даследуе спадчыну і пасляваеннае жыццё галоўнай нямецкай прапагандысткі – вось гэтую прэпарацыю "простага выканаўцы" злачынстваў мне як беларусцы было б асабліва цікава паглядзець.

🦁 Ніколь Кідман атрымала ільва за лепшую жаночую ролю ў "Малышцы" (Babygirl) і цяпер мае галоўныя прызы ўсіх галоўных фестываляў (але ці захацелася мне паглядзець "Малышку"? усё яшчэ не)

🦁 Не абышлося і без скандалаў: дакументальны фільм "Рускія на вайне" (Russians at War) руска-канадскай рэжысёркі Анастасіі Трафімавай аб акопным жыцці расейскіх салдатаў выклікаў шмат пратэстаў, бо, па-першае, занадта спачувае акупантам, а па-другое, фільм быў зняты на расейскім баку і хіба ўвогуле ёсць прапагандысцкім заказам. Былі таксама праблемы і ў ізраільскай стужкі "Аб сабаках і людзях" (Of Dogs and Men), спрадзюсіраванай Аляксандрам Раднянскім, – гэты фільм пра пошук дзяўчынкай сабакі ў разбураным падчас атакі 7 кастрычніка кібуцы выклікаў пратэсты арабскіх дзеячаў кіно. Як бы там ні было, ад сваіх рашэнняў паказваць гэтыя фільмы дырэкцыя фестывалю не адмовілася – можа, гэта і добра, што нехта яшчэ мае дастаткова аўтарытэту, каб трымаць сваю лінію.

🐞 І каротка пра чаканыя навінкі: "Бітлджус Бітлджус" прынялі хутчэй цёпла і з падзякай Ціму Бёртану за вяртанне да кіно; працяг "Джокера" падзяліў крытыкаў на wow/boo (як, прынамсі, было і з самім "Джокерам"); Анджэліне Джолі прарочаць "Оскар" за ролю Марыі Калас у "Марыі"; "Квір" выйшаў не вельмі, але для Крэйга гэта хіба лепшая роля ў кар'еры; серыял "Дысклэймер" Куарона атрымаў нядрэнныя адзнакі, то чакаем.

Калі нешта прамінула, пішыце ў каментары, абмяркуем!

#фестывалі


На Netflix выйшлі ўсе 6 эпізодаў "Ідэальнай пары" (The Perfect Couple) — чарговага серыяла з серыі "пакуты багатых белых людзей з Ніколь Кідман" (для іх ужо можна завесці свой асобны жанр). Як ува ўсіх такіх шоу, тут ёсць усе сарты крынжовых стэрэатыпаў: "адзіны-супраць-усіх" персанаж з сярэдняй клясы, напышлівая польская служанка, мудры чорнаскуры паліцэйскі з неахайнай, але разумнай белай напарніцай, і нават нешта падобнае на індыйскія танцы ў застаўцы — шчыра кажучы, я так і не зразумела, ці гэта ў шоўранераў такая самаіронія, ці гэта яны проста шчыра весяляцца. Часткі сюжэта і стылю здымак таксама нацяганы з розных падобных крыніц: допыты як у "Вялікай маленькай хлусні", сямейныя зносіны як у "Белым лотасе", герметычнасць як у "Нажы вонкі". У той жа час, тут ёсць няхітры дэтэктыў, летнія вайбы і вельмі моцны каст (Дакота Фанінг, Мэган Фэйхі з "Белага лотаса", Леў Шрайбер з "Рэя Донавана", Ів Х'юсан з "Дрэнных сясцёр"). Нядрэнны guilty pleasure на 6 гадзін, калі вас не нервуе міміка Кідман.

#навінка


Хуткі анонс для ўсіх, хто зацікаўлены ў кіно прафесійна: сёння а 19-ай па менскім часе адбудзецца бясплатны майстар-клас беларускага рэжысёра і заснавальніка Кінашколы Андрэя Палупанава "Рэжысура vs фільммэйкінг", дзе будуць абмяркоўвацца падабенства і розніца паміж гэтымі паняццямі, што робіць рэжысёр і што робіць фільммэйкер, як гэта выглядае на практыцы і як сучаснасць уплывае на гэтыя дзве прафесіі. Зарэгістравацца для ўдзелу можна ў інстаграме спадара Андрэя, а знайсці спасылку на zoom-пакой — тут.

#bycinema


#кінакава святочная — сёння ўсеагульнаму ўлюбёнцу і дзіцяці Беларусі Кіяну Рывзу спаўняецца 60 гадоў.


Добрыя навіны для аматараў беларускага кіно — на YouTube стартаваў праект "Сто гадоў беларускага кіно", дзе культуролаг Максім Жбанкоў даследуе гісторыю беларускага кінематографа праз прызму свайго суб'ектыўнага топа беларускіх фільмаў. У першым выпуске — 1920-ыя з "Прастытуткай", "Кастусём Каліноўскім" і "Ў агні народжанай". Калі чакалі знаку пачаць глядзець беларускае, можа, гэта якраз ён.

(з Беларусі глядзець, паклапаціўшыся аб бяспецы)

#bycinema


Прыгожы постэр постапакаліптычнага мюзікла (!) "Канец" (The End) з Тыльдай Суінтан, Майклам Шэнанам І Джорджам МакКеям, які распавядае пра багатую сям'ю, што жыве ў бункеры пасля канца свету і аднойчы сутыкаецца за нечаканым госцем. Прэм'ера — дням на фестывале ў Талурайдзе (не Венецыяй адзінай жыве зараз свет кіно, а хутка будуць яшчэ і прэм'еры з Таронта).

#постэр


Яшчэ адзін мэтр завёў акаунт на Letterboxd — Фрэнсіс Форд Копала ўжо нават стварыў першы спіс "Фільмы, якія я вельмі рэкамендую", у асноўным з класікай, але ёсць і Пол Томас Андэрсан.

Калі падпішацеся на рэжысёра, заглядайце і да мяне на старонку: як набярэцца трохі беларускіх леттэрбоксераў, мо ўвосень замуцім кіначэллендж. Таксама буду ўдзячная за дапамогу са спісам Belarus in movies (там я збіраю замежныя фільмы, дзе ўзгадваюцца беларускія гарады і мясціны).


#навіны
#letterboxd


Глядзім трэйлер "Кватэры 7А" (Apartment 7A) — прыквела да "Дзіцяці Размары" Рамана Паланскі. Выглядае нібы "Чорны лебедзь" сустракае "Суспірыю" Гуаданьіна, "Чырвоныя туфелькі" Прэсбургера-Пауэла і "Бязгрэшную" з Сідні Суіні. Карацей, танцы, жахі і манашкі — усё як я люблю. Прэм'ера на Paramount+ 27-га верасня.

#трэйлер


Учора распачаўся 81-ы Венецыянскі фестываль, дзе ўпершыню пакажуць даволі шмат цікавых навінак:

🎬 Бітлджус, Бітлджус (Beetlejuice, Beetlejuice) — прэм'ера працягу макабрычнай камедыі пра Бітлджуса ад самаго Ціма Бёртана ўжо адбылася на адкрыцці фестываля, і водгукі пакуль больш станоўчыя: крытыкі кажуць, гэта бадай што лепшы Бёртан за апошнія гады (трэйлер)

🎬 Джокер: вар'яцта ўдвох (Joker: Folie à Deux) — яшчэ адзін чаканы сіквел з Хаакінам Феніксам і Лэдзі Гагай у галоўных ралях і Тодам Філіпсам у рэжысёрскім крэсле, які зноў паабяцаў, што гэта яго апошні фільм пра Джокера 🌚 (трэйлер)

🎬 Марыя (Maria) — баёпік аб знакамітай опернай спявачцы Марыі Калас у выкананні Анджэліны Джалі

🎬 Квір (Queer) — гарачая рамантычная драма ад Лука Гуаданьіна аб амерыканскім экспаце (Дэніел Крэйг), які пераследуе маладзёна ў Мексіцы 40-ых гадоў

🎬 Ваўкі (Wolfs) — вяртанне на экраны дуэта Брэда Піта і Джорда Клуні ў крымінальным экшане аб прыбіранні трупаў, наркотыках і нечым такім (трэйлер)

🎬 Пакой па суседству (The Room Next Door) — першы англамоўны фільм Пэдра Альмадовара аб старых сяброўках (Джуліана Мур і Тыльда Суінтан), якія сустракаюцца ў нечаканых абставінах (трэйлер)

🎬 Дысклэймер (Disclaimer) — серыял Apple TV аб журналістцы (Кейт Бланшэт), якая ўсё жыцце выкрывала чужыя таямніцы, і вось нехта вырашыў выкрыць яе. Apple вядомыя сваім падыходам да серыялаў "возьмем суперзорку, а ўсё астатняе як пойдзе", але ў гэтага праекта рэжысёрам выступае Альфонса Куарон, таму можа атрымацца нешта цікавае (трэйлер)

Таксама маю персанальны антытоп таго, чаго я да гэтага фестываля не чакаю:
🌚 Фільм "Малышка" (Babygirl) пра БДСМ-стасункі Ніколь Кідман і яе маладога інтэрна (мне ад яе вечнай маладосці і так неяк ніякавата)
🌚 Другая частка вестэрн-эпапеі "Гарызонты" (Horizon: The American Saga - Chapter 2) ад Кевіна Костнэра (мяне аж скруціла ад таго, наколькі дрэннай была першая частка, дзякуй, хопіць і яе)

А ў вас якія чаканні ад сёлетняй Венецыі?

#фестывалі


Ну і давайце ўжо вырашым гэтае пытанне народным галасаваннем, бо мяне кожны раз жаруць сумневы. Што мы глядзім:
Poll
  •   цізер
  •   тызер
  •   мой варыянт у каментах
73 votes


Глядзім тызер-трэйлер новага фільма Жака Адыяра "Эмілія Пэрэз" (Emilia Pérez), які нарабіў шуму ў Канах сваёй шматграннасцю: тут у адной карціне яднаюцца і трылер, і меладрама, і мюзікл. Па сюжэце, адвакатка Рыта мусіць дапамагчы крымінальнаму босу назаўсёды развітацца са сваім мінулым і стаць жанчынай, як той даўно марыў. Прэм'ера — 13-ага лістапада на Netflix.

#трэйлер


#кінакава ў працяг нямецкай тэмы: галоўная зорка нямецкага кіно Марлен Дзітрых п'е каву з Орсанам Уэлсам і Рытай Хэйвард дзесьці ў 1945-ым. У Дзітрых і Ўэлса наперадзе сумесная праца над "Пячаткай зла" (Touch of Evil), а ў Рыты і Ўэлса — "Лэдзі з Шанхая" (The Lady from Shanghai) ды цяжкі развод.


Інтрыга зноў доўга не пратрымаліся – сапраўды, на здымках элементы дыярамы Нямецкай кінематэкі, прысвечанай здымкам "Кабінета доктара Калігары" (Das Cabinet des Dr. Caligari) Роберта Вінэ – бадай што самага знакамітага фільма эпохі нямецкага экспрэсіянізму. Нямецкі экспрэсіянізм пазнаем па сюрэалістычных, скажоных дэкарацыях (увага на заднікі дыярамы) і даволі змрочных сюжэтах, часцяком звязаных з гіпнозам, снамі і кашмарамі.
Віншую пераможцу, а тэматычная паштоўка вось яна!

Увогуле, нямецкі музей кіно мне спадабаўся, таму бліжэйшым часам буду пісаць пра нейкія цікавосткі з іх экспазіцыі ды пра нямецкае кіно – стаўце вашыя агеньчыкі ці яшчэ штосьці добрае, калі вам будзе цікава.


Адміну зноўку можна вандраваць, таму для вас – вандровачная разыгранка: хто першы назаве ў каментах, што за фільм загаданы на здымках, атрымае ад канала тэматычную паштоўку.

(паштоўка паляціць з Польшчы, адрас запытаю канфідэнціяльна і захоўваць не буду)

#разыгранка
#кінавандроўкі

20 last posts shown.