Ода а вятрох паспалітых
Вітаю, дзікія вятры,
Пасланцы ночнае дакоры.
Пад вашай уладаю прасторы;
Ключы ад сьцюжнае пары
Заўлоньне вашае трымае.
Магутны посьвіст узьнімае,
Як счуе сьціплыя двары,
Ваш націск чыстага імкненьня,
Прыроды сьцежкамі натхненьня,
Ляціць што ў досьвітку старым
Насустрач безьлічы спатканьняў
Ці жалю поўных сутыканьняў
Зь няволі доляю “чужых” —
Прасторы вязьняў пастаянных,
Што з глебы коваў акаянных
Ня могуць вынайсьці сваіх
Шляхоў да сталае свабоды:
Дарог, што звольняць назаўсёды,
Ад шэсьця зімаў, лет адных,
Нязьменных існасьцю натуры.
Наш далягляд для вас пануры;
Ня цешаць выгляды малых
Спрадвечнай роднасьці пэйзажаў,
Крывю ад ворагу нападаў,
Чый не забудзе вольны дых
За безьліч прышласьці стагодзьдзяў.
Вас надзяць хвілі бязугодзьдзяў.
Так вабіць грукат бур буйных,
Што ўдалеч, у прагне непакою,
Вас цягне доляю юрною
Ад словаў сталых і пустых:
Свабода, шчасьце, дом, каханьне,
Пакуты, вораг і змаганьне,
І дужасьць вобразаў старых,
Што помніць прагная сьвядомасьць.
Вас далей гоніць негатовасьць
Бадзяцца ў зяпаньні дурным,
Плюгавым палкаму напору.
Што скажаш ветру-лістадзёру;
Ён у цішыні плыве адных
Сваёй высокасьці ідэяў.
Прывольле вобразных надзеяў
Ніяк ня зойме думкаў міг
У чыстай сьведамасьці плыні.
І покуль чову не загіне
Цнатлівай сьвежы вартаўнік,
Лясных усьцяж пушчаў, даляглядаў,
Палёў паўз далечы аглядаў
Ён будзе мкнуцца да былых
Карцінаў нашай сталай сілы —
Да тых ганітваў, чый забылі
Усе лякат латаў баявых,
Чый грозны грукат срэбнай збруі
Ўжо ня ўспомняць тут халуі;
Цягнуцца трэба ўсім да іх —
Гаспадароў усяе прасторы,
Кудзьбітаў ночнае дакоры.
Бывайце ж, дзікія вятры.
Taras Taškievič
01.2024 — 13.06.2024
@kiera_dy_hardz
Вітаю, дзікія вятры,
Пасланцы ночнае дакоры.
Пад вашай уладаю прасторы;
Ключы ад сьцюжнае пары
Заўлоньне вашае трымае.
Магутны посьвіст узьнімае,
Як счуе сьціплыя двары,
Ваш націск чыстага імкненьня,
Прыроды сьцежкамі натхненьня,
Ляціць што ў досьвітку старым
Насустрач безьлічы спатканьняў
Ці жалю поўных сутыканьняў
Зь няволі доляю “чужых” —
Прасторы вязьняў пастаянных,
Што з глебы коваў акаянных
Ня могуць вынайсьці сваіх
Шляхоў да сталае свабоды:
Дарог, што звольняць назаўсёды,
Ад шэсьця зімаў, лет адных,
Нязьменных існасьцю натуры.
Наш далягляд для вас пануры;
Ня цешаць выгляды малых
Спрадвечнай роднасьці пэйзажаў,
Крывю ад ворагу нападаў,
Чый не забудзе вольны дых
За безьліч прышласьці стагодзьдзяў.
Вас надзяць хвілі бязугодзьдзяў.
Так вабіць грукат бур буйных,
Што ўдалеч, у прагне непакою,
Вас цягне доляю юрною
Ад словаў сталых і пустых:
Свабода, шчасьце, дом, каханьне,
Пакуты, вораг і змаганьне,
І дужасьць вобразаў старых,
Што помніць прагная сьвядомасьць.
Вас далей гоніць негатовасьць
Бадзяцца ў зяпаньні дурным,
Плюгавым палкаму напору.
Што скажаш ветру-лістадзёру;
Ён у цішыні плыве адных
Сваёй высокасьці ідэяў.
Прывольле вобразных надзеяў
Ніяк ня зойме думкаў міг
У чыстай сьведамасьці плыні.
І покуль чову не загіне
Цнатлівай сьвежы вартаўнік,
Лясных усьцяж пушчаў, даляглядаў,
Палёў паўз далечы аглядаў
Ён будзе мкнуцца да былых
Карцінаў нашай сталай сілы —
Да тых ганітваў, чый забылі
Усе лякат латаў баявых,
Чый грозны грукат срэбнай збруі
Ўжо ня ўспомняць тут халуі;
Цягнуцца трэба ўсім да іх —
Гаспадароў усяе прасторы,
Кудзьбітаў ночнае дакоры.
Бывайце ж, дзікія вятры.
Taras Taškievič
01.2024 — 13.06.2024
@kiera_dy_hardz