Священный Белавуд


Channel's geo and language: Belarus, Russian


Вся (не)правда о белорусском кино.
Блог киножурналиста Тараса Тарналицкого.
Возможности: @makethebelawood
Общение: @belawoodspeech
Быстрая связь: @tarnalit_sky
Сотрудничество: holybelawood@gmail.com

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Statistics
Posts filter


У 1989 годзе ў пракат выйшаў фільм "Мяне завуць Арлекіна" Валянціна Рыбарава.

За год фільм пра улічныя банды позняга БССР паглядзелі 42 мільёны гледачоў, а правы на паказ набыў амэрыканская нацстудыя "20th Century Fox".

Пра гісторыю самага глядацкі паспяховага беларускага фільма распавядае выданне "Радыё Свабода".

https://www.svaboda.org/a/33303252.html


У вёсцы Заброддзе пачаліся здымкі фільма "Дранікі"

Гэта будзе дзіцячы сямейны навагодні фільм пра сяброўства трох дзяцей: дваіх хлопчыкаў і дзяўчынкі. Па сюжэце адзін з герояў падчас навагодніх канікул выпадкова трапляе ў вёску. Хлопцы вырашаюць арганізаваць свой бізнэс, і ў іх узнікае ідэя зрабіць са старога дзедава УАЗіка фудтрак. Дранікі не бываюць нясмачнымі, таму папулярная страва становіцца цэнтрам бізнес-ідэі і сімвалам фільма. Акрамя вырашэння гэтай задачы юныя энтузіясты вырашаюць больш глабальную праблему, якая тычыцца ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей.

Сярод стваральнікаў — беларускія прадусары Андрэй Ліпаў І Макс Максімаў, якія з канца 2010-х працуюць на расійскі кінарынак ("Забароненая зона", "Дзіўны дом", "Пустая цэркаў" і г.д.).

Рэжысёркай праекта стала Ганна Анісімава-Карповіч, у ролях — пераважна расійскія акторы.

У планах у каманды паказаць прэм'еру ў кінатэатрах беларускаму і расійскаму гледачу напярэдадні Новага 2026 года. Па словах рэжысёра, кінакарціна будзе напоўнена святочнай магіяй.


Кінафестываль "Нефільтраванае кіно" працягвае працу — і запрашае да ўдзелу

ХІ Кінафестываль "Нефільтраванае кіно" прымае новыя фільмы ад беларускіх аўтараў! Арганізатары чакаюць працы, завершаныя ў 2024-25 гадах.

Пакінуць заяўку можна праз сайт падзеі: unfilterby.

Дэдлайн: 28 лютага 2025 года.


Пярнускі міжнародны фестываль дакументальных фільмаў прымае заяўкі

На Пярнускі міжнародны фестываль прымаюцца дакументальныя фільмы, якія асвятляюць дзейнасць чалавека ў сацыяльным, гістарычным ці экалагічным кантэкстах. Тэма фестывалю 2025 года: карэнныя народы і іх знікаючыя культуры.

Ранні дэдлайн падачы заявак: 1 красавіка 2025 года

Падавацца могуць кінематаграфісты са ўсяго свету. Узнагароджаныя дакументальныя фільмы будуць паказаны ў Эстонскім мастацкім музеі, а таксама ў Эстонскім нацыянальным музеі (Талін).

Катэгорыі фестывалю:

🔸прыз эстонскага тэлебачання;
🔸міжнародны конкурс;
🔸дакументальныя фільмы для дзяцей;
🔸фільмы, якія створаны студэнтамі,
🔸нацыянальны конкурс дакументальных фільмаў.

Фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца перакладам ці англійскімі субтытрамі.

Удзел платны: да 1 красавіка — 10 еўра, пасля — 20 еўра.

https://www.chaplin.ee/industry-press/


30 студзеня ў рэспубліканскім пракаце пачаўся паказ мультфільма "Белавежская пушча" — першага паўнаметражнага 3D-мультфільма, візуал якога быў створаны ў мінімальныя тэрміны нейрасеткай.

Як піша выданне Onliner, меркаванні гледачоў падзяліліся: адныя хваляць праект, іншыя кажуць, што дарма патрацілі на яго грошы.

Я падрабязна пісаў пра гэты праект раней — за яго адказная студыя Arteki, сярод інвестараў якой значыцца махляр-бізнесовец Дзмітры Саксонаў.

Яго каманда прыдумала здымаць мультфільм, ашчаджаюцы грошы на аніматарах і ў рэкордныя срокі, цягам некалькі месяцаў. І такі падыход спадабаўся чыноўнікам з Мінкульта, якія зараз усяляк хваляць і прамоўцяць гэты праект.


У фильма Юрия Семашко "Лебединая песня Фёдора Озерова" выйшел трейлер

Премьера фильма пройдет 14 февраля на Берлинале.

За несколько дней до Нового года 25-летний музыкант Федор Озеров возвращается домой после долгого путешествия. Федор сосредоточен на том, чтобы собрать группу и написать новый материал. Однако ему не удается собрать группу, так как все вокруг озабочены угрозой Третьей мировой войны, которая, по слухам, может начаться 1 января. Несмотря на всеобщую панику, Федор не теряет самообладания и намерен работать над новыми песнями. Однако его планы меняются, когда он обнаруживает, что пропал его любимый свитер с узором из ромашек. Он верит, что этот свитер наделяет его магическими способностями к написанию песен, как это было с его бывшим владельцем - рок-звездой. Федор отправляется в духовное путешествие, чтобы отыскать свитер и написать новую песню до Нового года.

https://youtu.be/LRj4wyZxA4o?si=DirNGJLcWhP5DSAe


Выйшаў 4-ты эпізод падкаста "Кінатэатр Беларусь"

Абмеркаваў з журналісткай Юляй Алексеевай пачварныя пажары ў Лас-Анджэласе, стаўкі на Оскар, фішкі "Насферату" Роберта Эгерса, беларускага ўдзельніка "Берлінале" — стужку "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" і стратэгію мікрабюджэтнага кіно.

Наш падкаст можна слухаць на ютубе: https://youtu.be/QLmDLwpENeA?si=dMU9CxLf2MKZSOPh

І на Spotify: https://open.spotify.com/episode/3Sa2Ue4b28bvEd5dTGaZDE?si=09c4d2ed59814754

Будзем радыя за лайкі і падпіскі


Актер Игорь Сигов о работе в такси, карьере за рубежом и встрече с Лукашенко

Игорь Сигов — один из самых известных белорусских актеров театра и кино. Двадцать лет он работал в Республиканском театре белорусской драматургии, два из которых был директором театра.

В 2020 году он покинул Купаловский театр в знак протеста против фальсификации президентских выборов и насилия силовиков над мирными белорусами. После начала полномасштабного вторжения России в Украину он покинул Беларусь. Сейчас актер с семьей живет в Польше, где помимо актерской карьеры работает водителем такси.

"Настоящее время Беларусь" пообщалось с актером о его жизни в Беларуси и эмиграции, внутренних ценностях и мечтах

https://youtu.be/DMu6GGeO3-Q?si=lzboiAf0JWPWrxE8


У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" дакументальны фільм "Лес", прысвечаны сталінскім рэпрэсіям

У дакументальным фільме паказана некалькі рэальных гісторый 1930-х гадоў аб сталінскіх рэпрэсіях. Адна з іх — пра гомельскага чыноўніка, які перажыў расстрэл у сумна вядомым Навабеліцкім лесе пад Гомелем.

Стужка прызнана "экстрэмісцкімі матэрыяламі" судом Цэнтральнага раёну Гомеля 29 студзеня.


Рэжысёр Юрый Сямашка апублікаваў новы постар свайго дэбютнага фільма "Лебядзіная песня Фёдара Озерава"

Стужку пакажуць на Берлінале ў сярэдзіне лютага. Аўтарка постара — дызайнерка Rūta Arlauskaitė.

"Лебядзіная песня Фёдара Озерава" распавядае пра музыку, апантанага пошукамі свайго шчаслівага швэдара, пакуль увесь свет аб'яты чаканнем Трэцяй сусветнай вайны.


Учора на нямецкім канале WDR адбылася прэм'ера фільма Blackbox Belarus

Гэта публіцыстычны тэлекдок Вольгі Давыдавай на палітычную тэму.

З апісання праекта на сайце тэлеканала:

"У апошнія гады Беларусь становіцца ўсё больш ізаляванай ад свайго апарату ўлады. Між тым, бясплатная справаздачнасць стала практычна немагчымай.

Амаль не засталося фатаграфій і навін з краіны, якая пяць гадоў таму марыла аб свабодзе. Тады сотні тысяч людзей пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым здушыў пратэсты сілай, магчыма, пры падтрымцы Уладзіміра Пуціна".

Фільм вольны да прагляду, але толькі на нямецкай мове.


Як паўстаў фільм "Лебядзіная песня Фёдара Озерава"

Паразмаўляў для выдання "Зеркала" з Леанідам Каліценям -- прадусарам фільма, трапіўшага сёлета ў праграму Берлінале.

Абмеркавалі не толькі саму стужку, але і паспяховасць стратэгіі безбюджэтнага кіно, якую прасоўвае Belarusian filmmakers network і іх праекту - Інкубатару мікрабюджэтнага кіно. Менавіта ў межах яго і паўстала "Лебядзіная песня".

Тэкст даступны ў двух моўных версіях:

https://news.zerkalo.io/cellar/89818.html


Прэм'ера серыяла "Перашыяк" адбудзецца ў гэты чацьвер у варшаўскім кінатэатры Kinoteka

Падчас яе адбудзецца сустрэча з акторамі серыяла і паказ двух першых серыяў. Сеанс распачнецца ў 20 гадзін.

Нагадаю, што "Перашыяк" — польскім шпіёнскі серыял, які хутка выйдзе на стрымінгу MAX. У ім адну з роляў зыграў беларускі тэатральны і кінаактор Алег Гарбуз.

Шоў раскажа гісторыю Евы Агініц (Лена Гура), якая пасля асабістай трагедыі імкнецца пакінуць сваю працу ў разведцы і пачаць спакойнае жыццё. Аднак сітуацыя ўскладняецца, калі яе партнёра, агента Скінара (Караль Почеч), раскрывае расійская разведка, пасля чаго ён бясследна знікае.

Стваральнікі сцвярджаюць, што серыял апускае гледача ў сучасны свет шпіёнскіх гульняў на фоне нарастаючых міжнародных канфліктаў, дзе, нягледзячы на ўсе спробы, агент ніколі не зможа цалкам адмовіцца ад службы. Дзеянне разгортваецца вясной 2021 года, на фоне абвастрэння адносін на польска-беларускай мяжы.


Беларуская музыка трапіла ў саўндтрэк галівудскага фільма з Ніколь Кідман

Гаворка пра эратычны трылер "Дрэнная дзеўка" (Babygirl), дзе Ніколь Кідман грае паспяховую бізнес-лэдзі, якая ўдзельнічае ў BDSM-практыках з маладым стажорам сваёй фірмы. У адной са сцэн фільма, падчас дыскатэкі ў клубе, гучыць трэк хардтэхна гурта Police in Paris.

Дык вось яго стварылі два беларусы з імём Улад, прычым адзін з іх унук Уладзіміра Мулявіна з "Песняроў".

На іх гісторыю звярнула ўвагу выданне Onliner


У дзень выбараў у Варшаве пакажуць два фільм пра Беларусь: "Пад шэрым небам" і "Выпадковая прэзідэнтка"

26 студзеня Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве запрашае на два ўнікальныя паказы.

А 14:00 адбудзецца паказ дакументальнага фільма "Выпадковая прэзідэнтка" пра Святлану Ціханоўскую.

Гэта біяграфічная гісторыя пра шлях ад хатняй гаспадыні да нацыянальнай лідаркі, створаная брытанскімі рэжысёрамі Майкам Лернерам і Мартынам Херынгам.

Пасля прагляду адбудзецца размова са стваральнікамі, якую правядзе кінаэксперт Мікалай Лаўранюк.

А 17:20 пачнецца паказ ігравога фільма "Пад шэрым небам" рэжысёркі Мары Тамковіч. Гэты фільм, натхнёны гісторыяй палітзняволеных журналістаў, расказвае пра тое, як каханне і годнасць могуць выстаяць нават ва ўмовах дзяржаўнага тэрору.

Пасля прагляду адбудзецца сустрэча з Марай Тамковіч, дзе яна падзеліцца падрабязнасцямі пра стварэнне карціны.

Абодва мерапрыемствы пройдуць па адрасе Dożynkowa 6a.

Уваход па рэгістрацыі:

🌕На "Выпадковая прэзідэнтка"

🌎На "Пад шэрым небам"


Анлайн-кінатэатр беларускага кіно Vodblisk запусціў новы праект DOC:DOC

Пра гэта распавяла яго стваральніца Воля Чайкоўская у фэйсбуку:

"Ненавіджу жаліцца і прасіць падтрымкі. Стараюся працягваць пасьміхацца і захоўваць пазітыў, як заўжды. Бо веру ў лепшае!
Але скажу шчыра, падтрымлiваць Vodblisk становiцца складаней i складаней. Сёння мы запусцілі новы праект DOC:DOC. Тэледок фільмы, які можна паглядзець абсалютна бясплатна па ўсім свеце. Калi вам важнае тое, што мы робiм, i вы лiчыце, што беларускi анлайн-кiнатэатр павiнен працягваць iснаваць -
заданацьце нам".

DOC:DOC — гэта спецыяльны праект Vodblisk сумесна з выданнем “Голас Амерыкі”. У ім сабраны дакументальныя фільмы тэлевізійнага фармату на некаторыя тэмы: штучны інтэлект, камп’ютарная рэчаіснасць, войны, супрацьстаянне, жаночая салідарнасць. Фільмы раскрываюць тэмы з розных бакоў, часам нечаканых. Напрыклад, жаночую тэму – праз музычны канцрэт тандэму Галіны Чыкіз і Святланы Бень ці праз гісторыю дзвюх жанчын на вайне ў фільме “Фаціма”.

Стваральнікі сцвярджаюць, што DOC:DOC пашырае межы геаграфіі фільмаў, прадстаўленых на у каталозе анлайн-кінатэатра.


Відэаразмова са стваральнікамі фільма "Лебядзіная песня Фёдара Озерава", які трапіў на Берлінале

У пачатку года беларускае кіно напаткаў вялікі поспех — камедыйная драма “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” рэжысёра Юрыя Сямашкі трапіла ў секцыю “Форум” нямецкага Берлінале. Калі не ўлічваць расійска-беларускую драму “Урокі персідскай”, гэта першы беларускі ігравы праект у конкурсе вялікага еўрапейскага фестывалю — і гэта цягне на грандыёзны поспех.

Пра што фільм расказвае? Як ён ствараўся? І ці цяжка яго было здымаць?

Паразмаўляў пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё са стваральнікамі фільма: аператарам Сяргеем Кавалевым і выканаўцам галоўнай ролі, акторам і музыкам Вячаславам Кмітам.

https://euroradio.fm/belarusy-syoleta-udzelnichayuc-u-berlinale-strym-sa-stvaralnikami-stuzhki


Расійскія гледачы праігнаравалі паказ фільма "Чорны замак"

За чатыры тыдні фільм паказалі ў 93 кінатэатрах, а агульныя сборы склалі 24 668 долараў. Агульны бюджэт расійска-беларускага фільма, які стартаваў у пракаце 12 снежня, склаў дзесьці 1,5 млн долараў. На гэта звярнула ўвагу выданне @orshaeu

"Чорны замак" — гэта вольная экранізацыя рамана Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі", зняты як гістарычныя прыгоды. Праект быў зняты расійскай студыяй Нью Арт Синема Продакшн пры падтрымцы "Беларусьфільма". У Беларусі пазіцыянаваўся як сумесны беларуска-расійскі праект, у Расіі — як выключна расійскі праект.

Як бачна, на прыбытку стваральнікаў гэта моцна не адбілася.


Актёр Владимир Гостюхин является крёстным пропагандиста Григория Азарёнка

Об этом белорусский пропагандист рассказал в интервью Ксении Собчак.

Дело в том, что в 90-е Юрий Азарёнок, отец Григория, и Владимир Гостюхин были членами одной партии "Славянский собор Белая Русь" — ультраправой организации, ставившей целью объединение России, Беларуси и Украины. Она просуществовала в Беларуси с 1992 по 1999 годы.

Гостюхин знаменит своими полуфашистскими взглядами. В марте этого года он подписал письмо российской интеллигенции в поддержку войны в Украине. Также он хвалил политику Александра Лукашенко и Иосифа Сталина. Сам актёр знаменит по своим ролям в фильмах "Восхождение", "Знак беды", "Наш бронепоезд", сериал "Дальнобойщики"


Тыдзень таму выйшаў тызер кароткаметражнай стужкі "Заяц"

Праца натхнёная аднайменным вершам расстралянага беларускага паэта Валера Маракова.

Аўтар анімацыі (з прычынаў бяспекі праект ананімны) праводзіць сімвалічную паралель паміж лёсамі творцаў, знішчаных падчас рэпрэсій, і бездапаможным звярком — героем згаданага паэтычнага твора.

Праца з'явіцца ў гэтым годзе.

https://youtu.be/4WZsuXlbvLY?si=TiHPxJXo77HRqQSP

20 last posts shown.