Posts filter


Forward from: Historyja
Яшчэ адзін прыклад, як камуністычная савецкая прапаганда змагалася з Божым Нараджэннем. Нават тут не абышлося без любімага цэтліка фашызм (фашизм), які "прогрессивнее строители коммунизма" ляпілі амаль на ўсіх ворагаў.

540 0 3 26 32

Рэканструкцыя аблічча чалавека з вяколіц мясцовасці Пляцянічы (зараз Чырвонае Сяло), (2100–1500 гг. да н. э.), адносіцца да культуры шнуравой керамікі.

Антрапалагічна ён дэманструе высокую ступень пераемнасці і належаў да таго ж тыпу чэрапу, што з Наваградака ХІ ст.

Крыніца: Ancestral Whispers

646 0 10 1 27

Forward from: Historyja
🪆 Малы напамін пра савецкую камуністычную прапаганду.

📺 Знаёма?


Forward from: Historyja
Адной з прычын уніі было ўтварэнне ў 1589 годзе ў Маскве праваслаўнага патрыярхату, што выклікала занепакоенасць умяшаннем Масквы ў справы праваслаўнага насельніцтва, якое пражывала ў Рэчы Паспалітай. Каб супрацьстаяць гэтаму, польска-літоўскія палітычныя і царкоўныя колы выступілі з ідэяй стварэння ўніяцкай царквы, г. зн. прызнання вяршэнства папы рымскага, але захавання праваслаўнай літургіі.

23 снежня папа Рымскі Клімент VIII падтрымаў гэты праект булай Magnus Dominus.

710 0 11 2 30

Бадай самы ранні прыклад выкарыстання тэрміна "тутэйшыя" ў значэнні "мае/свае парафіяне", які даводзілася знаходзіць. Царква ў вёсцы Гарадзец каля Давыд-Гарадка. 1740-1750-я гады.

- піша Дзяніс Лісейчыкаў.


Forward from: Historyja
Снежань 1939 года. Гітлер віншуе Сталіна з днём нараджэння, называе СССР "сяброўскай" краінай. Афіцыйная савецкая газета "Правда" друкуе віншаванне.

736 0 14 1 34

Forward from: Historyja
23 снежня 1596 года была падпісана Берасцейская ўнія - унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.


Forward from: Historyja
Герб "Пагоня" з надмагілля Ягайлы


Forward from: Historyja
Кожны раз, калі ў нейкім канале пра паслядоўніка Сталіна homo sovieticus Лукашэнку пішуць аграфюрар/агрофюрер, рэха 1917/1919/1922/1937/1939/1944-45/1994 года ўсё гучнейшае.


"Наша Ніва" хіба далей жыве часамі паўстання газеты і піша пра губернатараў.


Forward from: Historyja
Вільня, 1960 год. Жанчыны нясуць сяточную ялінку. А чаму не на Божае Нараджэнне, а перад Новым годам? Савецкія камуністы свядома кантралявалі, каб прожал ялінак была пасля Божага Нараджэння, што заключалася ў ідэалагічным змаганні са святам 24/25 снежня.

Фота: Antanas Sutkus


Forward from: Historyja
Pieršy biełaruskamoŭny vierš Janki Kupały ”Maja dola” byŭ napisany łacinkaj.

981 0 10 1 79

Беларусаў не ўпусцілі ў Літву з-за наклейкі СССР на аўта. Дакладней гаворка пра наклейку з выявай камуністычных сімвалаў - сярпа і молата.

Адносна асэнсавання камуністычнай ідэалогіі і савецкага таталітарызму ў Беларусі. Ды ў параўнанні з суседзямі.


"Няхай жыве вольная Беларусь"

Фота з сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыі, 1917 год.


А адкуль прыйшла "снегурочка"?

Все клиенты девушки — эмигранты с постсоветского пространства. Как правило, это беларусы, украинцы или казахи (...) Удивительно, но даже у такого положительного персонажа, как Снегурочка, нашлись хейтеры. Особенно это стало заметно после вторжения России в Украину. Многие говорили Елизавете, что Снегурочка — это советский персонаж, а значит, продукт «русского мира». Она с такими обвинениями не согласна.

- чытаем у артыкуле.

Беларуска прывезла з Беларусі ў Польшчу савецка-расейскія традыцыі іх бароніць. Цікава, яна жыве ў Польшчы 10 гадоў. Яшчэ больш цікава, што яна з Ліды і нібыта беларускамоўгая (так напісана ў расейскамоўным артыкуле), так што Заходняй Беларусі і яшчэ збольшага каталіцкага рэгіёну, дзе да саветаў не было Дедов Морозов і Снегурочек. Так што на гэтым прыкладзе бачна, як моцна сярод беларусаў прыжыліся расейскія традыцыі, якія разам з беларусамі жывуць за мяжой.


21 снежня 1943 года была заснаваная Беларуская цэнтральная рада - орган і квазіўрад пад кантролем нямецкай нацысцкай адміністрацыі. Орган адносіўся да Генеральнай акругі "Беларусь" ("Generalbezirk Weißruthenien"). Старшынёй быў Радаслаў Астроўскі.

БЦР часткова займалася між іншым справамі культуры і школы. Пад кіраўніцтвам БПР знаходзіліся: Беларуская народная самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі.

Са зменай акупацыі з нацысцкай на савецкую, БЦР дзейнічала за мяжой.


Forward from: Historyja
Трапіўшы на артыкул "Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы" згадаўся гэты прагноз ці прадказанне, якое даў Васіль Быкаў у 1994 годзе. Якое спраўдзілася ў тым ліку ў моўным плане.


Forward from: Historyja
Акцыя пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй. Менск, 21 снежня 2019 г.


Forward from: Historyja
Прызнанне Беларускай Народнай Рэспублікі Фінляндыяй. Фрагмент рыжскай газеты "Сегодня" за 21 снежня 1919 года.


Forward from: Historyja
21 снежня 1796 года нарадзіўся Тамаш Зан - удзельнік вызвольнага руху, літаратар. Адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў ды філарэтаў, сябра Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацый у Беларусі і Літве. Адыграў значную ролю ў развіцці рамантызму. Першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасць за адзін з найгалоўнейшых раздзелаў сваёй паэтычнай праграмы.

20 last posts shown.