Go to Belarus


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Travel


Падарожжы па Беларусі by 34travel.me.
***
Лепшае ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus
Чытай таксама: https://t.me/travel34

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Travel
Statistics
Posts filter


Forward from: 34travel
🏕Ці добра ты ведаеш Беларусь?

Нашы сябры з 34mag падрыхтавалі цікавую апытанку пра мясцовыя славутасці, іх геаграфію і гісторыю. Зможаш адказаць на ўсё?

Правярай: https://34mag.net/post/dzien-z-zyccia


🍂 Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?

«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета. У дзень восеньскага раўнадзенства аўтары праекта «Спячая спадчына» наведалі свята ў вёсцы Вязынка – і прывезлі з імпрэзы цэлы фотаальбом:

📸 https://34travel.me/gotobelarus/be/post/bahach

#gotobelarus


Выбралі дзевяць месцаў па ўсёй Беларусі, куды варта адправіцца тым, хто адчувае голад духоўны: тут пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі беларускіх майстроў:

⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/art-museums-belarus-bel

@gotobelarus #gotobelarus


⚡️ Касцёл кармелітаў у Бялынічах

Цяпер на месцы, дзе стаяў касцёл у Бялынічах, – звычайная плошча. Але калісьці ён быў цэнтрам прыцягнення паломнікаў з усёй Рэчы Паспалітай.

Гісторыя касцёла звязана з імем канцлера і вялікага гетмана ВКЛ – Льва Сапегі. Годам заснавання касцёла называюць 1624-ы.

Спачатку ўсе адбудавалі з дрэва, але пазней вырашылі ўмацаваць цэглай. Прыход дзейнічаў тут да 1832 года, а ў 1859 годзе на тэрыторыі здарыўся пажар – касцёл выратаваць не змаглі.

Яго перабудавалі і ў 1876 годзе перадалі праваслаўным. Гэта быў помнік эпохі позняга барока.

Пасля вайны будынак выкарыстоўвалі як кінатэатр і склад. У 1960-х наогул вырашылі ад яго пазбавіцца: былы касцёл узарвалі, а руіны цалкам разабралі.

Храм усё ж такі не знік бясследна. Беларускім мастакам-рэстаўратарам удалося знайсці і аднавіць яго фрэскі. Цяпер яны прадстаўлены ў мастацкім музеі ў Магілёве.

(Малюнак Напалеона Орды, 1877)

📍 Яшчэ некалькі помнікаў, якія мы страцілі, – тут.

@gotobelarus #gotobelarus


⚡️ Палессе – ўнікальны рэгіён, які не надта пускае людзей да сабе. Пятро Цалка, палешук, этнограф і дырэктар турыстычнай кампаніі «Мора вандраванняў», расказаў пра міфы і легенды старажытнага беларуса, якія можна знайсці не ў кніжках, а ў сучасных палескіх вёсках.

– Акрэсліць дакладныя межы Палесся проста немагчыма, – кажа Пятро Цалка. – Я прыязжаю, напрыклад, да маці ў Сіманічы, гэта Лельчыцкі раён, і пытаю: «Мамо, а дзе Палессе? – Ото дзе твая баба Каця жыве, у бок Турава, то ўжо Палессе. У нас яшчэ не Палессе». Прыязжаю да бабы Каці (усяго кіламетраў дваццаць, а праз балота і пяць): «Бабо Каце, слухайце, а дзе Палессе? – Гэто дзе му па грыбу ходзім, праз балота, дзе маці твая жыве. Там Палессе, а у нас яшчэ не Палессе». То бок для мясцовых жыхароў гэта такі міф, Атландыда, пра якую ўсе ведаюць, але ніхто не можа сказаць: вось тут Палессе.

⚡️ Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

@gotobelarus #gotobelarus


⚡️ Лынтупы (55.048930, 26.310859)

Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. ольшую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.

Апошнія ўладальнікі Лынтупаў, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і аматарамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі.

У 1908–1914 той жа Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах касцёл Святога Андрэя на месцы драўлянага, які згарэў.

⚡️ Што яшчэ паглядзець у Лынтупах і ваколіцах? Чытай тут:

https://34travel.me/gotobelarus/be/post/lyntupy-bel


Дубае (Пінскі раён)

📍52.091018, 25.771770

Дубае вядома яшчэ з XV стагоддзя: першая згадка пра паселішча ў летапісах адносіцца да 1498 года. З тых часоў мястэчкам валодалі мноства шляхетных сем'яў: Карпавічы, Вярэніч-Стахоўскія, нават Агінскія і Радзівілы. Калі Дубае належала забяспечанаму шляхцічу Яну Полазу, тут з'явіўся замак і быў разбіты раскошны парк. Пазней, калі гаспадаркай тут загадваў канцлер ВКЛ Альбрэхт Радзівіл, маёнтак перадалі мясцовым езуітам. Тыя прыстасавалі яго пад летнюю рэзідэнцыю. Калі ордэн езуітаў скасавалі, сядзіба перайшла да Кужанецкіх – тут пражылі некалькі пакаленняў роду.

Барочная капліца з'явілася ў Дубае на месцы драўлянага касцёла ў другой палове XVIII – пачатку XIX стагоддзя. У савецкі час у будынку капліцы размясцілі вузел сувязі.

***

📍 Што яшчэ паглядзець у ваколіцах Пінска? Тут знойдзеш цэлы маршрут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-pinsk

@gotobelarus #gotobelarus


⚡️ Ткацтва – гэта сакральны працэс: праз арнамент на тэкстылі нашы продкі размаўлялі з памерлымі сваякамі, звярталіся да прыродных сіл, праграмавалі дабрабыт сям'і. Ручнікі і посцілкі выконвалі розныя рытуальныя функцыі на пахаванні, вяселлях, каляндарных святах. Па элементах ткацтва, якія дайшлі да нашых дзён, этнографы даведаюцца, якія вераванні бытавалі ў архаічныя часы.

📍 Да 31 траўня ў краязнаўчым музеі Віцебска можна наведаць выставу «Матуліны кросны». На выставе прадстаўлена больш за 200 элементаў традыцыйнага ткацтва гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер'я: ручнікі, посцілкі, прадметы адзення.

Калі хочаш прыйсці на выставу ўжо падрыхтаванай(-ым) – рэкамендуем лекцыі ад Веткаўскага музея аб сімвалах, якія нашы продкі закладвалі ў тканыя прадметы.

📍 Больш цікавых травеньскіх падзей знойдзеш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-may-2024-bel

@gotobelarus #gotobelarus


⚡️ Вёска Пагост у Жыткавіцкім раёне, у якой сёння пражывае ўсяго каля 100 чалавек, раз на год становіцца цэнтрам, куды з усёй краіны з’язджаюцца аматары даўніны, традыцый, гісторыі, а таксама журналісты і проста зацікаўленыя людзі. Усё гэта таму, што вёска захавала старажытны народны абрад «Юраўскі карагод» – адзін з трох унікальных беларускіх абрадаў, якія ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Юр’еў дзень, які святкуюць 6 траўня, абазначае сапраўдны надыход вясны. Святы Георгі, якога ў народзе называлі Юр’я, быў заступнікам хатніх жывёлаў і сельскай гаспадаркі. Святкуюць Юр’ю ў многіх вёсках Палесся, але ў кожным месцы абрад мае свае адметныя рысы. Разам з тым кажуць, што варыянт абраду з вёскі Пагост лічыцца найбольш поўным і дакладным.

⚡️ Аўтары праекта «Спячая спадчына» трапілі на свята – і цяпер распавядаюць пра імпрэзу і паказваюць цэлы альбом здымкаў:

https://34travel.me/gotobelarus/be/post/jurauski-karahod

📸 Ганна Найдзёнава


⚡️ Сядзіба Тышкевічаў (в. Вялае, Валожынскі раён Менскай вобласці)

📍 53.976267, 26.692329

На месцы сядзібы ў 1840 годзе граф Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў сабе драўляны паляўнічы домік. Праз нейкі час пабудова згарэла, і сын графа ўзвёў на яе месцы ўжо каменную сядзібу. У 1892–1893 гадах Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў у Вялым фоталабараторыю, дзе былі абсталяваныя спецыяльныя інтэр'ерныя залы, памяшканні для грыму, касцюмерны пакой, пакоі для інтэлектуальных творчых гутарак і многае іншае. Дваццатае стагоддзе яе не пашкадавала: спачатку пабудова моцна пацярпела ў Першую сусветную, а ў часы Другой сусветнай яе дабілі партызаны. Цяпер гэта атмасферная занядбанка з чырвонай цэглы на маляўнічым беразе Іслачы.

📍 Вось тут знойдзеш маршрут падарожжа з наведваннем сядзібы: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-na-zapad-bel


Якія з беларускіх забегаў варта наведаць, каб добра правесці час і цікавае месца ў Беларусі ўбачыць? Распавядаюць аўтары тэлеграм-канала «РобімНогі» @robimnohi

🏃‍♀️ Звярні ўвагу на начны трэйл Museum Run (6-7 ліпеня), які ладзіцца на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту. Сялянскія сядзібы, драўляныя млыны – лепшай лакацыі для забегу ў купальскую ноч цяжка сабе ўявіць. Але трасы будуць праходзіць не толькі паўз падсветленыя вясковыя вулачкі – бегуноў чакаюць яры і балоты ў абсалютнай цемры.

🏃‍♂️ Яшчэ адзін забег, які яднае спорт і культурную праграму –трэйл «Шляхам Якуба Коласа» (15 верасня). Маршрут складзены такім чынам, каб бегуны наведалі засценак Акінчыцы (дзе нарадзіўся будучы пясняр), леснічоўку Альбуць (дзе ён жыў у юнацтве), леснічоўку Смольню (дзе выкладаў у школцы). У захаваных сядзібах дзейнічаюць музеі Якуба Коласа, і яны будуць даступныя для наведвання ў дзень забегу.

📍 Больш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/13-belarus-races

#gotobelarus @gotobelarus



12 last posts shown.