Уладзімір Макей памёр ад “неўдакладненых прычын”. Так запісана ў афіцыйных базах, якія аказаліся ў “Кібер-партызан”.
Раптоўная
смерць цяжкавагавіка лукашэнкаўскай сістэмы выклікала шмат канспіралагічных тэорый. Нехта казаў, што ў тагачаснага кіраўніка МЗС
“не вытрымала сэрца”, іншыя падазравалі забойства Макея.
Такая ж прычына смерці пазначаная і ў
Аляксея Аўраменкі — міністра транспарту, які памёр у 2023 ва ўзросце 46 гадоў. Выказваліся здагадкі, што
ён скончыў жыццё самагубствам.Такая ж прычына смерці — у палітвязня
Вітольда Ашурка, які
загадкава загінуў у калоніі.