"Што бацькам казаць сваім дзецям, калі наступны раз уздымецца вецер? Мы расказалі Лотэ і Нуру, што была новая лавіна і што тыя, хто павінны былі пра яе папярэдзіць, памыліліся. Але да нашай вуліцы ніякая лавіна не дабярэцца".
У кнізе "Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене" нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер дакументуе гісторыю свайго дому — месца, што знікае, — на ўскраіне Арктыкі.
Як пражываюцца змены клімату? Ці можна запабегчы прыродным катаклізмам?
Выданне складаецца з 23 глаў, і для стварэння кожнай з іх былі выкарыстаныя дакументы, даклады і артыкулы, спіс якіх можна знайсці ў канцы кнігі.
Кніжка летась выйшла ў выдавецтве "Пфляўбаўм". Папяровую версію ў продажы ўжо амаль не знайсці, але яе можна ўзяць у нашай бібліятэцы 🤗
❄️ А фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" адкрыўся сёння нарвежскім фільмам "Песні зямлі" — захапляльным падарожжам па несмяротных цудах прыроды. Калі хочацца прасякнуцца краявідамі, да сённяшняй апоўначы фільм можна паглядзець online без аплаты.
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #пфляўмбаўм