40 гадоў таму адышоў у вечнасць вялікі беларус, класік нашай літаратуры Уладзімір Караткевіч.
Як пісаў Янка Брыль пасля смерці Уладзіміра Сямёнавіча:
«Два месяцы не мог пісаць далей пачатае. А вось перачытаў яго і захацелася сказаць: Смейся, мой слаўны, і спявай, як мы смяяліся і спявалі, асабліва ў дарозе!»
Таму не варта думаць сёння пра тое, што мог бы яшчэ зрабіць і напісаць Караткевіч дзеля Беларусі, памятайма, што Караткевіч – гэта заўжды пра надзею і веру, якія мусяць быць у кожным з нас, Караткевіч – гэта пра перамогу святла над цемрай, якая абавязкова адбудзецца, Караткевіч – гэта пра любоў і каханне, якія натхняюць быць лепшымі людзьмі, чым мы былі ўчора.
Нясём сваё неба з сабой, верым у сонца над Беларуссю 🌞
Сярод задухі і бруду
І злосьці самой на злосьць
Буду верыць, як цуду,
Сонцу, якое – ёсьць.
Дарэчы, сёння таксама і дзень памяці згаданага народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Пра іх сяброўства з Уладзімірам Караткевічам можна пачытаць 👉 тут. Аналіз твора Брыля "Memento mori" глядзіце ў выпуску пра беларускую ваенную літаратуру:
➡️ https://youtu.be/txiMqpreUpQ
Відэа пра аповесць Караткевіча "Ладдзю роспачы" на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/85Nn2wsaayM
Відэа пра твор "Дзікае паляванне караля Стаха" на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/ta5HV0wuIXY
Падборка рускамоўных вершаў Уладзіміра Караткевіча ў перакладзе Андрэя Хадановіча:
👉 https://budzma.org/news/novyya-pyeraklady-z-karatkyevicha-na-byelaruskuyu.html
Таксама варта пачытаць эсэ Андрэя Хадановіча "Беларусь і прывіды дзікага палявання" па-беларуску ці па-нямецку:
👉 https://www.dekoder.org/be/article/belarus-i-pryvidy-dzikaga-palyavannya