ByProsvet


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Мы распространяем самиздат.
Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot
Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate
Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


🤓 22 лістапада 2019 г. у Вільні перапахавалі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і 18 іх паплечнікаў. Парэшткі паўстанцаў у 2017 г. у часе раскопак на гары Гедыміна знайшлі археолагі*. На помніку ў капліцы на могілках Роса зрабілі надпісы на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

*Каліноўскага павесілі на Лукішскім пляцы 22 сакавіка 1864 г. Раней месца яго пахавання было невядомым.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch






🖼Каляндар «Пейзажы Беларусі»

📆 Абноўлены насценны каляндар на 2025 год ад ByProsvet ужо дасяжны для замовы!

🇧🇾 Старонкі календара ўпрыгожаныя чароўнымі аўтарскімі малюнкамі Менску і іншых непаўторных беларускіх мясцінаў.

🎨 Ілюстрацыі: haku_na_ta_ta

🕊 Кожнай сваёй замовай на byprosvet.org вы падтрымліваеце незалежны самвыдат у Беларусі!

Набывайце па спасылцы 👈


🤓 21 лістапада 1910 г. у Менску асвячалі Касцёл святых Сымона і Алены. На ўрачыстую імшу прыйшлі людзі з усяго гораду: іх сабралі галасы трох званоў з касцельнай вежы, найвышэйшай менскай камяніцы. Будаўніцтва і частку ўнутранага аздаблення фундавалі Вайніловічы: Эдвард, грамадска-палітычны дзеяч, і Алімпія, дзяячка на ніве асветы. Праект выканаў польскі архітэктар Томаш Пайздэрскі. 

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🗞 Палешукі № 12

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna


🤓 20 лістапада 1948 г. у вёсцы Рудка нарадзілася паэтка і перакладніца Яўгенія Янішчыц*. У 11 гадоў напісала першы верш, які прысвяціла маме. Выдала некалькі кніг пранікнёнай лірыкі: «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «У шуме жытняга святла». У Парэччы, дзе творца вучылася ў школе, стварылі яе музей.

*Ніл Гілевіч называў яе «палескай ластаўкай».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


📮 Рэспубліка № 12

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot






😍 Новы каляндар ад ByProsvet на беларускай лацінцы!

🌻 У межах нашага праекту «Беларускі культурны код: Створана жанчынамі» прадстаўляем вам абноўлены каляндар на 2025 год з выбітнымі жаночымі постацямі гісторыі Беларусі.

🫶 12 старонак календара – 12 неймаверных жанчын мінулага і сучаснасці.

🎨 Ілюстрацыі: haku_na_ta_ta
✍️ Тэкст: emilka_plater

🐦 Замовіць каляндар можна па спасылцы, а ўсе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку самвыдату ў Беларусі і культурніцкія праекты ByProsvet.
__________________________

😍 Novy kaliandar ad ByProsvet na bielaruskaj lacincy!

🌻 U miežach našaha prajektu «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» pradstaŭliajem vam abnoŭlieny kaliandar na 2025 hod z vybitnymi žanočymi postaciami historyi Bielarusi.

🫶 12 staronak kaliendara – 12 niejmaviernych žančyn minulaha i sučasnasci.

🎨 Iliustracyi: haku_na_ta_ta
✍️ Tekst: emilka_plater

🕊 Zamović kaliandar možna pa spasylcy, a ŭsie atrymanyja srodki pojduć na padtrymku samvydatu ŭ Bielarusi i kuĺturnickija prajekty ByProsvet.


🤓 19 лістапада 1956 г. у Менску нарадзіўся скульптар Сяргей Бандарэнка. Працуе ў розных жанрах і тэхніках, з бронзай, керамікай і дрэвам*. На знак пратэсту ў жніўні 2020-га адмовіўся ад прэзідэнцкай прэміі, парваў дыплом, а грошы перадаў на дапамогу дзецям і падлеткам, якія пацярпелі праз гвалт сілавікоў. 

*Творы захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях краін Еўропы, Азіі, Амерыкі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch




🛎 7 Чижей № 182

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— Чацвёртая гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі, нацыянальнага героя Беларусі
— Марыя Калеснікава сустрэлася са сваім бацькам
— Па ўсёй Беларусі прайшла чарговая хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў
— Гісторыя палітзняволенага Сяргея Маўшука

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka






Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺7 Чижей №181   
🔺Палешукі №11 
🔺Рэспубліка №11 

Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями!

Больше газет на канале @by_prosvet

Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈

Будем рады волонтёркам и волонтёрам! Решите помочь с распространением самиздата в своём городе, пишите нам через @ByProsvetVolunteerBot.

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь


🤓 18 лістапада 1883 г. у Мікалаеўшчыне нарадзіўся палітык, пісьменнік, мовазнаўца, педагог Язэп Лёсік*. Старшыняваў у Радзе БНР, дамагаўся прызнання рэспублікі іншымі дзяржавамі і спрабаваў перадухіліць страту этнічных беларускіх тэрыторый. Аўтар навуковай працы «Літва – Беларусь: гістарычныя выведы», зборніку апавяданняў «Родныя вобразы».

*Яго родная сястра Ганна – маці Якуба Коласа.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🫶Вечны каляндар «2020 назаўжды»

📆 Дарагія сябры! Мы зрабілі для вас нештачка цудоўнае – каляндар, у якім сабралі адметныя падзеі беларускіх пратэстаў: мітынгі, акцыі салідарнасці, арышты... Яго старонкі – напамін аб адзінстве і моцы духу беларусак і беларусаў, што выявіліся ў надзвычай цяжкія часы.

🗺 Наш каляндар як сімвал надзеі на лепшую будучыню для Беларусі, у якой услых будуць гучаць думкі і мары, і дзе кожны будзе вольным.

🎨 Ілюстрацыі: haku_na_ta_ta, мастачка Ксенія

🕊 Усе атрыманыя з продажаў календара сродкі ідуць на падтрымку самвыдату ў Беларусі і падтрымку культурніцкіх праектаў ByProsvet.

Замаўляйце па спасылцы 👈


🤓 17 лістапада 1828 г. у Станькаве нарадзіўся дзяржаўны дзеяч Эмэрык Гутэн-Чапскі. У асобным павільёне* маёнтку збіраў музейныя калекцыі: нумізматычную, археалагічную, мастацкіх твораў ды іншыя. Яго бібліятэку складалі 20 тыс. кніг (у іх шэрагу Берасцейская Біблія 1563 г.), рэдкія рукапісы. У 1894 г. частку збораў перавезлі ў Кракаў.

*Гэты будынак, падобны да замка, назвалі «скарбчык».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

20 last posts shown.