11.06.2024. У Вене не прамінулі колішнюю рэзідэнцыю Габсбургаў, дзе Францыск Скарына з Імператарам Максіміліянам сустракаліся. Музейныя зборы Альберціны для сябе адчынілі з працамі Дзюрэра. Шагалу належную павагу аддалі. Культавую выставу Roy Lichtenstein разгледзелі. Па дарозе да Зальцбургу атрымалі асалоду і шок культурны. Высока на гары, у замку Шалабург (Schallaburg) патрапілі на шыкоўную юбілейную выставу з нагоды 50-годдзя заснавання музея. І не абы якую, а прысвечаную Рэнесансу ў Аўстрыі! Тут, у адным месцы сабраныя артэфакты, якія атмасферу Скарынавай эпохі і станаўлення генія як у кроплі вады адлюстроўваюць. Першадрукі Гутэнберга, вандроўкі Герберштейна праз Вільню і Полацак, медычныя эксперыменты часоў Адраджэння, садоўніцтва практыкі і ягоны плён. Вось бы такі музей мець ў нашых мясьціны! Праз некалькі гадзін інтэнсіўнага руху нам адкрыўся Зальцбург. Гістарычны цэнтар, заціснуты паміж Дунаем і гарою патыхаў атмасфераю Моцарта ды традыцыйных музычных фестываляў.