Беларускія байкі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Books


для тых, хто хоча больш даведацца і закахацца ... ў Беларусь - слухайце байкі тут - https://anchor.fm/belarusianfables
Далучыцца да патронаў https://www.patreon.com/belarusianfables

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Books
Statistics
Posts filter


Шаноўныя калегі!

Маем гонар запрасіць вас да ўдзелу ў Скарынаўскай сустрэчы, якая адбудзецца 17-га лістапада 2023 года ў Вільні па вуліцы Савічаўс 17, у Скарынаўскай залі Еўрапейскага Гуманітарнага Унівэрсітэта, аудыторыя 220. Прадугледжваюцца як афлайн так і анлайн https://us06web.zoom.us/j/87046424754 фарматы ўдзелу.

Плян мерапрыемства

12:00-13:30 Дыскусія з удзелам літоўскіх і беларускіх навукоўцаў “Спадчына Францішка Скарыны – праблемы ацэнак і інтэрпрэтацыяў” мадэратар Сяргей Харэўскі
13:30-13:40 кава-паўза
13:40-14:10 Прэзентацыя праекта “Культурны шлях Францішка Скарыны” Георгій Баранец і Аляксей Ластоўскі
14-10-14:40 Прэзентацыя кнігі “Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны” Аляксандр Калбаска
14:40-15:00 Падсумаванне.
Аргкамітэт.


74_ПРА СЦЮДЗЁНКУ І ПЕРАПРАВУ НАПАЛЕОНА ЦЕРАЗ БЯРЭЗІНУ. Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей і даўні сябра мой, Ігар Груца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.👉 То слухаем. https://spotifyanchor-web.app.link/e/A44CjuHijEb


73_ПРА “ДЗЕДА-БАРАДЗЕДА”. У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі запамінальную ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”. Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі ўспамінамі. То слухаем👉 https://spotifyanchor-web.app.link/e/floFwTDnFDb


72_ ПРА РУХ ЗЯМЛІ І СЬВЯТА “БАГАЧ” Вітаю! Акурат зараз, у гэтыя залатыя восеньскія часы, дзень зноўку роўным ночы стаў. Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.То хадзем 👉
https://spotifyanchor-web.app.link/e/SRgR2DY7hDb


71_ПРА ХАЛАКОСТ І МАЛЫ ТРАСЬЦЯНЕЦ. Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава. https://podcasters.spotify.com/pod/show/belarusianfables/episodes/71_-e292cf2


70_ ПРА ДЗЕДАВА АЎТАПРЫГОДНІЦТВА.
А зараз “пачастую” вас байкаю пра выпрабаванні, якія суправаджалі, здараліся, траплялі на маім аўтамабільным шляху. З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут 👉 https://spotifyanchor-web.app.link/e/qvLBbikGxCb Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.


Вітаю калегі, шчыра запрашаю на прэзентацыю кніжкі “Еўрапейскія пуцявіны Франіцішака Скарыны”, якая адбудзецца ў Менску, 23 жніўня 2023 года, а шостай у музеі Якуба Коласа. З аўтограф-сесіяй ад аўтара і супер-мастака Мішы Дайлідава.


69_ПРА СКАРЫНУ І ГАБРЭЯЎ. Звяртаючыся зноўку да асобы Францыска Скарыны хачу пра яго няпростыя жыццёвыя стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і і пераслед ад другіх яму давялося атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе. Ды ў дадатак паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся, чым займаліся, чаму і калі этнонім “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца, то ад сёння поўны тэкст баек слухаць можна тут. https://spotifyanchor-web.app.link/e/lBQ9pvoyaCb Без аніякіх абмежаваняў.


68_ПРА ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ БРОНЗАВАГА ВЕКУ НА БЕЛАРУСІ. Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. https://spotifyanchor-web.app.link/e/GqpWIVm6MBb Працяг размовы размовы са спадаром Міколам пра эпоху бронзы і людзей тагачасных даслухаць можна тут www.patreon.com/belarusianfables Поўны тэкст байкі прачытаць, фотаздымкі арыгінальныя прагледзець. Са слоўнічкам пазнаёміцца, на пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Каб веды атрымАныя замацаваць. Ды байкапісца не толькі маральна падтрымаць можна. То хадзем!


67_ПРА МУЗЕЙ ЦНАТЛІВАСЬЦІ.Сёння пазнаёмлю вас з улюбённым музеем сваім. Што ў Стамбуле створаны і назоў інтрыгуючы мае “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс слова гэтага трасфармаваўся ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю” Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей, каталог і фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць.
https://spotifyanchor-web.app.link/e/qSfVXp0QpBb То хадзем!


Forward from: Unknown
Аб'яўляем перадзамову на новую доўгачаканую кнігу, якая прэтэндуе стаць самай прыгожай, натхняльнай ў гэтым годзе.
Гэтая кніга не зусім звычайная. Гэта пачатак вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар, прафесар Аляксандр Калбаска, наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.
Дапамогуць вам у гэтым ілюстрацыі выбітнага маладога беларускага мастака Мішы Дайлідава і кранальная прадмова Віктара Марціновіча.
Напрыканцы кнігі вас таксама чакаюць тэсты-апытанкі, якія дапамогуць вам згадаць некаторыя важныя моманты жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны.
Па перадзамове 28 рублёў замест 35!
Замовіць можна праз сайт https://tn.by/product/jeurapiejskija-puciaviny-skaryny/




Вітаю, калегі! Запрашаю. Будзе душэўна ва ўсіх сэнсах!😀


Добрай раніцы, калегі! Учора атрымаў добрую вестку, што кніжачка пра Скарынавыя вандроўкі па Еўропе праз тыдзень з друку выйдзе. І што перадзамовы пачаліся. Для тых, хто і кніжку хоча займець і з'эканоміць крыху. Карціць навіною падзяліцца. https://tn.by/product/jeurapiejskija-puciaviny-skaryny/


66_ПРА СКАРЫНАЎКУ Ў ЛОНДАНЕ.ЗЗапрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага  куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра  яшчэ адзін фенамен  трыадзінства  “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая  імя  Скарынава годна носіць.    Ды ціквостак  пра гэта  паслухваць  ад Караліны Мацкевіч, куратаркі  кніжнай  калекцый шыкоўнай.  То хадзем! https://spotifyanchor-web.app.link/e/JMQRo7qF2Ab


24.06.23 На гэтай пазітыўнай ноце і на гэтым месцы ІІІ-ая экспедыцыя па шляху Скарыны падыходзіць да фінішу. Мы выканалі асноўную праграму!


23.06.23 А вось і шумная, стракатая, чырвонастрэхавая Злата Прага! З замкам і Карлавым мастом, Каралеўскім садам, які заклаў Францыск Скарына і домам на месца колішняга дамка садоўніка. Месцамі, дзе некалі стаяла тыпаграфія, у якой Францыск Скарына “Біблію” друкаваў, умураваным у ходнікі сучасным памятным Скарынавым Сігнетам і будынкам, на даху якога распачаўся пажар, знішчыўны значную частку горада з жыхарамі. У якім загінуў Скарынаў сын. Шыкоўны помнік Францыску Скарыне, ганаровая шыльда ў Клеманцінуме і тысячы іншых кропак, дзе мемаверна Скарынава нага не раз ступала.

17 last posts shown.

674

subscribers
Channel statistics