06/10 Варгін
Мы набліжаліся да паркавай агароджы палаца ў Чарнаўчыцах. Адчувалася, што зло зноў у ім пасялілася. Усё было зацягнута смугой, не было ніводнага гуку казуркі, птушкі ці жывёлы. Нас сустракалі толькі крывыя лысыя чорныя дрэвы. Раптам з-за агароджы плаўна з’явілася галава вялізнага ката. Варгін - рэліктавы звер, кот-вядзьмар, кароль усіх котак! Я не мог паверыць сваім вачам…
Хведар махнуў рукой, каб мы з Тэадорам заставаліся ззаду. Сам ён пачаў павольна набліжацца да агароджы моцна сціскаючы сякеру. Я ведаў, што гэтай сустрэчы ён чакаў вельмі доўга.
#чарнільныкастрычнік #inktober #беларускіянячысцікі @belarusian_bogeyfolk