Чытайце ў снежаньскім нумары!
Апавяданні І. Чыгрынава «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» і В. Карамазава «Жанчына ў чорным і Афган»: параўнальнае вывучэнне
Урок дадатковага чытання ў ХІ класе
А. У. Самасюк
Распрацоўка ўрока А.У.Самасюк, настаўніцы ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна» Брэсцкай вобласці, вылучаецца нестандартнасцю, арыгінальнасцю падачы матэрыялу — аўтар прапануе скарыстаць метад параўнання. З мэтай фарміравання ў старшакласнікаў крытычнага мыслення суадносяцца, супастаўляюцца творы В.Карамазава «Жанчына ў чорным і Афган» і І.Чыгрынава «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Урок дадатковага чытання ў такім аспекце дае магчымасць матываваць вывучэнне твораў мастацкай літаратуры, стымуляваць пазнавальную актыўнасць вучняў, фарміраваць уменні асэнсаванага чытання, параўнальнага аналізу і інш.
Адзначым, што ў школьным літаратурным курсе прыкметная ўвага надаецца параўнальнаму вывучэнню мастацкіх твораў, прычым разгляд адбываецца ў некалькіх аспектах: у кантэксце айчыннай літаратуры, блізкароднасных літаратур і сусветнай. Адным з асноўных патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці па беларускай літаратуры ў ХІ класе з’яўляецца ўменне супастаўляць, параўноўваць творы.
У новым 2025 годзе часопіс плануе надрукаваць сцэнарыі ўрокаў настаўнікаў Н.Г.Казакевіч-Альшанец, А.С.Зубко, В.В.Кашко, М.І.Навумчыка, В.А.Мяжэвіча, Н.П.Саланевіч, Н.Л.Цвірко і інш.
Выявы вышэй: вокладкі кніг «Дзікі голуб» (2011), дзе змешчана апавяданне «Жанчына ў чорным і Афган», «Мастацкае слова ў прозе» (2022), у якую ўключана апавяданне І.Чыгрынава «Дзівак з Ганчарнай вуліцы».
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Падпісацца:
🔹 на снежаньскі нумар праз Белпошту - да 25 лістапада;
🔹 на І паўгоддзе 2025 года — праз сайт выдавецтва да 18 снежня, праз Белпошту — да 25 снежня.
Белпошта
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»