Да юбілею.
Віктар Карамазаў (1934—2023) — вядомы беларускі празаік, публіцыст, сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
Віктар Філімонавіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў Чэрыкаве ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся з бацькамі ў эвакуацыі. Пасля вайны сям’я жыла ў Крычаве.
У 1958 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у раённым і абласным друку. З 1964 года — у газеце «Звязда», з 1969 года — у газеце «Літаратура і мастацтва», потым — загадчык аддзела мастацкіх фільмаў галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З 1982 года — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982—1986 гадах — кансультант Саюза пісьменнікаў БССР.
Не стала пісьменніка 16 жніўня 2023 года. Пахаваны ў Крычаве.
Выступаў у рэспубліканскім друку з 1958 года. Аўтар шматлікіх апавяданняў, раманаў «Пушча», «Бежанцы», аповесцей «Спіраль», «Дзень Барыса і Глеба», «Краем Белага шляху», «Крыж на зямлі і поўня ў небе», «Брама», «Антон» і інш.
У 1997 годзе выдадзены выбраныя творы В.Карамазава ў двух тамах. Творы пісьменніка склалі зборнікі «Галуба» (1996), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (2010), якія выйшлі ў серыі «Школьная бібліятэка».
Апавяданне В.Карамазава «Дзяльба кабанчыка» вывучаецца ў VІІІ класе, імя пісьменніка фігуруе ў вучэбных праграмах для ХІ класа (базавы і павышаны ўзроўні).
Выява: партрэт Віктара Карамазава, размешчаны ў №6 нашага часопіса за 2021 год. Аўтар А.Прынькова.