Беларуская хрысціянская дэмакратыя


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Religion



Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Religion
Statistics
Posts filter


Віталь Рымашэўскі даў інтэрвью украінскаму выданню JADU

Пра поспехі Аляксандра Лукашэнкі з выбарамі прэзідэнта ў Беларусі, праблемы беларускіх рэлакантаў і рэлакантак у Еўрасаюзе і бачанне будучыні Беларусі пасля аўтарытарызму, у інтэрв'ю JADU расказвае Віталь Рымашэўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітвязень.

Чытаць цалкам: https://www.goethe.de/prj/jad/uk/the/dem/26359161.html?fbclid=IwY2xjawITLxhleHRuA2FlbQIxMQABHVyYeVDlomImNo_ac4VDWLoJ-F2QDN4nsqcL0FwcT3D7f1F_WJ3z9VM7hQ_aem_rfJj4SJE1PrJFQ8VPZdYTw


Тры гады таму памёр пастар Эрнст Сабіла

Сёння, 5 лютага, спаўняецца тры гады, як яго няма разам з намі.

З гэтай нагоды, госцям Рыдыё Рацыі стаў адзін з лідэраў Хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі. Віталь падзяліўся сваімі ўспамінамі пра выбітнага беларуса, пратэстанцкага пастара, рэлігійнага і грамадскага дзеяча, дысідэнта Эрнста Сабілу.

Падрабязнасці:
https://racyja.com/by/hramadstva/try-hady-tamu-pamer-ernst-sabila/


Беларускія хрысціянскія дэмакраты ў супрацы з Еўрапарламентам

Учора, 22 студзеня, Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю "Неабходнасць дзеянняў па барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі".

Па ініцыятыве беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у рэзалюцыю быў унесены пункт аб парушэнні права на свабоду сумлення ў Беларусі і ганенні на цэрквы.

Поўны тэкст навіны чытайце на афіцыйным сайце: https://bchd.info/16025-belaruskija-hryscijanskija-djemakraty-supracy-z-e-raparlamentam.html




Малюнкі Паўла Севярынца будуць прадстаўлены на выставе разам з фотапраектам «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у падтрымку палітвязынак 26 студзеня у Варшаве

«Minsk Anti Zoo. Red Mark» – гэта крэатыўны фота-праект стылісткі Ганны Прышывалкі і творчай каманды. Ў праекце ўзялі ўдзел акторкі Беларускага свабоднага тэатра, якія ўвасобілі вобразы беларускіх жанчын, што знаходзяцца ў няволі.

Ў Беларусі за кратамі знаходзіцца вялікая колькасць ні ў чым не павінных людзей. Яны безабаронныя і бездапаможныя перад фізічнай сілай і ўладай, якая ізалюе іх і пазбаўляе права выбару. Выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark» цалкам прысвечана жанчынам у зняволенні.

Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўлены турэмныя малюнкі Паўла Севярынца.

«Падчас падзей 2020 года, калі ўжо пачалася хваля гэтых жудасных арыштаў, я трапіла з дзіцёнкам у наш мінскі заапарк. І стоячы там, гледзячы на жывёл, якія знаходзяцца ў клетках, у гэтых маленькіх «камерах», на іх пакуты, сумныя і адчайныя позіркі, да мяне пачалі прыходзіць паралелі, якія і сталі асновай канцэпцыі праекта. Для мяне было важна выразіць увесь смутак і перажыванні, якія былі ў мяне ўнутры, і паказаць, наколькі бесчалавечна паступаюць улады, калі закрываюць людзей у клеткі толькі за тое, што яны хочуць жыць і гадаваць сваіх дзяцей у шчасці і атмасферы свабоды» – гаворыць суаўтарка паректа Ганна Прышывалка.


Наведаць выставу у Варшаве можна з 26 студзеня на Прасторы па адрасе Hoża, 41 lok 2. Час працы з 11.00 да 20.00.

Выстава праходзіць у межах кампаніі ТЭМА#1 ад Free Belarus Center, якая накіравана на падтрымку беларускіх палітвязняў.




Беларускія хрысціянскія дэмакраты падтрымалі беларускіх палітвязняў на акцыі ў Бруселі і сталі суарганізатарамі форуму 8+100 у Еўрапейскім парламенце

Беларускія хрысціянскія дэмакраты сталі саарганізатарамі пікета каля Еўрапейскага парламента ў Бруселі, каб выказаць падтрымку беларускім палітвязням. Падчас мерапрыемства былі зачытаны імёны сотняў людзей, якія па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Ў пікеце таксама прыняла ўдзел Мальгажата Гасевска, кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага парламента па Беларусі.

Акрамя таго, беларускія хрысціянскія дэмакраты сталі суарганізатарамі форуму «8+100», які адбудзецца сёння ў Еўрапейскім парламенце. Форум аб'ядноўвае 8 беларускіх дэмакратычных партый, і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партый, якія падтрымліваюць дэмакратычныя змены ў Беларуси. На форуме будуць абмеркаваныя стратэгіі падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, вырашэнне гуманітарнага крызіса палітвязняў і магчымасці для беларусаў у эміграцыі. Ў форуме возьмуць удзел Святлана Ціханоўская, дэпутаты Еўрапарламента, адзін з лідэраў хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі і іншыя прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руха.

«Наша мэта — прыцягнуць увагу да трагедыі палітвязняў і нагадаць міжнароднай супольнасці пра важнасць салідарнасці з беларускім народам», — адзначыў Віталь Рымашэўскі.


Хрысціянскія дэмакраты і самая буйная еўрапейская партыя EPP прыняла рэзалюцыю аб непрызнані выбараў ў Белеларусі і запатрабавала вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій на цэрквы ў Беларусі

Сёння 14 студзеня адбываецца палітычная асамблея Еўрапейскай Народнай Партыі (EPP).

Адзін з лідараў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі так пракаментаваў гэту рэзалюцыю:

“Ва ўмовах вайны ва Украіне, калі праблемы Беларусі для еўрапейцаў адыходзяць на другі план, асабліва важна захоўваць увагу да нашай краіны, захоўваць салідарнасць еўрапейскіх палітыкаў з Беларуссю.

У гэтым годзе рэжым вядзе наступ на апошнюю частку грамадзянскай супольнасці, якая засталася ў краіне і працягвае працаваць на законных падставах, - цэрквы і рэлігійныя арганізацыі. Да ліпеня 2025 года ўсе яны павінны прайсці абавязковую перарэгістрацыю. Гэта азначае, што сотні арганізацый, якія адмовяцца распаўсюджваць лукашэнкаўскую прапаганду, будуць зачыненыя. Для нас вельмі важна, каб гэтае пытанне было згаданае ў рэзалюцыі».


Віншаванне са святамі ад імя Маладых хрысціянскіх дэмакратаў

Канстанцін Акінчыц віншуе са святамі ад імя Маладых хрысціянскіх дэмакратаў:

https://youtube.com/shorts/YQ-B1sd2fCM?si=3XKm5Kuft66ovOVu


Міхаэль Галер віншуе Паўла Севярынца з Днём народзінаў

Міхаэль Галер, дэпутат Еўрапейскага парламенту ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны (Еўрапейская народная партыя), сімвалічны хросны Паўла Севярынца, віншуе Паўла з Днём народзінаў.

https://youtube.com/shorts/LAtCyWpeauM


Мірыям Лексман віншуе Паўла Севярынца з Днём народзінаў

Мірыям Лексман, дэпутатка Еўрапейскага парламенту ад партыі "Хрысціянска-дэмакратычны Рух" Славаччына (Еўрапейская народная партыя) віншуе Паўла Севярынца з Днём народзінаў.

https://youtu.be/csiVqmoTuuQ?si=zeKyK67mHyQey3R8


Сёння, 30 снежня, мы віншуем з днём народзінаў нашага брата і сябра, Паўла Севярынца. Павел — выбітны беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту» і сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты».

На жаль, у гэты дзень Павел знаходзіцца ў зняволенні. У чэрвені 2020 года ён быў арыштаваны за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і непахіснае імкненне да свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. У маі 2021 года Паўла асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «арганізацыі масавых беспарадкаў».

Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Павел застаецца сімвалам мужнасці, веры і адданасці хрысціянскім і дэмакратычным каштоўнасцям.

У гэты асаблівы дзень мы хочам выказаць Паўлу і яго сем‘і нашу падтрымку і салідарнасць. Мы молімся за яго здароўе і хутчэйшае вызваленне. Няхай Бог умацуе яго дух і дасць сілы прайсці праз усе выпрабаванні.

Дарагі Павел, з днём народзінаў! Мы чакаем твайго вяртання і працягваем справу, якая нас аб'яднала.

Жыве Беларусь!


Вынікі дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за 2024 год (відэа).

У сваім відэазвароце Дзяніс Садоўскі падвеў асноўныя вынікі дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за 2024 год.

https://youtu.be/l9rxX0rblbw?si=CKwpwss91JLjfkEK


"Міфы і стэрыатыпы аб хрысціянскай дэмакратыі" (відэа)

Запрашаем Вас паглядзець другое відэа з серыі відэаролікаў пра каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі - "Міфы і стэрыатыпы аб хрысціянскай дэмакратыі".

Для многіх хрысціянская дэмакратыя нешта старамоднае, надта рэлігійнае ці нават палітычна маргінальнае. У гэтым відэа мы разбярэм самыя папулярныя стэрэатыпы аб хрысціянскай дэмакратыі і даведаемся, хто такія хрысціянскія дэмакраты насамрэч!

Прыемнага прагляда!

https://www.youtube.com/watch?v=yh5V-FOm09Q&t=515s&ab_channel=%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B%D0%91%D0%A5%D0%94


Віншаванне з Раством Хрыстовым ад імя Аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Дарагія суайчыннікі!

У гэты светлы і радасны дзень Ражджэння Хрыста ад усяго сэрца віншуем вас з нараджэннем нашага Збаўцы! Гэты дзень нагадвае нам аб вечных каштоўнасцях любові, справядлівасці, міласэрнасці і надзеі, якія павінны быць асновай нашага жыцця і будучыні нашай Радзімы.

Беларусь праходзіць праз цяжкія выпрабаванні, але ў нашых сэрцах жыве ўпэўненасць, што святло Хрыстова будзе весці нас да свабоды і сапраўднага адраджэння нашай краіны. Мы верым, што Беларусь стане свабоднай і пабудаванай на хрысціянскіх прынцыпах салідарнасці, справядлівасці і павагі да кожнага чалавека.

У гэтыя святыя дні жадаем вам моцнай веры, спакою ў сэрцы, цеплыні ў сем’ях і натхнення на добрыя справы для нашай Радзімы. Няхай блаславенне Божае спадарожнічае кожнаму з вас!

Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго!

З малітвай і любоўю да Беларусі,
Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі


Хто аб'яднаў Еўропу? (відэа)

Мы запускаем серыю відэаролікаў пра каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі. Запрашаем Вас паглядзець першае відэа з гэтай серыі - "Хто аб'яднаў Еўропу?".

У роліку вы пачуеце, хто аб'яднаў Еўропу пасля Другой сусветнай вайны і чаму дзень Еўропы святкуецца 9 траўня?

Прыемнага прагляда!

https://www.youtube.com/watch?v=OAseD23clbc&t=38s&ab_channel=%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B%D0%91%D0%A5%D0%94


Выступ Віталя Рымашэўскага на пасяджэнні дэлегацыі Еўрапейскага парламента па Беларусі

Выступ быў прысвечаны парушэннем праваў на свабоду сумлення ў Беларусі.

https://bchd.info/15966-vystup-vitalja-rymashje-skaga-na-pasjadzhjenni-djelegacyi-e-rapejskaga-parlamenta-pa-belarusi.html


Еўрапарламент абраў новага старшыню дэлегацыі па Беларусі

Ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі віншуем спадарыню Гасеўску з гэтым важным прызначэннем. Малгажата Гасеўска вядомая сваёй паслядоўнай падтрымкай дэмакратычных памкненняў беларускага народа і актыўнай пазіцыяй у барацьбе за правы чалавека.

https://bchd.info/15895-e-raparlament-abra-novaga-starshynju-djelegacyi-pa-belarusi.html


Еўрапарламент не спыняе патрабаваць вызвалення Паўла Севярынца і ўсіх палітычных вязняў.

У Рэзалюцыі ад 19 верасня 2024 года аб цяжкай сітуацыі палітычных зняволеных у Беларусі дэпутаты Еўрапейскага Парламенту б'юць трывогу аб становішчы беларускіх палітычных зняволеных. У тым ліку яны звяртаюць увагу на сітуацыю аднаго з лідэраў БХД, Паўла Севярынца.

Пад час дэбатаў па рэзалюцыі прадстаўніца Славатчыны, Мірыям Лексман нагадала, што Павал ужо пяты год не мае магчымасці стасавацца с сямьёй і выхоўваць свайго сына Францішка.

Мы дзякуем Еўрапарламенту на салідарнасць. Разам мы зможаш дабіцца вызвалення ўсіх несправядліва зняволеных у Беларусі.

Поўны тэкст рэзалюцыі па спасылцы https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/TA-10-2024-0009_EN.html


Заява аргкамітэта БХД аб прызнанні Святланы Ціханоўскай як лідара дэмакратычных сіл Беларусі

У сувязі з заявай, якая выйшла нібыта ад імя БХД з нагоды непрызнання легітымнасці Святланы Ціханоўскай, паведамляем, што асобы, якія прадстаўляюцца ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў дадзенай заяве не маюць на гэта ніякіх паўнамоцтваў. Таксама звяртаем увагу на тое, што гэтыя ж людзі нібыта ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і сацыял-дэмакратычнай партыі вылучылі на выбары ў Каардынацыйную Раду ў сваім спісе людзей, якія пісалі даносы на дэмакратычных актывістаў.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты прызнаюць Святлану Ціханоўскую як лідара дэмакратычных сіл Беларусі.

20 last posts shown.