Адным з набойльш дэтальных даследаванняў гісторыі Смаленшчыны і этнічнага складу яе насельніцтва з'яўляецца маграфія Яўгена Шміта «Смаленскія, Дняпроўскія і Падаўгаўскія крывічы», у якой вучоны абагульніў вынікі сваіх даследаванняў за больш чым паўстагоддзя. У большасці даследванне тычыцца культуры смаленскіх доўгіх курганоў (альбо кульрутары крывічоў) XIII-X ст. Аўтар адназначна адносіць аўтахтоннае насельніцтва Смаленшчыны да балцкіх плямёнаў:
Матэрыяльны археалагічны матэрыял з доўгіх курганоў..., які ўключае цэлыя балцкія комплексы знаходак, дае бясспрэчныя доказы, якія дазваляюць нам ацэньваць высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця насельніцтва і адносіць іх да балцкага этнакультурнага абшару