На Радаўніцу мы прыходзім да дзядоў, а на Дзяды, яны прыходзяць да нас. Гэта свята — добры паказнік этнічнасці паганскай традыцыі. У чужынца няма дзядоў якія могуць да яго прыйсці па крыўскаму звычаю. Гэта вельмі сур'ёзнае свята, адмова ад святкавання якога вядзе да пэўных праблемаў, напрыклад, да смерці хатняй жывёлы. Гэта прымушае задумацца: мо большасць жыццёвых праблемаў прыходзяць праз невыкананне продкавых запаветаў?