Рэакцыя на Алеся Белага на выступ вядомага рутэніста Алега Латышонка была даволі вострай і тут нельга адмовіць Беламу ў справядлівасці. Усе гэтыя беларуска-праваслаўныя аб’яднанні збудаваны на абсалютна гнілой глебе інтэрнацыянальнай артадоксіі ды яшчэ і робяцца людзьмі не яцьвяжска-крыўскага (беларускага) паходжання, а этнічнымі ўкраінцамі. Няхітрая гісторыясофія гэтых дзеячаў з’яўляецца чарговым пераказам трыадзінства славян, дзе беларушчына ёсць усяго толькі рэгіанальнай адменай “общерусскости”, што бачна па іх праграмных дакументах, паданых вышэй. Як з такім увогуле можна мець штосьці супольнае?
Але праблема паўстае тады, калі аўтар крытычных опусаў пачынае пераходзіць да ўласнага бачання ідэнтычнасці і гісторыі, дзе, нагадаем, этнічная традыцыя – гэта “этна-вясковая маці”, крыніца калгасна-работніцкай ідэалогіі; літоўцы, беларусы, жыды, татары ды палякі – вось так, праз коску, раўнапраўныя спадкаемцы літоўскай спадчыны; каталіцкі цывілізацыйны код...
Дарэчы, такі падыход ёсць і з літоўскага боку – яго носьбіты (як, напрыклад, Томас Венцлова) часта ў піку нацыяналістам прапануюць шматкультурны вобраз Літвы як абразчык залатога веку, а некаторыя беларусы нават цешацца наданаму побач з татарамі месцам. Шматкультурны праект абсурдальна ставіць знак роўнасці паміж прадстаўнікамі аўтахтонных этнасаў і такімі недарэчнымі з’явамі, як літвакі, робячы з дыскурсу абсалютную прафанацыю.
У чым жа тады тут праблема нацыяналістаў? Іх перспектыва, якая хоць фармальна бліжэйшая нам па некаторых тэзах (мова, культура, традыцыя), не да канца раскрывае і разумее сутнасць тых з’яваў, за катарыя выступае. Іх мэта – завузіць літоўскую прастору да межаў сучаснай літоўскай рэспублікі, ігнаруючы вялізарную балцкую прастору. Найлепшым прыкладам такога падыходу ёсць вядомы гісторык Томас Баранаўскас.
У выніку мы маем дзве “мейнстрымныя” візіі, якія фрагментарна маюць рацыю, але ў сваім поўным і раскрытым выглядзе не пакідаюць ніякіх шансаў з сабой пагадзіцца.