Репост из: Супер Мова
Пэндзлі замест аўтаматаў.
🥳 6 жніўня 1965 — нарадзіўся Алесь Пушкін (в. Бобр Крупскага р-на Менскай вобл.), беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, палітвязень.
Па поглядах пацыфіст. У 1984 прызваны ў Савецкую Армію, служыў у Афганістане. У войску вёў дзённік на беларускай мове, апісваючы праўду, пакуль яго не прачытаў і не выдаў саслужбовец-беларус. Дзённік Пушкіна быў прызнаны антысавецкім. У 1986 дэмабілізаваўся і працягнуў вучобу.
⏸Глядзіце — Пэндзлі замест аўтаматаў. АЛЕСЬ ПУШКІН
Акрамя актыўнай выставачнай дзейнасці, распачатай у часы перабудовы, Алесь Пушкін браў актыўны ўдзел у руху нацыянальнага адраджэньня. Гэта быў час узнікненьня ў Беларусі такіх моладзевых гісторыка-культурных арганізацый, як «Талака», якая займалася рэстаўрацыяй помнікаў, асветніцкай дзейнасцю, якая тычыцца адраджэння беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі.
▶️Глядзіце — Алесь Пушкін, чалавек, які стварае ў вёсцы Горад Сонца
У 1996 годзе зрабіў манументальныя роспісы сцен праваслаўнай царквы ў роднай вёсцы Бобр, адноўленай пасля разбурэння ў 1936 годзе. Тэматыка роспісу ў эпізодзе Суднага дня зноў мела палітычную афарбоўку. Па правую руку Хрыста былі намаляваныя праведнікі, па левую — грэшнікі. Анёл трубіў у горн. Асобы мелі падабенства з рэальнымі людзьмі. Пасля таго, як фрэску паказалі ў тэлепраграме РТР «Весткі тыдня» ў 2005 годзе, царкоўныя ўлады накіравалі ў Бобр протаіерэя Мінскай епархіі Мікалая Коржыча, пад наглядам якога скандальная частка роспісу сцены была замазана. Гэта драўляная царква, пасля асвячэння яе патрыярхам Філарэтам, згарэла.
🚀 Пра яго яшчэ адзін сакавіты перфоманс мы ўзгадвалі ў папярэднем пасце — «Подзьвіг твой бесьсьмяротны»!
▶️Глядзіце пра Алеся дакументальную стужку — Прыйдзе вясна і зацьвятуць каменьні
💔Сьветлая памяць...
#мова @supermova #годнасьць #пушкін