Репост из: Светлана Тихановская
«Мінулыя 30 год былі перадусім 30 год супраціву: гераічнага, несупыннага і ўпартага», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «30 год дыктатуры ў 30 постарах»
Сёння беларуская лідарка наведала адкрыццё выставы «30 год дыктатуры ў 30 постарах» у Вільні. Працы беларускага дызайнера Артура Вакарава наглядна дэманструюць катастрафічныя наступствы аўтарытарызму, з якімі сутыкнулася Беларусь за перыяд кіраўніцтва Лукашэнкі. Да мерапрыемства таксама далучыліся беларускія і літоўскія палітыкі, беларуская дыяспара. Дызайнер правёў экскурсію для тых, хто завітаў на выставу і распавёў гісторыю, якая стаіць за кожным з постараў.
У прамове, якая папярэднічала адкрыццю выставы, Святлана Ціханоўская адзначыла:
📌 «Кайданкі на адным з плакатаў Артура Вакарава выдатна перадаюць сутнасць таго, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі цягам 30 гадоў».
📌 «Гэтая выстава прысвечаная не рэжыму. Яна прысвечаная ўсім тым, хто на працягу гэтых год змагаецца супраць рэжыму. У тым ліку нашым героям, палітвязням. Кожны дзень мы памятаем пра іх і робім усё магчымае, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмы. Мінулыя 30 год – гэта былі перадусім 30 год супраціву: гераічнага, несупыннага і ўпартага. Супраціву, які працягваецца і сёння».
📌 «Для нас, беларусаў, вельмі важна трымацца разам, сустракацца і нагадваць, хто мы і адкуль. І памятаць, што аднойчы мы абавязкова вернемся дадому і адсвяткуем нашую вольную і дэмакратычную Беларусь».
Выстава будзе даступная для прагляду з 24 ліпеня па 24 жніўня на адкрытай прасторы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A, Vilnius).