M
MineralSalt
Репост из: Светлана Тихановская
Як зрабіць Signal бяспечным?
Дарагія беларусы! З-за павелічэння выпадкаў фішынгу ў Signal мы падрыхтавалі рэкамендацыі па бяспечным карыстанні і наладах месэнджара:
📌 Усталюйце PIN-код Signal. Гэта не тое ж самае, што код блакавання. PIN-код Signal патрэбны, каб аднавіць пры змене прылады або пераўсталёўцы ваш профіль, налады, кантакты і спіс заблакаваных нумароў захаваных у месэнджары.
Задаць PIN-код можна пры рэгістрацыі, а змяніць – у наладах. Калі яго няма, выдаліўшы месэнджар, вы выдаліце ўсе дадзеныя, якія ёсць толькі на вашай прыладзе. Таксама хтосьці можа зарэгістравацца ў Signal з вашага нумара, напрыклад, ён быў адключаны і выдадзены іншаму чалавеку.
📌 Ахоўвайце перапіску. Усталюйце ў наладах тайм-аўт блакаванне, тады Signal будзе патрабаваць код, адбітак пальца ці Face ID пасля кожнага згортвання прылады.
📌 Адключыце перадпрагляд спасылак у паведамленнях у наладах чатаў. Signal не будзе адпраўляць сайту, на які вядзе спасылка, вэб-запыт, які даступны інтэрнэт-правайдару.
📌 Прывязка некалькіх прыладаў. Signal дазваляе адначасова перапісвацца з некалькіх прыладаў, трэба толькі прывязаць іх да ўліковага запісу. Перыядычна правярайце спіс на наяўнасць незнаёмых прыладаў і адключайце ад акаўнта гаджэты, якімі не карыстаецеся.
📌 Ахова галасавых званкоў. Можна ўключыць перадачу галасавых званкоў праз уласныя серверы месэнджара замест прамога злучэння з суразмоўцам. Гэта дазволіць трымаць ваш IP-адрас у таямніцы.
Сябры, з сённяшняга дня звязацца з Офісам можна і праз Signal.
📎 Наш адрас askoffice_chat.15 (і ніякі іншы!);
📎 Сёння Signal – самы бяспечны канал сувязі, мы зрабілі ўсе налады акаўнта, каб максімальна абараніць дадзеныя і запыты;
📎 Мы прымаем толькі пісьмовыя запыты (не тэлефонныя званкі);
📎 Нумар у профілі схаваны – мы даём спасылку на профіль, або нік.
Будзем радыя вашым паведамленням! Шануйце лічбавую гігіену і беражыце сябе! Калі гэта для вас бяспечна, падзяліцеся публікацыяй з роднымі.