Репост из: Священный Белавуд
Новым кіраўніком дакументальнай студыі "Летапіс", якая ўваходзіць у склад "Беларусьфільма", стаў Уладзімір Мілаш
Ён заняў пасаду адразу пасля звальнення летам былой дырыктрысы Аксаны Эйхарт і цяпер часова выконвае абавязкі дырэктара "Летапісу".
Гледзячы па ўсім, на студыі Мілаш з'явіўся досыць нядаўна — і адзначыўся адразу ў працы над ідэалагічнымі праектамі. У прыватнасці, ён быў дырэктарам здымачнай групы фільма "Лагеры смерці", які "Летапіс" здымаў у супрацы з Генпракуратурай у межах кампаніі пра прасоўванні гістарычнага наратыва пра "генацыд беларускага народа". А таксама спрычыніўся (невядома ў якасці каго) да стварэння фільма "Птушка фенікс Аляксея Талая" пра прапагандыста і паралімпійца Аляксея Талая. З вытворчасцю гэтага фільма ў 2021 годзе ўзніклі праблемы — за яе ніхто не хацеў брацца.
Пры гэтым калегі характырызуюць новага кіраўніка збольшага пазітыўна, як "гібкага" і дыпламатычнага чалавека, "які усё разумее".