Репост из: Светлана Тихановская
«Тое, што мы сёння тут разам, паказвае: салідарнасць і ўзаемная падтрымка застаюцца нашымі галоўнымі інструментамі»
У Вільнюсе прайшла акцыя падтрымкі, прысвечаная Васілю Верамейчыку – удзельніку пратэстаў у Беларусі і абаронцу Украіны, якога ўлады В’етнама выдалі рэжыму Лукашэнкі. На мерапрыемстве выступіў прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Данііл Гаркавы.
У прамове ён акцэнтаваў увагу на дзеяннях беларусаў, якія сутыкаюцца з праблемамі легалізацыі, а таксама на дапамозе Офіса ў падобных сітуацыях:

«Кожная гісторыя павінна быць пачутая, каб ніхто не застаўся сам-насам са сваімі праблемамі. А калі вы сутыкаецеся са складанасцямі ў легалізацыі і не ведаеце, куды і да каго звярнуцца – напішыце нам, у Офіс. Мы падкажам вам, як вырашыць вашую праблему, і ў якую арганізацыю варта звярнуцца.
У цяперашняй сітуацыі ў Беларусі любое рашэнне аб адмове павінна прымацца індывідуальна і з улікам рэальных пагрозаў жыццю і здароўю чалавека. У сувязі з гэтым, нягледзячы на вялікі аб'ём дапамогі, які Літва аказвала і працягвае аказваць беларусам і беларускам, мы звяртаемся да мясцовых уладаў з наступнымі прапановамі:
1. Старанна падыходзіць да праверкі справаў беларусаў. Для гэтага – стварыць механізм праваабарончай экспертызы, каб рашэнні аб адмове адпавядалі міжнародным стандартам, у тым ліку Жэнеўскай канвенцыі, і праходзілі дадатковую ацэнку рызыкаў.
2. Прызнаць унікальны кантэкст беларускіх рэпрэсіяў: уключыць у сістэму гуманітарнай абароны асаблівую катэгорыю рызыкі: удзельнікаў ваенных дзеянняў на баку Украіны, добраахвотнікаў і ветэранаў.
3. Супрацоўнічаць з праваабарончымі арганізацыямі: прыцягваць міжнародныя і нацыянальныя праваабарончыя інстытуты да маніторынгу рашэнняў аб прытулку і ацэнцы сітуацыі ў Беларусі».