Репост из: Светлана Тихановская
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
«Вельмі трэба, каб нам сказалі: «Мы вас чакаем, нашыя дзверы адчыненыя, мы дапаможам вам» – Святлана Ціханоўская пра ўзаемаадносіны беларускіх дэмакратычных сілаў і Еўрасаюза
Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв’ю RUS LSM, у якім расказала, якую падтрымку беларускія дэмакратычныя сілы чакаюць ад міжнароднай супольнасці і Еўрасаюза, як беларуская супольнасць за мяжой можа ўплываць на сітуацыю ўнутры краіны і чаму беларускі дэмакратычны рух некарэктна зваць апазіцыяй.
Прыводзім некаторыя моманты з размовы:
📌 «Фармат стварэння і працы Кансультатыўнай групы паказвае, што гэта фармалізацыя адносінаў, што падтрымка Еўрасаюза, менавіта дэмакратычнай часткі грамадства Беларусі – стабільная, што яны працуюць з намі, а не з рэжымам, і мы выраўноўваем нашыя месэджы».
📌 «Чаго нам, мусіць, бракуе цяпер – гэта больш шырока адчыненых дзвярэй у Еўропу. Таму што мы, як краіна – дэмакратычная Беларусь, хочам вярнуцца ў сваю сям'ю. У еўрапейскую сям'ю, да якой мы гістарычна належалі. Вельмі патрэбна, каб нам сказалі: «Мы вас чакаем, нашыя дзверы адчыненыя, мы дапаможам вам».
📌 «Вядома, у людзей фарміруецца меркаванне, што свет ад нас зачыняецца, паміж намі будуюць жалезную заслону. Так павінна быць паміж Лукашэнкам і Еўропай, але не паміж людзьмі».
📌 «Беларусы, якія былі вымушаныя выехаць з краіны, гатовыя ўмацоўваць грамадзянскую супольнасць звонку. Мы пабудавалі альтэрнатыўныя інстытуты ўлады за мяжой, мы падтрымліваем сувязі не толькі з органамі ўлады іншых краінаў, але і захоўваем добрую сувязь з людзьмі ўнутры краіны».
📌 «Ты разумееш, наколькі важна ўмацоўваць беларускія карані, якія ў нас ёсць, якія ўжо амаль знішчаныя, вырваныя і нанава рассаджваць беларускую мову, культуру. У беларускіх музеях зараз знішчаюцца еўрапейска-беларускія героі, а замест іх ставяцца расійскія, савецкія. Гэта такая паўзучая акупацыя нашай краіны».