Репост из: Haradzienski
Недалёка ад Горадні, паміж Берштамі і Азёрамі знаходзілася Святое балота. У цэнтры гэтага балота была гара, на якой стаяў векавечны дуб. Тут хаваліся паўстанцы атраду палкоўніка Лянкевіча, але іх здрадзілі і расейскія войскі атачылі месца. Яны не ведалі, як дабрацца да дуба праз багна і вырашылі трымаць аблогу. Але паўстанцы, якім была наканавана галодная смерць, не здаліся.
22 красавіка 1863 года адбыўся бой, у якім амаль усе паўстанцы загінулі. Мясцовыя далі назву – Святое балота. У міжваенны час сюды пад дуб прыязджалі людзі, каб памаліцца пад вялікім крыжам і ўшанаваць памяць герояў.
Мастак ілюстрацыі: гарадзенскі мастак Ігар Кебец.