Репост из: Священный Белавуд
Праект падтрымкі беларускай культуры ArtPower Belarus працягнецца ў 2025 годзе
Пра гэта заявілі яго арганізатары з установы Беларуская рада культуры.
"Увесну 2025 года ArtPower Belarus, маштабная праграма, што фінансуецца Еўразвязам, працягне працу па спрыянні захаванню і развіццю незалежнай беларускай культуры. Абапіраючыся на добрыя вынікі, атрыманыя цягам рэалізацыі першай эдыцыі ArtPower Belarus (2022 - 2024), Еўракамісія прыняла рашэнне прадоўжыць праграму", — напісана ў тэлеграм-канала БРК.
Асноўны фармат працы ArtPower Belarus — падтрымка беларускіх творцаў і дзеячаў культуры ў распрацоўцы і рэалізацыі іх праектаў праз конкурс грантавых заявак. Удзельнічаць змогуць як сталыя, так і зусім новыя культурніцкія ініцыятывы, а таксама асобныя творцы.
Падчас першага конкурса ArtPower Belarus было прафінансавана 83 творчыя праекты беларусаў па абодва бакі мяжы і вылучаныя 57 грантаў мабільнасці, якімі скарыстаўся 231 чалавек.
Механізм конкурснага адбору і ўсе дэталі працягу праграмы будуць абвешчаныя пасля афіцыйнага запуску ArtPower Belarus увесну 2025 года.
Як АrtPower Belarus дапамагла беларускім кінематаграфістам мне распавялі мінулым летам менеджары Беларускай рады культуры.