❓Ці абавязкова цяпер завядуць крыміналку пасля трэцяга пратакола за мітынг?
Цягам дзесяці дзён уступаюць у сілы папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Цяпер на тры гады ў калонію можна адправіцца за паўторны ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». На чатыры — за публічную дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі. На пяць — за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.
Юрыст «Вясны» Павел Сапелка расказаў «Нашай Ніве», як новы закон будзе дзейнічаць на практыцы.
❓Колькі разоў можна парушыць закон аб удзеле ў масавых мерапрыемствах без пагрозы завядзення крымінальнай справы?
— Два разы.
❓Парушэнні павінны быць здзейснены цягам года ці без тэрміну даўнасці?
— Для прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў чалавека павінны быць тры непагашаныя парушэнні — гэта значыць, яны павінны быць здзейсненыя цягам года.
❓Крымінальная справа за трэцяе парушэнне будзе заводзіцца аўтаматычна ці на меркаванне пракурора ці следчага?
— Аўтаматычна.
Источник: Вясна / Правы чалавека ў Беларусi