ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Наша мэта — каб кожны_ая беларуск_ая студэнт_ка веда_ла, што ён/яна не адзін_ая, што яго/яе правы абаронены і што ў яго/яе ёсць да каго звярнуцца па дапамогу!
Cувязь: @zbsunion_bot
Сайт: zbsunion.org

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


⭐ SMM пасядзенкі з РАДА

Нармальная стужка памерла: яе забілі нейракарцінкі з шасцю пальцамі і метадычкі «як напісаць 50 сцэнарыяў для рылсаў за гадзіну з дапамогай AI». А вы робіце нешта жывое і важнае: тлумачыце, дзе веганам браць бялок, збіраеце данаты на вырашэнне праблемы, пра якую наогул павінна была паклапаціцца дзяржава, ці проста раз'юшваеце патрыярхат фактам свайго існавання.

🌐 RADA і артхаўс-зорка беларускай інсты Наташа ведаюць аб гэтай праблеме!
Запрашаем на тры SMM-пасядзенкі ў фармаце лекцый і абмеркаванняў па паўтары гадзіны.

Будзем разбірацца:
▫️як быць жывым чалавекам у інтэрнэце;
▫️ чаму ШІ і нейраслоп з'ядаюць давер да любога кантэнту і што з гэтым рабіць;
▫️ з якімі мэтамі вы ўвогуле вядзеце блог і ці карысны ён вам;
▫️ і ўсе тэхнічныя моманты: праграмы і сэрвісы для недызайнераў_ак і немантажораў_ак.

📅 Калі: па суботах, 10 / 17 / 24 кастрычніка, 12:00 па Варшаве
📍 Дзе: анлайн
🗣 Мова: мова спікеркі – расейская

⏳️ Дэдлайн рэгістрацыі — да 6 кастрычніка ўключна!

Рэгістрацыя тут 🔗

*УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі! 🤟


🚨 Важна #TransformationLab

Усім, хто даслаў заяўку да 31.08., мы даслалі адказы!
Калі ласка, праверце сваю тэчку "спам" на пошце!
Дзякуй 🤍

А тыя, хто дашле або ўжо даслаў заяўку да сёння, атрымаюць свае адказы ў аўторак (08.09.)!

Правярайце паведамленні ад нас! І да сустрэчы ўжо на стадзі візіце 🤪💕


Репост из: Салідарнасць – главные новости Беларуси
Чаму сістэму абавязковай адпрацоўкі выпускнiкоў трэба рэфармаваць

«Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў», «Маладая Грамада», «Моладзевы Блок», «Ліхтар» разам з моладзевым саветам «РАДА» i Беларускiм кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў апублiкавалi аб’ёмнае даследаванне для Камітэта экспертаў па прымяненні канвенцый і рэкамендацый Мiжнароднай арганiзацыi працы (МАП).

Чытайце на сайце

Без VPN


Засталося яшчэ некалькі месцаў!
Адно з іх можа быць якраз тваё 🫵✨️


Мы працягваем прымаць заяўкі да 5 верасня! 🗓

🤪 Transformation Lab ➡️ распавядаем пра праграму вось тут і вось тут !

Тут не будзе магчымасці проста назіраць за гісторыяй!


Мы будзем аналізаваць рэальныя гістарычныя падзеі, вывучаць досвед розных краін, сустракацца з экспертамі_камі і асвойваць інструменты, якія дапамагаюць разумець і праектаваць складаныя грамадскія працэсы.

Удзельнікі_цы будуць трапляць у сітуацыі, заснаваныя на рэальных гістарычных падзеях і магчымых сцэнарах будучыні. Давядзецца ацэньваць абставіны, выбіраць паміж рознымі шляхамі, прымаць рашэнні і жыць з іх наступствамі.


Мы чакаем менавіта цябе!
📌 Рэгіструйся па спасылцы 🔗

#civilsocietycooperation

*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.


❔️Як распазнаць фэйк профіль?
❕️ Аддзел бяспекі ЗБС дае свой адказ!


*️⃣Прыкладная інструкцыя ад Макса Каржа ➡️ глядзіце карткі!

Крок 1️⃣: Вывучыце акаўнт.
Праверце, ці не створаны ён нядаўна, ці актыўны ён і ці не створаны кантэнт у ім нейрасеткай.

Крок 2️⃣: Не давярайце кантактам, якія былі прадстаўлены суразмоўцам.
Яны могуць быць падробленымі!

Крок 3️⃣: Самастойна верыфікуйце асобу.
Знайдзіце кантакты арганізацыі або СМІ, імем якіх прадстаўляецца чалавек, і даведайцеся, ці мае ён да іх дачыненне.
Разам з запытам перасылайце не толькі імя, якім назваўся чалавек, але і кантакт, з якога ён звярнуўся.

Крок 4️⃣: Улічвайце часовы фактар.
Пошук і чаканне адказу займаюць час. Калі суразмоўца вас моцна прыспешвае, то гэта відавочная прыкмета махлярства.

Крок 5️⃣: Калі вас падманулі ці спрабавалі падмануць спецслужбы, то неадкладна паведаміце аб сітуацыі калегам і ўсім, каго можа закрануць факт кантакту!
Лепш за ўсё потым зрабіць гэта публічна, каб факт кантакту не маглі выкарыстаць супраць вас.

Маеце да нас пытанне? Звяртайцеся ў @zbsunion_bot!

*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.


❓ Цябе цікавіць будучыня Беларусі, і ты хочаш ведаць, як праходзяць постаўтарытарныя трансфармацыі на шляху да дэмакратыі?

💡 Transformation Lab — твая магчымасць знайсці адказы на свае пытанні, а галоўнае, скласці базу сапраўдных прыкладных ведаў!

❌ Гэта не сумны курс з талмудамі гісторыі!
✅ Гэта час, дзе кожны_ая ўдзельнік_ца:
1️⃣ апынецца ў кам'юніці аднадумцаў
2️⃣ асабіста пазнаёміцца з людзьмі, якія самі прайшлі шлях трансфармацый, і пагрузіцца ў рэальныя гістарычныя прыклады
3️⃣ прымерыць на сабе ролю «агента_кі пераменаў» і вывучыць ад а да я сцэнары «акна магчымасцяў»
4️⃣ паспрабуе сябе ў незвычайным фармаце LARP, дзе выкарыстае ўсе атрыманыя навыкі
5️⃣ выйдзе з праграмы з унікальным досведам!

Дэдлайн падачы заявак ужо 31 жніўня!

✍️ Рэгістрацыя тут!

🔗 А ўсё пра праект вось тут!

Не прапусці такую цудоўную магчымасць! Мы цябе чакаем 🤍

#civilsocietycooperation

*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.


🤪 TRANSFORMATION LAB 🫯
Як змяняецца краіна пасля аўтарытарызму, і хто прымае рашэнні аб яе будучыні?

❗️Гэта не курс па агульным грамадзянскім актывізме і не школа абстрактнага лідарства!

(гартай карткі і даведвайся больш!)

Transformation Lab — пра веды, інструменты і практычны досвед, якія дапамогуць лепш разумець працэсы постаўтарытарнай трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі!

Праект складаецца з 3 частак, якія адбудуцца напрацягу верасня — лістапада 2026 г.

1️⃣ Study Visit, 22.09.26–27.09.26
2️⃣ Анлайн курс, кастрычнік 2026
3️⃣ LARP, 08.11.26–11.11.26

За гэты час удзельнікі_цы пакрокава пройдуць шлях ад тэорыі да практыкі, у якім пазнаёмяцца з людзьмі, якія самі прайшлі постаўтарытарныя трансфармацыі, вывучаць мажлівыя сцэнары падзеяў, а напрыканцы паспрабуюць на сабе, чым з'яўляецца палітычная трансфармацыя!

(гартай карткі і даведвайся больш!)

🗣 Калі табе 18–35 год і ты цікавішся будучыняй Беларусі, ты гатовы_ая вучыцца, аналізаваць і прайсці праграму цалкам ➡️ то пераходзь па спасылцы і рэгіструйся!

❗️Дэдлайн падачы заявак 31 жніўня 2026г.

🔗 Усю інфармацыю пра праграму знойдзеце па спасылцы!

Мы чакаем менавіта цябе! Далучайся 🤍

#civilsocietycooperation

*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!


✍️ Мы хочам падзяліцца дакладамі, якія падрыхтавала ЗБС для ААН ✨️

1) Акадэмічная (не)свабода ў Беларусі

Гэты рапарт апісвае крытычны стан акадэмічных свабод у Беларусі, дзе адукацыя стала інструментам дзяржаўнага кантролю, а студэнты і студэнткі пазбаўлены магчымасці ўплываць на адукацыйны працэс. Незалежныя студэнцкія арганізацыі падвяргаюцца пераследу і вымушаныя працаваць у выгнанні. Для выпраўлення сітуацыі праваабаронцы заклікаюць да дэпалітызацыі адукацыі, аднаўлення акадэмічных свабод і права на свабоду аб’яднанняў.


2) Гендарная дыскрымінацыя ў беларускай вышэйшай адукацыі

У дакуменце аналізуюцца сістэмная гендарная дыскрымінацыя і бар’еры, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сістэме вышэйшай адукацыі і на рынку працы Беларусі.


3) Зона рызыкі: моладзевы актывізм у Беларусі

Гэты рапарт апісвае як выглядае сістэмны ціск на студэнцкую супольнасць у Беларусі. Прадметам аналіза з’яўляюцца галоўныя метады і інструмэнты рэпрэсій, якія выкарыстоўвае рэжым у дачыненні да грамадскай супольнасці.


❗️Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!

Показано 8 последних публикаций.