1 чэрвеня ў ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ мы да вас з радаснай навіной!
Выйшла цудоўная і доўгачаканая кніга “Маё сэрца б’ецца” Алены Сітнік і Дар’і Зубовіч!
Гэтая аповесьць пра дзяцей, але прызначаная для дарослых. Яна падымае тэму абароны жыцьця яшчэ ненароджаных дзяцей. Аўтары пісалі яе з вялікай надзеяй на тое, што яна камусьці дапаможа ў пэўны час прыняць правільнае рашэньне. Паводле аповесьці ўжо была створана п’еса (музычны спэктакль), якая сустрэла сваіх першых гледачоў у 2009 годзе на сцэне ДК МАЗ. Пасьля былі паказы ў
«Моладзевым тэатры эстрады» і КЗ «Мінск». У кніжцы разьмешчаны фотаздымкі з гэтых паказаў, а таксама QR-коды са сьпевамі спэктакля, якія зьяўляюцца неад’емнай часткай гэтага твора.
Замовіць кнігу можна ў нас. Па падрабязнасьці зьвяртайцеся ў прыват.
Нагадаем, што сьпевы з музычнага спэктакля вы можаце праслухаць тут.