Belarus. Wired.


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Беларусская диаспора, подполье и добровольцы. Это основа и залог победы над режимом. Нас много. Мы везде. И имеем право давать оценку действиям тех, кто пытается действовать от нашего имени.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Паспрабуйце знайсьці розьніцу. Калі спісваеце ў рэжыма Аляксандра Лукашэнкі, дык хаця б пазначайце крыніцу, ці што.


Галоўнае пытаньне, не каго, а чаму. Чаму зараз трэба шукаць кагосьці ў этэр? Што й чаму адбылося з папярэднімі вядоўцамі?

Спадарыня Аліна Коўшык і Павал Латушка проста йх звольнілі.


Сьвятлана Ціханоўская тым часам спрабуе выціснуць рэшту з дыяспар.

Уся "новапазіцыя" пераўтварылася ў старую. Заняло больш часу, каштавала таксама больш.

Але вынік той самы. Барацьба за гранты. А зьмены ў Беларусі ўсё далей і далей.


Шаноўнае (насамрэч не) спадарства, якое зараз разважае на тэму, як мусіў сябе паводзіць і ўва што павінен быць апрануты Уладзімір Зяленскі, а таксама якое бароніць Вэнса дай Трампа, вам можна сказаць толькі адно.

Ад...біцеся са сваёй "экспертызай" ад Украіны. Тое, што Уладзімір Зяленскі з ягонай камандай не ідэял, не дае нікому права ані марадзерыць ані "мудрагельствываць"

Адзінае, што можам сказаць тым, хто піша, што ня варта было злаваць Трампа, - Go Fuck Yourself".


Прынамсі адно свае перадвыбарчае абяцаньне Сьвятлана Ціханоўская - "змагацца за нейкія правы простага народа" - яна даўно не зьбіраецца.

Калісьці яна яшчэ была ня вопытным палітыкам і казала праўду)


Зьнікаючыя спасылкі сёньня зрабілі наш дзень.

Офіса-рада-габінэт ня здольны генераваць нешта новае. Можа толькі красьці і прысябечваць чужое.

У самай важнай справе - вызваленьні палітзьняволеных, шмат зь якіх наўпрост сядзіць у выніку зьліваў з офісных структур, нуль ініцыятыў.

Гэта ня проста не адказная палітыка, гэта нават не палітыка. Клікбейт і блёгеры.


Чарговая порцыя пра "Белсат", якую нават наважылася апублікаваць рэформ ёсьць сьведчаньнем таго, што офіса-рада-габінэт вырашана зьліваць сістэмна.

Матэрыял варты ўвагі й таму, што пацьвярджае тое, аб чым мы папярэджвалі раней за ўсіх. Прызначэньне Аліны Коўшык было вынікам умяшальніцтва ў працэс Сьвятланы Ціханоўскай, Франака Вячоркі і Паўла Латушкі.

Белсат ім цікавы толькі як падпарадкаванае, то бок кішэннае медыя.

Таксама адзначаем вельмі добра перададзеную атмасферу гэтага кубла. Ўсё хлусяць адзін аднаму проста ў вочы. Змагаюцца за пасады, гранты й уплывы з выкарыстаньнем сувязяў у іншых дзяржавах.

Хлусьня і амбіцыі ёсьць. Клопату пра Беларусь няма.

Галоўнай памылкай 2020-га года было лічыць, зьявіліся нейкія новыя і ідэальныя людзі, якія выйшлі з рэжыму альбо "прафесійнай" апазіцыі.

Час паказаў, што далёка не ідэальныя, звычайныя, калі не найгоршыя.


Вызваленьне некалькіх палітычных па просьбе ЗША ў чарговы раз падкрэсьлівае, што "мэйнстрым" ня мае нічога супольнага з сур'ёзнымі працэсамі.

ЗША вызваляюць толькі тых, каго лічыць сваімі, а сама дамова трымаецца ў таямніцы й цішыні.

Адзінае, на што здольны мэйнстрым, гэта падвезьці да шэлтара. І нават з гэтага па сутнасьці ганебнага дзеяньня яшчэ й піяр робяць.


Навіны з Украіны, дзе пад санкцыі патрапіў Пятро Парашэнка дадалі суму офіса-рада-габінэту, а таксама сябрам Змьтра Грамакова.

І без таго сумніўныя кантакты ў момант сталі проста таксічнымі.






Репост из: Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
У польскім выданні «Kurier Wileński» выйшаў артыкул камандзіра БДК Радзівона «Гены» Батуліна пра ролю ідэі Міжмор'я ў сучасным кантэксце. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіў інфармацыйны цэнтр «Міжмор'е».

«Сёння ўсім зразумела, што адбываецца ў нашым рэгіёне, калі Беларусь выпадае з ланцужка супрацоўніцтва, - выразіў думку ваяроў БДК Гена. - Разрываюцца культурныя, сацыяльныя і эканамічныя сувязі, а над суседзямі Беларусі навісае рэальная пагроза ў выглядзе «беларускага балкона», праз які расейская машына генацыду можа лёгка пагражаць Украіне, Польшчы, Літве і Латвіі».

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Ніхто нікуды зьвяртацца ня будзе. Бо, як зараз модна казаць: "там кубло такое".

І Франак Вячорка, што рэгулярна лятае з Антонам Матолькам у ЗША, мусілі б зноў вярнуцца да справы Чорнай кнігі Беларусі і зьліваў зь яе.


А тут ужо будзе цяжка казаць, што гэта памылка, а не сістэма.

Мы ня проста так кажам, што за зьлівамі стаяць адны й тыя ж людзі. Дакладней #Бессаромныябл..дзі.


Гаюн заявіў аб спыненьні дзейнасьці.

Аб тым, што бярэ на сябе адказнасьць за новыя і старыя арышты, ці хаця аб аплаце выдаткаў на эвакуацыю для спадара Андрэя Стрыжака (3000 эўраў ад асобы) не заявіў.


У сувязі з тым, што ўсё больш заклікаў з розных бакоў сесьці за стол перамоваў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі мусім нагадаць пэўныя ўрокі гісторыі.

Гэта далёка ня першая спроба даказаць, што папярэднія дзеячы не маглі знайсьці словаў, каб дамовіцца, а вось "мэйнстрым" больш разумны і ведае, як размаўляць.

Нагадаем аднак, што круглыя сталы ў розных канфігурацыях адбываліся з 1995 года. З аднаго боку нязьменны Аляксандр Лукашэнка з камандай, з іншага боку розныя франтмэны зь нязьменнымі Анатолям Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім.

Рэжым ідзе ў гэты працэс, калі трэба выйграць час і рэсурсы. І гэты фокус паказаў самае малое, што разоў 10. І гэта не магло б адбыцца ўжо другі раз, калі б не асістэнты ў залі з іншага боку.

Тое, што адбываецца зараз - заклікі да больш "прагматычнага" падыходу - прызнаньне паразы і спроба пазьбегнуць адказнасьці.

У Беларусі няма агульнай будучыні з рэжымам. Пакуль ён ёсьць, Беларусі няма.

І галоўнае - перамовы магчымы паміж больш менш роўнымі і адказнымі. Тут усё відавочна. "Мэйнстрым" мэтанакіравана змарнаваў усю энергію 2020 года, а пра адказнасьць няма чаго казаць.

Рэжым слабы, але мацнейшы за беларусаў і тым больш "мэйнстрым", пра адказнасьць гэта таксама не да йх.


З Гаюнам усё так паскудна. Забыліся на нейкую запрашальную спасылку ў 2022 годзе і няма аўтавыдаленьня.

І гэта тыя самыя людзі, якія гарантавалі "бясьпеку" і рэгулярна нешта кажуць пра тое, як рабіць налады Тэлеграма.

Можна было б сказаць, што дзіцячы садок, калі б гэта было ўпершыню.

І гэтыя самыя людзі просяць асабістыя дадзеныя на новы "пашпарт".

Можам сказаць толькі адно. У Беларусь яны вяртацца не зьбіраюцца. Вось так у шэрай зоне безадказнасьці йм вельмі камфортна.


Цікава, калі праект "пашпарт" канчаткова зачыняць?

Ці пракуратура й іншыя дзяржаўныя органы Літвы таксама маргінэз?)


На волю выйшла Паліна Шарэнда-Панасюк.

Гэта вельмі добрая навіна, але не для ўсіх.

Чым больш годных людзей на волі і менш грантаў, тым больш сумна будзе ў офіса-рада-габінэце.

А мы віншуем Паліну!




Адно за адным пачынаюць лямантаваць "медыі", якія называюць сябе незалежнымі. Усё праз замарозку амерыканскага фінансаваньня.

За 5 год у эміграцыі яны не пабудавалі ані ўстойлівай структуры. Не сталі ані беларускімі ані лякальнымі медыя, што давала б шанец на пошук альбо грамадзкага альбо рынкавага фінансаваньня.

Больш за тое, за рэдкім выключэньнем яны нават і пра статус медыя ў адпаведнасьці з заканадаўствам краін эміграцыі не паквапіліся. Бо тады прыйдзецца адпавядаць стандартам, правяраць інфармацыю, не публікаваць персанальныя зьвесткі і яшчэ шмат чаго.

А так жывуць сабе ў шэрай зоне і на гранты. І ўсё вельмі незалежна, пакуль не высьвятляецца, што на ўтрыманьне 4-5 чалавек патрэбна 25к у месяц. Бо трэба добра жыць.

Тры месяцы перажывуць не ўсе

Показано 20 последних публикаций.