Фильтр публикаций




Ранiца ля Вiллянiнага хутара


1929-1937 Вялейка. Полк КАП "Wilejka" на мосце праз Вілію.


Репост из: Paville | Pavilenščyna
Помнік апошняй бітве вялейскіх паўстанцаў.

У канцы траўня аддзел Г. Чаховіча, які налічваў больш за 200 чалавек, павінен быў злучыцца з паўстанцамі Козела-Паклеўскага, каб далей дзейнічаць разам. Але ён яшчэ не ведаў, што аддзела Козела-Паклеўскага больш не існуе, што ён амаль увесь палёг каля Уладыкаў.
Паміж вёскамі Вуткі і Любкі касінеры Чаховіча сустрэліся з царскімі войскамі, і адбыўся бой. Паўстанцы 3 гадзіны мужна змагаліся, касінеры адбівалі атакі жаўнераў. Але ўсё ж паўстанцы вымушаныя былі адступіць, страціўшы 6 чалавек забітымі і 8 параненымі, сярод якіх быў камандзір касінераў — Канстанцін Касцялецкі.
Расійцаў палегла 17, а 23 было паранена.
Згодна з расійскімі дакументамі паўстанцы страцілі 31 чалавека, а жаўнеры — 5.
Паўстанцаў, якія загінулі ў бітве каля Каралеўцаў, пахавалі ў брацкай магіле побач з вёскай Вуткі. Цяпер на месцы магілы знаходзіцца жвіровая капальня, з якой бралі пясок на будаўніцтва дарогі паміж Іжай і Любанню ў савецкія часы.

#вілейшчына


Репост из: Paville | Pavilenščyna
Барочны Касцяневіцкі касцёл, першапачаткова быў пабудаваны ў XVII ст. як кляштар езуітаў. Гэта найстаражытнейшы касцёл на Вілейшчыне, які ніколі не зачыняўся. Поўная гісторыя ў артыкуле.

#вілейшчына


Репост из: Paville | Pavilenščyna
13 снежня 1907 году ў вёсцы Грэлікі на Вялейшчыне нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, беларускі царкоўны дзяяч, настаяцель першае беларускае царквы на эміграцыі.

Лапіцкі скончыў духоўную праваслаўную сэмінарыю ў Вільні i факультэт праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэту. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю Змітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць.

У ліпені 1934-га атрымаў дыплём, бліскуча абараніўшы магістарскую працу на тэму «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панавання Ўладыслава Ягайлы». У тым жа месяцы быў рукапакладзены ў сан святара.

Меў прыход ў Ашмянах, але за беларускую мову й патрыятычныя казанні быў пераведзены ў глухую вёску Сцяфанполле на Дзісеншчыне.

У гады Другое Ўсясветнае вайны займаецца пошукам і вызваленнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі нямецкае Службы Бяспекі, а вярнуўшыся на волю, пераяжджае ў Менск.

Удзельнік Усебеларускага Царкоўнага Сабору ў 1942 годзе на якім было абвешчанае стварэнне Беларускае Аўтакефальнае Царквы. Прызначаны настаяцелем менскае Чыгуначнае царквы.

Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску ў чэрвені 1944 году.

З 1944 году ў эміграцыі. У 1946-м разам з Беларускім царкоўным камітэтам склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства й вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскае зарубежнае царквы.

У Рэгенсбургу арганізаваў беларускі праваслаўны прыход ды кіраваў будаўніцтвам царквы, якая ў 1946 годзе была асвечаная ў гонар Эўфрасінні Полацкае.

Некаторы час быў дырэктарам Беларускае гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе.

Пасля пераезду ў ЗША ў 1950 годзе — настаяцель прыходу св. Эўфрасінні Полацкае ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Стварыў пры царкве школу беларусазнаўства, выдаваў часопіс «Царкоўны Светач».

Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР чытаў у Кангрэсе ЗША прысвечаную гэтай падзеі малітву.

У 1960—1970 гадох узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамогавы камітэт, браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў у кіраўнічыя структуры Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі.

Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасці Глен Спэй у штаце Нью-Ёрк. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Царква — народнае цела. Яна заўсёды мае нацыянальнае аблічча, бо царква гэта народ (вернікі) і гіерархія. Царква непераможная, калі гэтыя два пачаткі (народ ды гіерархія) моцна спаяны паміж сабою. Царква ня служыць антынародным мэтам, бо ў гэтым выпадку яна дзее супраць самое сябе й немінучым насьледкам вядзе да яе-ж заняпаду, як гэта здарылася з Царквой Расейскае імпэрыі, калі царкоўная гіерархія, адышоўшы ад паняволеных расейскім урадам народаў, пайшла на службу імпэрыялістычным мэтам Масквы й заміж праваслаўнае зрабілася „рускай".

Кожны народ павінен мець сваю Царкву, інакш ён ніколі ня будзе суб'ектам міжнародных дачыненьняў ды астанецца аб'ектам міжнароднага гандлю. Народ, які дасьпеў да таго, каб мець сваю самастойную Царкву, лічыцца дзяржаўна сьпелым народам. Вось чаму ідэя арганізацыі беларускага рэлігійна-нацыянальнага жыцьця спатыкае моцную рэакцыю з боку ворагаў беларушчыны розных масьцей. Яны — ворагі беларускае незалежніцкае думкі – вельмі добра разумеюць, што, арганізуючы наша рэлігійна-нацыянальнае жыцьцё, мы кладзем моцны грунт пад наш незалежніцкі й палітычны рух.


— а. Мікалай Лапіцкі.

#вілейшчына
#нашвядомызямляк


Лукашысты - забойцы


Скінулі таго, скінуць і гэтага.

Жыве Беларусь! Усё будзе!


Репост из: Наша Ніва
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць

Прывід зрынутага дыктатара Башара Асада ўжо ходзіць па палацах Лукашэнкі і Пуціна, піша аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

https://nashaniva.com/356963

Без VPN — па гэтай спасылцы.






Репост из: Навіны Вілейка
Сотрудники милиции, которые отслеживают эту группу, может инициируете проверочку?

Тут как бы похоже: Уголовный Кодекс Республики Беларусь
Статья 339-1. Жестокое обращение с животным

1. Жестокое обращение с животным, повлекшее его гибель или увечье, совершенное из хулиганских, корыстных или иных низменных побуждений либо в присутствии заведомо малолетнего, –
наказывается общественными работами, или штрафом, или исправительными работами на срок до одного года, или арестом.

Это из группы вайбер вилейских зоозащитников:
"Всем здравствуйте! Не могу не поделиться своей историей. Я работаю в Избино на заводе порошковых красок. У нас на территории есть сын полка, которого все любят и кормят. Есть очень хорошая будка на территории. И вот кто-то очень добрый его ударил по мужскому месту. Пёсик не мог ни сесть, ни лечь. Температура. Всё опухло. Огромное человеческое спасибо моим коллегам, моим девчонкам: Таня Манчукевич и Людмила Тишкевич. Низкий поклон ветеринару Владимиру Леонтьевичу и его сыну Павлу. Пёсик был в очень плохом состоянии. Вечером, женщины, словили и посадили в машину. Собачка кусался. Прождали экстренную операцию у врачей на дому. Помогли отвезти на передержку и ночь, Вместе со мной провели возле собаки. Собаке 10 лет + -. Спасибо ВРАЧИ!!!!!!!! СПАСИБО МОИ КОЛЛЕГИ!!!!!!!!

А так же большое спасибо волонтёру Антонине. Она оказала нам помощь и поддержку в спасении этого пёсика."


Оксана


Шляпо, которая в 2020 поддержала лукашистов, а в 2022 z-убийц возлавила вилейский музей.

Хотела в 2020 выслужиться перед лукашистами и пойти по карьерной лестнице, но нет.


Репост из: Навіны Вілейка
Старыя фота Вілейшчыны 📷

Вілейка. 1930-я гады.
Будынак камандавання Корпусу Аховы Памежжа.
Фота зроблена капралам Антонам Сальвуком (негатыў на шкле).

Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka




Ксёндз Раман Суша з Вiлейкi стаў ляўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонду Centesimus Annus — Pro Pontifice за дасьледаваньне мітадызайну ў лічбавую эпоху. Узнагароду ўручаць у Рыме.

Ганарымся!

https://www.svaboda.org/a/33216422.html






27 ноября у Андрея Кудика, который сейчас находиться в плену у лукашистов, день рождения.

Поздравьте его. Отправьте открытку!

Адрес для писем: Следственная тюрьма № 8. 222163, г. Жодино, ул. Советская, 22А


Яго Шаранговіч, які паходзіць з Вілейшчыны выйшаў на 6 радок беларусаў-бамбардзіраў у НХЛ

Показано 20 последних публикаций.