🕯У гэтую ноч 87 гадоў таму савецкія ўлады расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Далучайцеся да акцый з нагоды гадавіны
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікі НКУС (рус. НКВД) ва ўнутраным дворыку турмы "амерыканкі" растралялі 108 прадстаўнікоў нацыянальнай эліты. Гэта былі пісьменнікі, паэты, выбітныя навукоўцы. Усе яны былі пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяр сталінскага тэрору.
Рукапісы іхных твораў, якія не прайшлі цэнзуру, былі спаленыя там жа, ва ўнутраным дворыку турмы НКУС. Тым не менш, частка твораў дайшла да нашых дзён. Напрыклад, верш Міхася Чарота:
Ноч з 29 на 30 кастрычніка ўвайшла ў памяць як "Ноч растраляных паэтаў". З гэтай нагоды штогод ладзяцца розныя мерапрыемствы і акцыі. Сёлета яны пройдуць у 15 краінах свету, поўны спіс шукайце тут:
👉 https://nochpaetau.com/
Хочаш даведацца больш пра растраляных аўтараў? Вось тут Цыкл лекцый праекту "(Не)расстраляная паэзія". Альбо вось тут ёсць фільм Змітра Дашкевіча "Ноч расстраляных паэтаў".

«Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.
Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!»