VANDRVM


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


27.04 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!

Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў

Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 27.04 Траецкае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 17.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


Мае сёньняшнія турысты🌱

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы☘️


01.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ"!

Маршрут: Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў (≈400 км)

У МІРЫ агледзім звонку знакаміты замак і зробім шыкоўныя фатаздымкі, а ў ШЧОРСАХ нас будзе чакаць сядзіба Храптовічаў і казачны фальварак МУРАВАНКА. Потым мы накіруемся да знакамітага КРЫЖА ЭВЕЛІНЫ ПУСЛОЎСКАЙ, пад якім спачывае таксама яе сын-паўстанец Адам і дзе вы даведаецеся шчымлівую гісторыю гэтай шляхецкай сям’і. А недалёка ўжо ЛІТОЎКА, што сустрэне нас унікальнай фэнтэзі-сядзібай, і НАВАГРАДАК з замкавай гарой, старажытнымі касьцёламі і курганам Адама Міцкевіча. Пасьля яго – адпачынак на беразе чароўнага возера СЬВІЦЯЗЬ, дзе мы зможам зладзіць пікнік ля вады і набрацца сіл, бо далей нас чакае ТУГАНАВІЦКІ ПАРК са сваімі гісторыямі, таямніцамі, а таксама прыгожымі старымі дрэвамі, якім ёсьць пра што нам распавесьці. Блізкі КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАЎ – фінальны пункт нашага падарожжа, месца колішніх таемных сустрэч Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота ды Ігнацыя Дамейкі – ну як тут вершы не пачытаць?!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць наведваньне фэнтэзі-сядзібы ў Літоўцы. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 01.06 Наваградак. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00


24.04 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)"!

Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер – парк Горкага. Адлегласьць: 3179 крокаў

Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет, ад якіх прыстойныя паненкі чырванелі! Далей мы апынемся перад самым вялікім у горадзе бардэлем! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Галава кругам? Ну то хадзем праветрым яе на алеях Губернатарскага саду, але і тут то Алея каханьня, то гімназісты палююць на гімназістак, а яшчэ побач вядомая на ўвесь горад вуліца! Карацей, выдыхнуць будзе няма калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 24.04 Непрыстойны праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


17.05 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЗАГАДКАВЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае Вока – Слабодка – Іказьнь – Ахрэмаўцы (≈600 км)

У ВІДЗАХ пабачым неверагодны нэагатычны Траецкі касьцёл (1914), які анікога не пакіне абыякавым!
У ВІДЗАХ ЛАЎЧЫНСКІХ палюбуемся прыгожай сядзібай XVIII ст. роду Ваўжэцкіх.
У ОПСЕ нас чакае таямнічы палац Плятэраў (1904).
У БРАСЛАВЕ, што стаіць на маляўнічым беразе возера Дрывяты, наведаем Замкавую гару, нэараманскі касьцёл Панны Марыі (1897) і пабачым знакаміты абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў.
БОЖАЕ ВОКА – адно з самых таямнічых азёраў Беларусі, пра якое складзена шмат паданьняў і якое чакае сваіх дасьледчыкаў.
У СЛАБОДЦЫ завітаем у вельмі прыгожы нэараманскі касьцёл Божага Провіду (1903).
У ІКАЗЬНІ пабачым пекны нэараманскі касьцёл Божага Цела (1912).
У АХРЭМАЎЦАХ агледзім капліцу-пахавальню Плятэраў ХІХ ст. на старым каталіцкім цьвінтары.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 17.05 Відзы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00


23.04 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "ТАЯМНІЦЫ КАМЯНІЦАЎ"!

Маршрут: Аляксандраўскі сквер – вул. Янкі Купалы – вул. Першамайская – гатэль "Пекін". Адлегласьць: 3354 крокі

Падчас гэтай вандроўкі паблукаем па старых вулачках і паслухаем цікавыя гісторыі. Вас будуць чакаць Аляксандраўскі сквер (і куча яго цікавостак), легендарная прыбіральня (якой ужо няма), таямніцы Дому афіцэраў (там пераблыталіся ўваходы!), рэдкі, нібы дыназаўр, мінскі брук (ну надзвычай рэдкі!), вееееееееееееееельмі доўгі завод (самі ў кроках памераеце) і схаваны помнік Кіраву (яго 90% мінчукоў ніколі ня бачылі). Яшчэ вы пабываеце на месцы, дзе да вайны быў іпадром (а ў 1913-м тут згулялі першы мінскі футбольны матч), пачуеце пра славуты партызанскі парад (а колькі зь ім зьвязана гісторый!) і апынецеся на старажытным паганскім капішчы (ходзяць чуткі, што працуе дагэтуль).

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 23.04 Камяніцы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


Мае учорашнія турысты🌱

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы☘️


27.04 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ"!

Маршрут: Чырвоны касьцёл – тэатар Горкага – вул. Гарадзкі Вал – вул. Рэвалюцыйная – Катэдра. Адлегласьць: 1996 крокаў

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды і паданьні вы пачуеце і пабачыце падчас нашага падарожжа. Аб якіх падзеях распавядае легенда пра Чырвоны касьцёл? Як клічуць каралеву русалак і дзе яна жыве? Якая гісторыя здарылася з першым беларускім фільмам? Дзе знаходзіцца самая вялікая мінская сінагога? На ўсе гэтыя пытаньні вы атрымаеце адказы, а таксама паблукаеце па старажытных вуліцах, пасьмяецеся з анекдатычных выпадкаў мінскай (і ня толькі) гісторыі, а напрыканцы вандроўкі патрапіце ў езуіцкі калегіюм XVIII ст. і станеце ягонымі вучнямі!

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 27.04 Легенды. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 15.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


10.05 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПА ГАРАДЗЕНСКІМ ПАВЕЦЕ. ЧАСТКА І"!

Маршрут: Мількаўшчына – Кашубінцы – Гожа – Форт ІІІ – Сьвяцк – Сапоцкін – Аўгустоўскі канал (≈700 км)

У МІЛЬКАЎШЧЫНЕ паблукаем па алеі, што памятае знакамітую пісьменьніцу Элізу Ажэшку, якая нарадзілася тут у 1841 року ў маёнтку Паўлоўскіх.
У КАШУБІНЦАХ пабачым езуіцкі драўляны барочны касьцёл Панны Марыі XVIII ст., старадаўні некропаль і пройдземся па рамантычнай алеі, што прывядзе нас да сядзібы Блаўдзевічаў ХІХ ст.
У ГОЖЫ агледзім прыгожы нэагатычны Петрапаўлаўскі касьцёл (1865), а таксама наведаем найцікавы гісторыка-этнаграфічны музей.
У ФОРЦЕ ІІІ узгадаем пра гісторыю стварэньня Гарадзенскай фартэцыі і жорсткія баі І сусьветнай вайны, а таксама пабачым сталакціты і сталагміты.
У СЬВЯЦКУ завітаем у барочны палацава-паркавы комплекс роду Валовічаў (1779), дзе вас чакае гістарычны шпацыр, экскурсія па бровару і дэгустацыя шляхецкага піва!
У САПОЦКІНЕ пашукаем прывідаў у старажытных склепах ХІХ ст. на мясцовым цьвінтары, а таксама пабываем у эклектычным касьцёле Панны Марыі (1789).
ЛЯ АЎГУСТОЎСКАГА КАНАЛУ мы зможам адпачыць і пабачыцы працу гэтага найцікавага гідратэхнічнага збудаваньня ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 180 руб. У кошт уваходзяць музеі ў Гожы і Сьвяцку (+дэгустацыя). Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 10.05 Сьвяцк. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 23.00


Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!

Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.

Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 250 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 46 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.

Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.

Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў: да 31.12.2026

Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09


22.04 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "ПРАСПЕКТ"!

Маршрут: пл. Перамогі – Кастрычніцкая пл. – пл. Незалежнасьці. Адлегласьць: 3722 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы будзем дасьледваць савецкі перыяд гісторыі і архітэктуры галоўнай вуліцы Мінску. Сучасны праспект быў амаль цалкам сфарміраваны ў пасьляваенныя гады знакамітай архітэктурай сталінскага ампіру, але сустракаюцца і даваенны канструктывізм, і нават будынкі ў стылі мадэрн дарэвалюцыйнай пары. Мы пачнем нашу вандроўку з плошчы Перамогі, пройдзем каля дому-музею І зьезду РСДРП, пагутарым пра гісторыю цырку, агледзімся на Кастрычніцкай плошчы, пасьмяемся з захапляльнай гісторыі адкрыцьця ГУМу, разгадаем загадкі Галоўпаштамту, а яшчэ вас будзе чакаць плошча Незалежнасьці з Домам ураду і шматлікімі цікавымі гісторыямі.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 22.04 Праспект. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


25.04 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!

Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.04 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


09.05 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ"!

Маршрут: Жырмуны – Малое Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Жыбартоўшчына – Дзятлава– Вялікая Сваротва (≈550 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў мястэчку ЖЫРМУНЫ, дзе агледзім касьцёл Адшуканьня Сьв. Крыжа (1789), палацава-паркавы комплекс Радзівілаў XVIII ст. і таямнічую калону. У МАЛЫМ МАЖЭЙКАВЕ дасьледуем палац Ромераў (1880) у стылі позьняга класіцызму, а ў ВЯЛІКІМ МАЖЭЙКАВЕ – цікавы сядзібна-паркавы комплекс Хадкевічаў XVIII ст. У вёсцы ІШЧАЛНА нас будзе чакаць барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1758) і ўнікальны сонечны гадзіньнік XVIII ст., у ЖЫБАРТОЎШЧЫНЕ будзем дасьледваць сядзібу ХІХ ст. роду Дамейкаў, а ў ДЗЯТЛАВЕ пабачым палац Радзівілаў (1751) у стылі ракако і барочны касьцёл Панны Марыі (1646). Напрыканцы ж нашай вандроўкі завітаем у ВЯЛІКУЮ СВАРОТВУ, дзе пабачым сапраўдны цуд – трохкутную Сьвята-Траецкую царкву (1823).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 09.05! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 23.00


23.04 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "ТАЯМНІЦЫ КАМЯНІЦАЎ"!

Маршрут: Аляксандраўскі сквер – вул. Янкі Купалы – вул. Першамайская – гатэль "Пекін". Адлегласьць: 3354 крокі

Падчас гэтай вандроўкі паблукаем па старых вулачках і паслухаем цікавыя гісторыі. Вас будуць чакаць Аляксандраўскі сквер (і куча яго цікавостак), легендарная прыбіральня (якой ужо няма), таямніцы Дому афіцэраў (там пераблыталіся ўваходы!), рэдкі, нібы дыназаўр, мінскі брук (ну надзвычай рэдкі!), вееееееееееееееельмі доўгі завод (самі ў кроках памераеце) і схаваны помнік Кіраву (яго 90% мінчукоў ніколі ня бачылі). Яшчэ вы пабываеце на месцы, дзе да вайны быў іпадром (а ў 1913-м тут згулялі першы мінскі футбольны матч), пачуеце пра славуты партызанскі парад (а колькі зь ім зьвязана гісторый!) і апынецеся на старажытным паганскім капішчы (ходзяць чуткі, што працуе дагэтуль).

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 23.04 Камяніцы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


03.05 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"!

Маршрут: Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень (≈300 км)

ВАЛОЖЫН – самы антычны горад Беларусі па сваёй архітэктуры, бо тут пануе класіцызм! Касьцёл Сьв. Юзафа (1815), палац Тышкевічаў (1806) і знакамітая іешыва створаць уражаньне, што мы апынуліся ў самым сэрцы Старажытнай Грэцыі! Недалёк ляжыць мястэчка ВІШНЕВА з барочным касьцёлам Панны Марыі (1641) і ўспамінамі пра Сымона Буднага, Шымона Перэса, Уладыславу Луцэвіч і Канстанцыю Буйло. Зусім побач стаіць таямнічая сядзіба Храптовічаў "АДРАВОНЖ", якую мы будзем дасьледваць, а пасьля трапім у вёску ДЗЯСЯТНІКІ зь яе велічным манументам у памяць ахвяр І сусьветнай вайны. Суседняе мястэчка БАГДАНАВА зьвязана з жыцьцём і творчасьцю мастака Фердынанда Рушчыца, пра лёс і творчую спадчыну якога мы пагаворым і чыю сядзібу і магілу наведаем. Наступным пунктам нашага падарожжа стануць АШМЯНЫ, дзе мы пабываем у касьцёле Сьв. Міхала Арханёла (1906), краязнаўчым музеі і старажытнай сінагозе. На зваротным жа шляху наведаем НЯВЕСЬЦІН КАМЕНЬ, ля якога ўзгадаем старажытныя легенды і паданьні.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па валожынскай іешыве, ашмянскім краязнаўчым музеі, ашмянскай сінагозе. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 03.05 Валожын. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 19.00


Мае суботнія і нядзельныя турысты🌱

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы☘️


Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 20 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.

22.04 (аўторак)
19.00 – ПРАСПЕКТ

23.04 (серада)
19.00 – ТАЯМНІЦЫ КАМЯНІЦАЎ

24.04 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)

25.04 (пятніца)
18.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

27.04 (нядзеля)
15.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ

17.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ

19.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ

28.04 (панядзелак)
11.30 – МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА

14.00 – МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ

16.30 – ЗІГЗАГІ МІНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ

19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

29.04 (аўторак)
11.30 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ

14.00 – МІНСК ТАТАРСКІ

16.30 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)

30.04 (серада)
19.00 – БЛУКАЮЧЫ ПА РУІНАХ…

01.05 (чацьвер)
11.30 – НЕБЯСЬПЕЧНАЯ НІЖНЕЛЯХАЎСКАЯ

14.00 – ШПАЦЫР ПА ДАМІНІКАНСКАЙ

16.30 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ

19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)

02.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)

03.05 (субота) ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ (Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень)

04.05 (нядзеля)
11.30 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ

14.00 – ТАЯМНІЦЫ КАТАЛІЦКІХ СЬВЯТЫНЯЎ

16.30 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ

19.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ

05.05 (панядзелак)
19.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ

06.05 (аўторак)
19.00 – ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ

07.05 (серада)
19.00 – ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ

08.05 (чацьвер)
19.00 – БЛУКАЮЧЫ ПА РУІНАХ…

09.05 (пятніца) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва)

10.05 (субота) ПА ГАРАДЗЕНСКІМ ПАВЕЦЕ. ЧАСТКА І (Мількаўшчына – Кашубінцы – Гожа – Форт ІІІ – Сьвяцк – Сапоцкін – Аўгустоўскі канал)

11.05 (нядзеля)
11.30 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД

14.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА

16.30 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ

19.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ

12.05 (панядзелак)
19.00 – АД ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ

13.05 (аўторак)
19.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ

14.05 (серада)
19.00 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД

15.05 (чацьвер)
19.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА

16.05 (пятніца)
19.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МІНСКУ

17.05 (субота) ЗАГАДКАВЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ (Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае Вока – Слабодка – Іказьнь – Ахрэмаўцы)

18.05 (нядзеля)
15.00 – МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ

17.00 – ЗІГЗАГІ МІНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ

19.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ

20.05 (аўторак)
19.00 – 12 КАЗАК АСМАЛОЎКІ

21.05 (серада)
19.00 – СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ

22.05 (чацьвер)
19.00 – НЕБЯСЬПЕЧНАЯ НІЖНЕЛЯХАЎСКАЯ

23.05 (пятніца)
19.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ

24.05 (субота)
13.00 – ЛЕПШАЕ ЗЬ МІНСКАЙ ГІСТОРЫІ

15.00 – КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ

25.05 (нядзеля)
18.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

19.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)

26.05 (панядзелак)
19.00 – ПРЫГОДЫ МІНСКІХ ШКАЛЯРОЎ

27.05 (аўторак)
19.00 – ПРАСПЕКТ

28.05 (серада)
19.00 – ТАЯМНІЦЫ КАМЯНІЦАЎ

29.05 (чацьвер)
19.00 – МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА

30.05 (пятніца)
19.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ

31.05 (субота)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

01.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)

02.06 (панядзелак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)

14.06 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)

21.06 (субота) ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў)

22.06 (нядзеля) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)

28.06 (субота) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)

03.07 (чацьвер) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)

04.07 (пятніца) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)


22.04 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "ПРАСПЕКТ"!

Маршрут: пл. Перамогі – Кастрычніцкая пл. – пл. Незалежнасьці. Адлегласьць: 3722 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы будзем дасьледваць савецкі перыяд гісторыі і архітэктуры галоўнай вуліцы Мінску. Сучасны праспект быў амаль цалкам сфарміраваны ў пасьляваенныя гады знакамітай архітэктурай сталінскага ампіру, але сустракаюцца і даваенны канструктывізм, і нават будынкі ў стылі мадэрн дарэвалюцыйнай пары. Мы пачнем нашу вандроўку з плошчы Перамогі, пройдзем каля дому-музею І зьезду РСДРП, пагутарым пра гісторыю цырку, агледзімся на Кастрычніцкай плошчы, пасьмяемся з захапляльнай гісторыі адкрыцьця ГУМу, разгадаем загадкі Галоўпаштамту, а яшчэ вас будзе чакаць плошча Незалежнасьці з Домам ураду і шматлікімі цікавымі гісторыямі.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 22.04 Праспект. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!


Хрыстос уваскрос!

Са сьветлым Сьвятам вас, сябры!

Дабра, радасьці і шчасьця вам на доўгія гады!


20.04 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!

Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадм. Адлегласьць: 1872 крокі

Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра старажытнае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў. Вас чакае аповед пра "пераезд" Мінску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай мінскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 Сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Мы пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога мінскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым у горадзе кінатэатрам, габрэйскім загсам, хлебазаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама самай старажытнай мінскай вуліцай без старых дамоў.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка ХХ.ХХ НАЗВА. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

Сустракаемся ў 16.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

Показано 20 последних публикаций.