VANDRA | Беларусь


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Праект па павышэнню турыстычнай граматнасці. Вандроўкі, даследаванні і асветніцтва 📯
Наш сайт: https://vandra.by

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


📩 Дзве навіны па Чучавіцкім краі сышліся ў адзін час

Па адным дамашнім архіве даслалі здымак, але не маглі вызначыць, хто дакладна на ім і дзе ён быў зроблены. На гэтым тыдні пры дапамозе чучаўлякоў атрымалася знайсці адказы!

📸 На здымку сям'я Канановічаў з вёскі Гоцк. Здымак зроблены альбо ў канцы 1940-ых гадоў, альбо на самым-самым пачатку 1950-ых. Акалічнасці здымка невядомы, але ж можам сцвярджаць, што на здымку бачым традыцыйныя строі з вёскі Гоцк.

🗂️ Другая навна таксама пра традыцыйныя строі. На сайце праекта зроблена адпаведная старонка "Традыцыйны строй", дзе па асноўных дэталях строя сабрана ўсё вядомае і даступнае для публікацыі (чакаем шчэ на дазволы і новыя якасныя здымкі).

🔗 Глядзіце традыцыйны строй Чучавіцкага краю

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


💥 Новы эпізод VANDRA падкаста: "Як знікае спадчына былога мястэчка Лахва | Сцяпан Нефідовіч"

⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей.

Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўлялі пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову і як гэта ўсё паступова знікала. А напрыканцы эпізода дзялюся разважаннямі, чаму ўвогуле з’явілася тэма Лахвы і што мы мусім вынесці з гэтага.

❗️ ⁠Артыкул Сцяпана Нефідовча "Радзівілы ў Лахве"
❗️ ⁠⁠Артыкул пра гісторыю Лахву на сайце "Тутэйшы"⁠⁠
❗️ ⁠⁠⁠Дакументальны фільм пра гета ў Лахве

🧩 ⁠
Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

📸
Wikimedia Commons

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


🔖 Як змяніўся Чучавіцкі край ад Другой сусветнай вайны?

У сакавіку 2025 года амерыканскі архіў апублікаваў нямецкую аэраздымку часоў Другой сусветнай вайны. Пра гэта актыўна пісалі СМІ, а тут допіс са "Спадчыны" са спасылкамі на мапы.

Шчаслівым выпадкам 19 чэрвеня 1944 года нямецкі самалёт, з якога рабілі здымку, пралятаў над Чучавіцкім краем, а калі дакладней над Вялікімі Чучавічамі, Малымі Чучавічамі, Баравікамі, Кормужам і па паўднёвай частцы краю, над балотам Грычын.

У артыкуле параўноваем 'было-стала' паміж аэраздымкамі 1944 года і спадарожнікавымі здымкамі Google Maps, а таксама вызначаем краязнаўчыя адметнасці, якія сталі вядомымі дзякуючы новым матэрыялам.

🔗 Чытайце артыкул на czuczewicze.by

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


🎻 Новы эпізод падкаста: “Вясковыя музыканты Беларусі і ў чым іх адметнасць | Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі”

⭐️ Госці эпізода Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі, музыкі на акардыёне і гармоніку і стваральнікі праекта пра традыцыйную музычную спадчыны і вясковых музыкантаў Беларусі — graj.by

У эпізодзе мы будзем размаўляць пра вясковых музыкантаў, адкуль яны бралі інструменты і веды каб граць, якая роля ў музыкантаў была ў вёсцы, пра арганістаў і пра тое, што нам кажуць здымкі праекта.

Сайт праекта мае назву “Вясковы музыканты Беларусі”. Ці не ўзнікла ў вас думка, чаму менавіта вясковыя? Няўжо гарадскіх не было? З гэтага пытання мы і пачынаем гаворку.

📸
1 - Кларнет з футаралам музыкі з в. Лявонавічы Нясвіжскага раёна Васіля Верамейчыка. Фота Міхася Аракчэева.
2 - Вясковыя “Дзягілёнскія музыкі” граюць разам з выкладчыкамі Дзяржынскай ДМШ, 1970-я гг. Крыніца: Архіў Ірыны Марчанка (Дзяржынск)
3 - Музыкі з Дзягільна на вяселлі ў Касілавічах, Дзяржынскі раён, 1965 г. З цымбаламі Юзэфа Бохан “Боханіха”. Крыніца: Архіў Святланы Клепікавай (Мінск).
4 - “Лінаўская музыка”, вясковы духавы аркестр з Нараўлянскага раёна, 1970-я гг. У цэнтры з кларнетам кіраўнік Герасім Леглік, засвоіў інструмент у сталінскіх лагерах. Крыніца: Архіў СЭТ (Мінск)
5 - Гарманіст Яўген Бутар з в. Загор’е Смаргонскага раёна, пачатак 1950-х г.г. Крыніца: Архіў СЭТ (Мінск)

❗️ Праект "Вясковыя музыканты Беларусі"
❗️
Facebook-старонка Аляксея Крукоўскага
❗️
Facebook-старонка Андрэя Бароўскага

🧩
Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


📩 У фотаархіве Чучавіцкага краю новы дамашні архіў і новыя здымкі!

Дадаліся 17 здымкаў з дамашняга архіва Ліхтара Андрэя. Ізноўку калекцыю дапоўнілі здымкі, дзе можна заўважыць дэталі традыцыйнага строю і архітэктуры Чучавіцкага краю.

🔗 Паглядзець фотаархіў можна на сайце Чучавіцкага краю.

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


🔍 Як былі знойдзены тры фотаздымкі з Вялікіх Чучавіч польскіх часоў?

Даваенных фотаздымкаў Чучавіцкага краю захавалася не так шмат, і ано адзінкі можна знайсці ў дамашніх архівах. У фотаархіве з'явіліся тры такія здымкі з другой паловы 1930-ых гадоў!

У артыкуле дзелімся, як атрымалася знайсці здымкі і які лёс напаткаў Мар'яна Кавалічка.

🔗 Чытайце артыкул на czuczewicze.by

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


🔥 Новы эпізод VANDRA падкаста: "Як касцёл у Дубрава стаў каштоўнасцю толькі праз 219 год свайго існавання | Таццяна Шумель"

⭐️ Госця эпізода - Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы. Дзякуючы намаганням Таццяны, касцёл у Дубраве змог трапіць у спіс гістоырка-культурных каштоўнасцей.

Касцёл гэты месціцца ў вёсцы Дубрава Маладзечанскга раёна, усяго 60 кілометраў ад Мінска. А паўтары гады таму яго ўвогуле планавалі знесці.

Шлях уратавання быў прароблены Таццянай Шумель, госцяй сённяшняга эпізода. Пра шлях, пра парэшткі апошняга мінскага ваяводы, пра ўратаваны абраз і што было зроблена пасля рашэння прызнаць касцёл каштоўнасцю - гэта ўсё мы абмяркоўваем у эпізодзе.

👉 ⁠Facebook-старонка Таццяны Шумель
👉 ⁠Выпуск "Радыё Марыя" пра касцёл у Дубрава
👉 ⁠Апісанне пахавання Адама Хмары
👉 ⁠Пра касцёл у Дубрава на "Планета Беларусь"
👉 ⁠Ігар Сурмачэўскі пра касцёл і абраз⁠⁠ (частка 1⁠⁠)
👉 ⁠Ігар Сурмачэўскі пра касцёл і абраз (частка ⁠⁠2)

🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

📸 Таццяна Шумель і Вікісховішча

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


💥 У Instagram працягваецца #тыдзеньроднаймовы_з_пакрысе, і сёння - апошняе сёмае заданне, якое мы прыдумалі разам з @pakrysie:

Уявіце сітуацыю, што вы сустракаеце іншаземца, які толькі аднойчы быў у Беларусі і праехаўся па самых гучных мясцінах: Мірскі і Нясвіжскі замак, Брэсцкая крэпасць і Белавежская пушча. Чалавек хоча больш даведацца пра беларускую спадчыну, таму звяртаецца да вас з просьбаю паказаць 5 беларускіх мясцінаў ці аб'ектаў, каб пашырыць разуменне пра беларускую культуру. Куды б вы павезлі чалавека і чаму менавіта туды?


💡 Такім чынам, трэба скласці топ-5 важных для вас, але пакуль не распіяраных беларускіх мясцінаў, якія нясуць гісторыка-культурную каштоўнасць. Для натхнення свой топ-5 склалі і мы!

⭐ Сваім топам, адпаведна, дзялюся тут, а іншыя падборкі можна паглядзець у Instagram у сторызах і па хэштэгу.

Вы свой топ-5 можаце апублікаваць у выглядзе відэа, фота або тэксту на сваёй старонцы з хэштэгам #тыдзеньроднаймовы_з_пакрысе і адзнакай двух акаўнтаў @vandra.by і @pakrysie, а таксама запосціць у сторыс у шаблоне (ён ужо чакае вас у актуальных гісторыях @pakrysie). Не забудзьцеся праверыць падпіску на @vandra.by і @pakrysie — гэта таксама важна!

Сярод тых, хто выканае гэтае заданне, будзе разыграна складанка “Дзень з жыцця спадчыны”, падчас збірання якой вы адкрыеце для сябе 15 ілюстрацый, 15 герояў і падзей, 15 аб’ектаў спадчыны — папулярных і не вельмі.

А сярод тых, хто выканае ўсе 7 заданняў, @pakrysie разыграе тры месцы на курсах беларускае мовы, якія стартуюць ужо ў сакавіку!

***
VANDRA падкаст
🧩 VANDRA складанка
🌿 Краязнаўчы праект “Чучавіцкі край”


🔖 У фотаархіве Чучавіцкага края з’явіліся 12 новых здымкаў з дамашняга архіва Шчотка (Буневіч) Вольгі. Агулам архіў ужо налічвае 319 здымкаў з 11 дамашніх архіваў, з двух публічных архіваў і двух выданняў.

Сярод новых здымкаў ёсць фота з 1950-ых з элементамі традцыйнага строя ды здымак з вузкакалейкі. А увесь архіў можна пабачыць на сайце Чучавіцкага краю.

📸
Фотаархіў Чучавіцкага краю

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA і Чучавіцкі край праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


У эпізодзе падкаста пра Аздамічы я запытваўся ў Аляксандра пра шчыльнасць праектаў і актыўных людзей па Століншчыне. Сёння на Patreon выйшаў допіс, дзе сабраны ўсе ўласна вядомыя краязнаўчыя праекты і актыўнасці са Столінскага Палесся. Зразумела, усё з каментарамі :)

🔗 Чытайце на Patreon пра краязнаўчыя праекты і актыўнасці са Столінскага Палесся.

***
VANDRA падкаст
🧩 VANDRA складанка
🌿 Краязнаўчы праект “Чучавіцкі край”



Показано 11 последних публикаций.