Репост из: Адукацыя Чэрвеньшчыны
🔥🔥🔥 Не панікаваць, упэўнена выконваць патрэбныя дзеянні, ведаць, як дапамагчы чалавеку, які тоне, і шмат чаго іншага ў сферы бяспекі на вадзе даведаліся выхаванцы лагера працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем дзяцей «Полымя» сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня на сустрэчы па навучанні правілам паводзінаў на вадзе з выратавальнікамі МНС і АСВОД.
Гэтую карысную сустрэчу арганізавала і актыўна ў ёй удзельнічала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Новікава-Сакалоўская.
Аляксандр Верын, старшы матрос-выратавальнік, і Людміла Верына, матрос-выратавальнік Чэрвеньскай раённай арганізацыі АСВОД, з задавальненнем пагутарылі са старшакласнікамі і распавялі пра ўсе тонкасці сваёй працы.
На практыцы старшакласнікі адпрацавалі аказанне першай медыцынскай дапамогі, кіданне выратавальнага круга і ліня.
Аляксандр Сцяпанавіч і Людміла Мікалаеўна былі задаволены, што змаглі навучыць дзяцей азам выратавання на водах.