Репост из: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
🕯 17 сьнежня 2024 году ня стала Дэпутата Незалежнасьці Мікалая Крыжаноўскага
Мікалай Крыжаноўскі нарадзіўся 1 сакавіка 1937 года. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету. Сябра Камісіі ВС па пытаньнях разьвіцьця прамысловасьці, энэргетыкі, транспарту, сувязі і інфарматыкі. Сябра Часовай камісіі ВС па прывілеях. Сябра Канстытуцыйнай Камісіі. Сябра Ценевага Кабінету (ураду) Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй.
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьць Беларусі.
Сааўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 г), асноўных накірункаў рэформаў для выхаду з крызысу – перадвыбарчая эканамічная плятформа БНФ „Адраджэньне” (вясна-1995), сааўтар шэрагу законапраектаў.
Удзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 г. у Вярхоўным Савеце, абвешчанай ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. „ рэфэрэндуму” аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымвалаў Гэрбу „ Пагоня” і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет.
Спадар Мікалай Крыжаноўскі да апошніх дзён працягваў змаганьне за незалежнасьць Беларусі, быў сталым удзельнікам патрыятычных акцый і мерапрыемстваў, працягваў актыўную дзейнасьць у Беларускі Народным Фронце (КХП-БНФ).
Вечная памяць барацьбіту за незалежную Беларусь!