Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Право


Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Право
Статистика
Фильтр публикаций


12 лютага — Міжнародны дзень прадухілення гвалтоўнага экстрэмізму

Сёння мы адзначаем важную дату — дзень, калі свет аб’ядноўваецца супраць нянавісці, гвалту і страху. Гвалтоўны экстрэмізм пагражае міру, годнасці і надзеям мільёнаў людзей. Ён не мае нацыянальнасці, рэлігіі ці межаў, але заўсёды пачынаецца з адчаю і адчування несправядлівасці.
Беларусь — гэта краіна, дзе кожны чалавек мае права на свабоду і мірнае жыццё. Мы павінны быць разам, каб прадухіліць распаўсюджванне нянавісці і гвалту.

Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак:
✊ Гаварыць пра тое, што гвалт ніколі не можа быць апраўданы.
✊ Падтрымліваць тых, хто пацярпеў ад ціску і гвалту.
✊ Не дапускаць канцэпцыі гвалту як прылады для дасягнення якіх-небудзь мэт у сваім жыцці.

Мы верым, што толькі разам можам стварыць свет, дзе няма месца для гвалтоўнага экстрэмізму. Свет, дзе кожны чалавек можа жыць свабодна і без страху.

Далучайцеся да нас у гэты важны дзень. Мы бачым. Мы памятаем. Мы змагаемся.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


Сёння, калі парушэнні правоў чалавека застаюцца адной з самых вострых праблем у свеце, кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у справу справядлівасці.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі працуе, каб дакументаваць злачынствы і дапамагчы ахвярам знайсці голас. Але без вашай падтрымкі гэтая праца немагчымая.

Ці ведаеце вы, што нават невялікія дзеянні могуць мець вялікі ўплыў?


Чытайце на картках, каб даведацца, як вы можаце дапамагчы.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


⚖️ Важны крок да справядлівасці для Беларусі

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) перадала ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) доказы і прававы аналіз злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых беларускім рэжымам пасля 1 мая 2020 года.

📜 Што гэта значыць?
Заразпракурор МКС будзе ацэньваць, ці можа Суд узяць на сябе расследаванне катаванняў, пераследу, вымушаных дэпартацый і іншых жорсткіх злачынстваў. Гэта стала магчымым дзякуючы перадачы справы Літвой і намаганням праваабаронцаў.

🔥 Чаму гэта важна?
Ахвяры рэпрэсій заслугоўваюць справядлівасці. Тысячы сведчанняў пра катаванні, затрыманні, пераслед і гвалт супраць мірных грамадзян былі сістэматызаваны, правераны і перададзены міжнародным механізмам. Гэта першы рэальны крок да прыцягнення вінаватых да адказнасці.

📢 Што далей?
МКС можа пачаць расследаванне. Акрамя гэтага, нацыянальныя суды розных краін могуць судзіць злачынцаў па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі. Праваабаронцы, у тым ліку Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, працягваюць працаваць, каб ніводны вінаваты не пазбегнуў адказнасці.

📖 Чытайце артыкул цалкам па спасылцы.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


4 лютага 1985 г. ААН прыняла рэзалюцыю пра забарону катаванняў, і з той пары гэта дата адзначаецца як Міжнародны дзень забароны катаванняў.

Катаванні — гэта не толькі боль і страх. Гэта пра знішчэнне чалавечай годнасці, пра спробы прымусіць маўчаць, зламаць волю. Гэта пра страх, які ўлада хоча пасеяць у грамадстве, каб кожны баяўся нават думаць пра свабоду.

Але гісторыя паказвае: катаванні не працуюць. Нават у цемры турмаў застаюцца тыя, хто не зламаўся. Тыя, хто нягледзячы на боль, працягвае змагацца, сведчыць, гаварыць праўду.

Мы памятаем пра ўсіх, хто прайшоў праз катаванні. Пра тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, пра тых, хто вымушаны быў пакінуць дом, пра тых, хто не дажыў да гэтага дня.

Катаванні — гэта злачынства. І мы зробім усё, каб злачынцы панеслі адказнасць.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


🎂 Дзень Нараджэння за кратамі

Сёння свой Дзень Нараджэння святкуе Эдуард Бабарыка — мужны чалавек, які змагаўся за справядлівасць і волю для Беларусі. Яго гісторыя — гэта гісторыя мужнасці, годнасці і веры ў лепшае.

Гэты дзень — нагадванне не толькі пра Эдуарда, але і пра кожнага, хто сёння пакутуе за свае перакананні. Мы верым, што прыйдзе дзень, калі яны сустрэнуць свае дні нараджэння на волі, у свабоднай Беларусі.

Мы патрабуем справядлівасці.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🔴 Катаванні ў Беларусі – гэта рэальнасць.

Гвалт, пагрозы, голад, пакаянныя відэа… Гэтыя метады выкарыстоўваюць, каб зламаць чалавека.

📢 Распаўсюджвайце праўду!

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


27 студзеня мы ўспамінаем мільёны людзей, якія сталі ахвярамі Халакосту.

Гэта дата — нагадванне аб тым, што нянавісць і дыскрымінацыя могуць прывесці да непапраўных трагедый.

Ці ведаеце вы, як нацысцкі рэжым бачыў будучыню беларусаў? Што здарылася з беларускімі вёскамі і гарадамі падчас акупацыі? І як сённяшнія падзеі ў Беларусі звязаны з урокамі мінулага?

Адказы на гэтыя пытанні — у нашых картках. Пераходзьце і чытайце!


📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


Выбары 2025 года ў Беларусі – гэта выбары без выбару.

Як як гэтыя выбары адрозніваюцца ад папярэдніх? Што змянілася ў палітычнай сітуацыі, што робіць іх такімі асаблівымі? І як выбарцы могуць адчуваць сябе ў сістэме, дзе няма незалежных кандыдатаў і ўсё падпарадкавана кантролю ўлады?

Чытай нашы карткі, каб атрымаць адказы на ўсе пытанні!

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


Артыкул "здрада дзяржаве" — яшчэ адзін прыклад таго, як заканадаўства выкарыстоўваецца ў Беларусі для падаўлення свабоды думкі і слова. Рэжым ўсё часцей выкарыстоўвае гэтую катэгорыю для стварэння "ворагаў" сярод грамадзянскай супольнасці.

Ці магчыма, каб прага да свабоды і імкненне да справядлівасці сталі злачынствам? Чаму тых, хто змагаецца за свой народ, называюць здраднікамі?

Чытайце ў картках!

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w


Ці ведаеце вы, што 22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне, якое стала сімвалам барацьбы за свабоду ў Беларусі?

Якія мэты ставілі паўстанцы і чаму іх подзвіг важны для нас і сёння?

Адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў картачках.

Чытайце, натхняйцеся і памятайце: свабода ніколі не даецца лёгка.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w

Показано 10 последних публикаций.