📖 Пра што насамрэч хочуць чытаць жанчыны?
📱 Каманда новага медыя для жанчын
WE Platform запускае
ананімнае апытанне, каб зразумець, на якія тэмы беларускам не хапае матэрыялаў і ў якім фармаце яны хацелі б бачыць кантэнт. Мэта – стварыць публікацыі, якія сапраўды адпавядаюць інтарэсам жанчын.
Чаму гэта важна?🟣 Медыя ўплываюць на тое, як думаюць пра жанчын. Часта жанчын прадстаўляюць у стэрэатыпных ролях – хатнія гаспадыні, маці, мадэлі – з акцэнтам на знешнасці і ўзросце. У той жа час пра мужчын часцей гавораць як пра прафесіяналаў, падкрэсліваючы іх навыкі.
🟣 Гэта стварае перашкоды для жанчын. Стэрэатыпы абмяжоўваюць магчымасці дзяўчат і жанчын у сям’і, на працы, у навуцы і спорце.
🟣 Гендэрная няроўнасць у медыя. Менш за трэць матэрыялаў прысвечаны жанчынам. Гэтая сітуацыя можа захоўвацца дзесяцігоддзямі без зменаў.
⏺ Каманда медыя заклікае жанчын з усёй Беларусі, асабліва з невялікіх гарадоў і вёсак, прыняць удзел у апытанні. Вынікі будуць прааналізаваны, і на іх аснове будуць створаны новыя матэрыялы, якія адлюструюць інтарэсы чытачак.
Таксама вынікі даследавання перададуць беларускім медыя і блогер_кам, каб яны маглі ўлічваць пажаданні жанчын пры стварэнні кантэнту.
❔
Апытанне адкрыта да
10 студзеня. Спасылкай рэкамендуецца падзяліцца з сяброўкамі, мамамі, бабулямі і дапамагчы ім запоўніць анкету, калі неабходна.
Каманда WE Platform спадзяецца, што гэта дапаможа зрабіць медыя больш разнастайнымі і гендарна роўнымі.