Прадмова
Чарговы восьмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus пазнаёміць чытача з унікальным помнікам эпіграфікі часоў Полацкага княства «Давыдавым каменем» ХІІ ст. У. Шыпіла распавядае пра арганізацыю дапамогі галадаючым сялянам Магілёўскай і Віцебскай губ. на пачатку ХІХ ст. У. Іваноў, працягваючы ўжо традыцыйную для часопіса праблематыку краёвай ідэі, прасочвае ідэйны і творчы шлях Алены Цэпрынскай (1880–1930?). Праблематыку краёвасці працягваюць успаміны вядомага беларускага і польскага палітыка і краёўца Рамана Скірмунта пра стрыечную сястру Канстанцыю Скірмунт. Я. Гардзееў аналізуе беларускую праблематыку ў тэкстах польскага гісторыка і палітолага Віктара Сукенніцкага (1901–1983), які ў пасляваенны час быў адным з аўтараў легендарнага польскага часопіса «Культура» (рэдактар Ежы Гедройц). Тэма польскай «Культуры» закранаецца таксама ў раздзеле Незаваўжныя юбілеі. Рэдакцыя лічыць важным прыгадаць 25-годдзе выдання беларускай «Культуры» ў фармаце часопіса «Фрагмэнты» (1998, № 2–3, рэдактар Ігар Бабкоў). У тым самым нумары «Культуры»=«Фрагментаў» друкавалася Беларуская дэклярацыя свабоды, у якой група беларускіх інтэлектуалаў заявіла пра свой выбар на карысць: вольнага мысьленьня; інтэлектуальнага й культурнага нон-канфармізму; абароны асноўных каштоўнасьцяў эўрапейскай культуры й цывілізацыі зь іхным вызначальным пасланьнем: СВАБОДА. Тамсама публікуецца інтэрв’ю з вядомым перакладчыкам і публіцыстам Лявонам Баршчэўскім з нагоды 40-годдзя публікацыі яго першага перакладу і ўспаміны сяброў і калегаў гісторыка Юрыя Туронка (1929–2019).
У рубрыцы Біяграфія навукі і навукоўца змешчаны інтэрв’ю з вядомымі гісторыкамі Аляксандрам Краўцэвічам, Нінай Стужынскай, Алегам Латышонкам і Леанідам Смілавіцкім. Стрыжнёвай тэмай гэтых «гісторый гісторыкаў» з’яўляецца пачатак іх навуковага шляху. Інтэрв’ю дапаўняе артыкул Л. Смілавіцкага, прысвечаны постаці даследчыка Афраіма Карпачова (1914–1988). Рубрыка Гарадзенскі сшытак утрымлівае артыкул А. Чарнякевіча і І. Соркінай, прысвечаны гісторыі палаца і сядзібы Станіславова караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У раздзеле Навуковае жыццё публікуюцца анатацыі на кніжныя навінкі, рэцэнзіі, а таксама інфармацыя пра падзеі навуковага жыцця.
Вяртаючыся да адказу на першапачатковае пытанне, хачу дадаць, што не можа быць культуры без свабоды. Выбар СВАБОДЫ, пра які ў 1998 г. заявілі беларускія інтэлектуалы, з’яўляецца адзінай магчымай пазіцыяй для людзей навукі, мастацтва і культуры, чыімі намаганнямі жыве і будуецца Беларусь.
Аляксандр Смалянчук