Гісторыі Беларускіх Слоў | HBS


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


HBS - Гісторыі беларускіх слоў. Даведвайся пра беларускую мову і яе паходжанне!
Прапануйце ідэю да допісу тут: @HBSprapanovybot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Магчы

быць
у стане / мець магчымасць
pol. - Mieć możliwość
eng. - To be able to

Сап
раўды, хутчэй за ўсё слова "Магчы" прыйшло з праславянскай мовы, з дзеясловаў "mogťi", "mogǫ", праз стараславянскія "мошти", "могѫж". Гэтыя славянскія дзеясловы не маюць пэўнага значэння, яны толькі вызначаюць пэўную акалічнасць пры дзеі, таму дакладны пераклад напісаць нельга. Таксама ў бок такога меркавання указваюць і шматлікія родасныя да слова "магчы" словы, у іншых славянскіх мовах, кшталту чэшскага "moci", славацкага "môcť", украінскага "могчи́", з такім жа самым значэннем.

Але некаторыя вучоныя збліжаюць слова "магчы" з літоўскім "magė́ti"(хацецца), старажытна-верхне-нямецкае "magan" і індаеўрапейскае "*māgh‑"(быць у стане), што можа казаць аб паходжанне гэтага слова з якой-небудзь стара-індыйскай мовы, на прыклад са слова "mahān"(падабаецца).

HBS


А як у вас называюць сушылку для бялізны?

Я тут даведаўся што сушылку для бялізны называюць вельмі па рознаму нават не ў розных дыялектах, а ў розных сем'ях.

Асабіста я чуў назвы "сушня", "растапырня" і на захадзе Беларусі была назва кшталту "бялізянка".

Дык вось, напішыць ў каментарах, а як яе называюць у вас?


баяць(bajać) дз. сл.

1.
Расказваць байкі, казкі
pol. - Opowiadać bajki / baśnie
eng. - Telling fables / fairy tales
Як пачне дзед Нупрэй баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш. А. Рылько


2.
Гаварыць / паведамляць нешта
pol. - Mówić, zgłaszać coś
eng. - To speak, to communicate something
А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі. Я. Колас


На бах(na bach)

акурат, як раз
Eng. - just
Pol. - właśnie


Даба́(daba) наз.

час
pol. - czas
eng. - time

Не гледзячы на тое, што падобныя словы сустракаюцца ў шматліка якіх мовах, на прыклад украінскае "доба́", польскае "doba", чэшскае і славацкае "doba", балгарскае "до́ба" і гэтак далей, але ўсё ж лічыцца, што беларускае "даба"(а таксама до́́ба - пара, суткі) з'яўляецца родасным з літоўскім "dabà"(прырода, уласцівасць, характар). Таксама мяркуюць, што слова раней мала гетэраклітычную аснову(‑r/n‑), што можа указваць на яго старажытнасць. Але сапраўдных доказаў гэтаму пакуль няма. Таксама Аляксандар Булыка лічыў, што стара-беларускае слова "доба"(час, пара) запазычана з польскай мовы. Але такое меркаванне вельмі неадназначнае.

HBS


Баўна(baŭna) наз.

вата
pol. - wat
eng. - cotton/wool


почапка(počapka) наз.

вешалка
eng. - hanger
pol. - wieszak


Дабад(dabad) наз.

♦️лебедзь
♦️łabędź
♦️swan

Увогуле ў слова "дабад" няма канкрэтнай энтымалогіі і яно можна сказаць што цалкам беларускае, бо гэткае слова хутчэй за ўсё пайшло ад праславянскага дыялекту беларускай мовы, але дакладна не вядома з якога канкрэтнага слова. Бо яно наўрад ці пайшло з праславянскага "elbedь"(лебедзь), гледзячы на іх відавочнае нясходства. Таму звычайна мяркуюць што ў слове адбыліся фанетычныя змены - а менавіта "дабад" пайшло з дыялектнага "лабад", што ужо бліжэй да праславянскага "elbedь". Кшталту чэшскага "labut" ці славацкага "labud". І такім чынам гэтае слова паказвае, што ўсходне-славянскія гаворкі былі моцна звязаныя з заходне- і паўднёва-славянскімі гаворкамі, бо словы кшталту "лабад" часта сустракаюцца менавіта ў гэтых гаворках і мовах.

HBS


Капліца наз.

асобна стаячае царкоўны будынак у гарадах, вёсках, на дарогах ці могілках.
łac. - Kaplica
Pol. - Kaplica
Eng. - chapel

Колькі разоў лучалі нашы людзі на нядобрыя здарэньні каля капліцы.
М. Лынькоў


Як сказаць "прывесці ў беспарадак"?
Опрос
  •   Намакаросіць
  •   Мкануць
  •   Замігцець
  •   Развэдзгаць
14 голосов


Днее дз. сл.

світае
pol. - świtać
Eng. - sunrise
Bel. lat. - switaje
Здаецца ўсталі рана, а покулъ зьберліся ехаць, стала дніць.
З слоўніку Я. Станкевіча


Івалга

♦️wilga
♦️oriole
♦️ivałha

Дакладна невядома адкуль з'явілася гэткая назва дзеля птушкі, і ёсць не адна гіпоцеза на гэтую тэму. Але ёсць адна версія якую прынята лічыць слушнай:
Згодна з гэтай версіяй, слова "івалга" з'яўляецца родасным да праславянскага "vьlg‑"(вільгаць). Дарэчы слова "вільгаць" таксама пайшло ад гэтага праславянскага слова. Але ж пры чым тут вільгаць да птушкі? Усё проста! Таму што лічыцца што івалга - прадвесніца дажджу!

Ёсць яшчэ адна праўдападобная версія. Гэта версія Младэнава аб грэчаскім паходжанні гэтага слова. Ён казаў што яно паходзіць ад грэчаскіх слоў "αὐλέω"(’іграць на жалейцы) і "αὐλός"(жалейка). А звязаны яны тым што івалга ў Грэцыі асацыіруецца з музыкай(асабліва з жалейкай) праз міф аб тым, што івалга раней была жанчынай, якую звали Арыёлус, і яна пераўтварылася ў птушку праз любоў да музыкі. Да і плюсам да гэтага голас івалгі падобны на жалейку. Але гэты варыянт паходжання наўрад ці магчымы, бо адпаведна не вядома якім шляхам гэтае слова трапіла б у беларускую мову. Мы можам толькі здагадвацца.

Ну і наастачу славянска мифалагічная тэорыя паходжання. Яна звязана з язычаскім богам агню Семарглам(Сварогам). А менавіта лічыцца што слова "івалга" пайшло ад імя Семаргла. Чым жа яны звязаны? Як вядома Семаргл мог пераўтварацца ў вогненую птушку, а калі паглядзець на івалгу, з яе ярка-жоўтай афарбоўкай, то сапраўды кажацца што гэта вогненая птушка! Вось і пачалі называць яе ў гонар Семаргла.

HBS


Полаг наз.

Заслона / занавеска
Pol. - kurtyna / firanka
Eng. - the curtain
Bel. lat. - zasłona / zanavieska
Дарогу зноў атуліў лес, насунуўся на яе чорным полагам.
Т. К. Хадкевіч

Часам, не разлічыўшы свой пругкі ўдар, вецер разрываў полаг хмар.
І. П. Шамякін


Занемагчы дз. сл.

захварэць
Pol. zachorować
Eng. fall ill
Bel. lat. zachvareć
Маці зусім занемагла. Яна неяк адразу асунулася з твару, пастарэла.
С. Александровіч.


За́балаць

♦️каляровыя ніткі дзеля вышывання
♦️kolorowe nici do haftowania
♦️colored embroidery threads

Слова "забалаць", мае амаль цалкам беларускае паходжанне. Увогуле пачаткова родаснае да гэтага слова з'явілася яшчэ ў праставянскай мове, але гэтае слова не перабрала сабе ні адна мова. Гэта праславянскае слова "zabъltь". Але ж потым родаснае да гэтага праславянскага з'явілася ў беларускай мове. Што дарэчы вельмі странна, бо яго не было ў стара-беларускай мове, як гэта звычайна бывае з словамі, якія пайшлі ад праславянскай ці стараславянскай моў. Але беларускае слова моцна адрознівалася, гэта слова "бо́лакі"(воблакі). Яно увогуле пайшло ад кораня "ob‑volk‑", што значыць "абалонка". Напэўна малася на ўвазе што воблакі - абалонка неба. А потым слова разбраліся ў розныя дыялекты. С пачатку слова трапіла ў яраслаўскі дыялект, адначасова як слова "за́болока"(запінка) і слова "бо́локом"(наапашкі). Таксама лічыцца што слова "оболочка" (абалонка) таксама пайшло ад слова "болакі", але ж гэта не так. Словы проста маюць аднолькавае паходжанне ад "ob‑volk‑", але адно не паходзіць ад другога. Тым больш што слова "оболочка" мае такое ж самае значэнне як "ob‑volk‑". Потым словы дабраліся й да псковскага дыялекту, дзе ўпершыню атрымала значэнне звязанае з вышыўкай, а менавіта гэта слова "заболока‌ть"(пакрываць вышыўкай). А яшчэ праз час слова трапіла і ў іншыя дыялекты, такія як курскі, смаленскі і варонежскі, дзе атрымала яшчэ больш прыбліжоннае значэнне да сучаснага беларускага слова. А гэта словы "за‌болоть" й "за‌блоть" (чырвоныя ніткі для вышывання). І вось так, зрабіўшы такі "круг" слова вярнулася ў беларускую мову як слова "забалаць". Таму, як бы сучаснае слова па-большасці сфарміравалася за мяжой і адначасова за мяжу яно трапіла з беларускай мовы)

HBS


Вітаю сябры, хачу выбачыцца за такую доўгую адсутнасць, з сённяшняга дня вяртаюсь у строй! Але ж праз тое што я цяпер працую адзін, допісы будуць выходзіць не так часта як раней. Таму я вырашыў саставіць расклад, якога буду прытрымлівацца! Да і вам будзе лягчэй арыентавацца калі будуць выходзіць допісы)

Гісторыі слоў будуць выходзіць кожную суботу, цікавыя словы будуць выходзіць у срэду й нядзелю, а віктарыны так і застануцца выпатковымі.

Таксама мы працуем над тым, каб прыдумаць новую рубрыку, таму калі ў вас раптам ёсць ідэі на гэты лік, то калі ласка напішыце іх у каментарыях, ці ў боце дзеля прапаноў(у апісанні каналу).

Дзякуй што чытаеце HBS =)


Майстар

♦️master
♦️majster

Слова "майстар", прыйшло ў Беларускую мову з Польскай, з слова "majster". Яно прыжылося яшчэ ў стара-Беларускай мове, а потым трапіла і ў старарускую мову. Само слова ў першыню з'явілася ў лацінскай мове. Гэта было слова "magis", якое праз час змянілася і стала выглядаць так - "magister". Потым слова было запазычана старажытна-верхне-нямецкай мовай, але яго напісанне і вымаўленне змянілі, і ў старажытна-верхне-нямецкай мове гэтае слова выглядала так - "meistar". Потым, калі слова перакачоўвала ў сярэдне-верхне-Нямецкую мову, слова зноў атрымала змены. Яны адбыліся з-за таго, што слова "meistar", было вельмі нязвыклым для вуха нозьбітаў Нямецкай мовы, бо было запазычана з Лацінскай. Таму ў сярэдне-верхне-Нямецкай мове, слова змянілі на больш звыклае для іх слыху "majster". Ну і менавіта гэтае слова і прыйшло ў Польскую, Чэшскую і верхня-Лужыцкую мову. А потым і ў Беларускую.

Дарэчы, такія формы гэтага слова, як "майстрова"(маці маладога на вяселлі), "майсьцерыха"/"майстровая"(жонка майстра), "майстроўка"(дачка майстра) і "майстэрства", з'явіліся менавіта ў Беларускай мове.


Сябры, калі ў вас ёсць прапановы да новых допісаў, ці да чаго небудзь яшчэ, то ў HBS з'явіўся бот дзеля прапаноў!

Бот у апісанні каналу.


Мажны́ прым.

Моцны(у адносінах да чалавека)
Pol. mocny
Eng. strong
Bel. lat. Mocny


Сірамáха

♦️воўк-адзіночка\нелюдзень
♦️samotny wilk\nieczłowiek
♦️lone wolf\A non-human


Беларускае слова "сірамаха", было запазычана з Украінскай мовы, а менавіта з слоў "сирома́ха"(бядняк, гаротнік) і "сиро́ма"(сірата), якія з'яўляюцца родаснымі і слова "сиро́ма" можа нават ужывацца ў значэннях слова "сирома́ха". І на самой справе ва ўсіх мовах дзе ёсць падобныя словы, яны маюць значэнні гэтых дзвух слоў, на прыклад сербска-харвацкае "сиро́мах", славенскае "siromák", ці балгарскае "сирома́х". Гэтыя тры значэнні з'явіліся разам са словамі з Праславянскай мовы ад слоў з кораням "sirъ", а менавіта "siroma"(сірата) і ўтворанае ад гэтава слова "siromaxъ"(бядняк, гаротнік). Але Беларуская мова як заўсёды вызначылася, і прыдумала сваё значэнне - воўк-адзіночка. Гэта адбылося праз тое, што гэтае значэнне слова "сірамаха" з'явілася праз яшчэ адно Украінскае слова - "сірохма́нець". Яно з'яўляецца эпітэтам да ваўка (ад "сір-" - шэры). І вось адтуль і ўзяўся "воўк".

Показано 20 последних публикаций.