Репост из: YouTube Беларусi
Кнопка-2024. Выбіраем найлепшы TikTok-канал года.Фінал 📱
🕚 Пачынаем праз 10 хвілін, а падводзім вынікі сёння ў 23:00 па Менску.
Вось хто прадстаўлены ў фінальнай стадыі:
🎨 CityDogby журнал о Минске — смешныя кароткія скетчы па актуальнай беларускай "павестачцы", у якіх вы пазнаеце сябе.
🎨 Iĺja Šynkarenka — блогер са 100-тысячнай аўдыторыяй, які дакладна раскажа, як перайсці на беларускую мову. Складана знайсці беларускага падлетка, непадпісанага на гэтага хлопца.
🎨 li_vetrava (Ліза Ветрава) — гарнітур моўнай блашчыцы пакладзены на паліцу і перад намі зорка беларускага TikTok, якая разумее свой уплыў на аўдыторыю.
🎨 Radio Svaboda — канал з арыгінальным кантэнтам пра беларускую мову, культуру, запраўлены прывабным гумарам.
🎨 Алена Браніславаўна — яе смакоткі з печы сталі трэндам у TikTok, а шчырасць і сакавітая беларуская мова дапамагаюць збіраць мільённыя прагляды.
🎨 Андрей У меня вопрос — бабруйскі блогер, які тонка адчувае пачуцці беларусаў. Здаецца, што песня «Штосьці добрае» «Петли Пристрастия» была напісана пасля прагляду відэа з серыі «Фабрика добрых дел».
🎨 куку орг — месца, дзе Глеб Сямёнаў адрываецца напоўніцы і дае хвілінку славы сёстрам Груздзевым.
🎨 Маргарита Левчук — пераможца леташняй прэміі ў гэтай намінацыі стала мамай, але працягвае бадзёра расплюшчваць вочы некаторым беларусам і падсмажываць адно месца Грышы Азаронку.
🎨 Мова ад Васіля — блогер, які даказвае, што беларускамоўны кантэнт даўно выйшаў з андэграўнда.
🎨 Ягор Яраш-Каранец — блогер, які праз вясёлыя скетчы ўзбагачае наш слоўнікавы запас беларускай мовы.
Выбар, які дакладна варта зрабіць ✔
@youtube_by