Репост из: Лиозно. Официально.
25 СНЕЖНЯ – БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ
Вялікі цуд і радасць Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
✨ З гэтымi словамі з Евангелля паводле святога Лукі ад усяго сэрца віншую каталікоў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння, свята нашай хрысціянскай веры, свята, якое з’яўляецца адным з найбольш любімых ва ўсім свеце.
✨ Няхай яно стане святам усіх людзей! Няхай унясе ў нашае асабістае жыццё і жыццё нашага грамадства супакой і ўзаемнае разуменне!
✨ Віншую таксама і нашых братоў праваслаўных, якія перажываюць пост і рыхтуюць дарогу прыходзячаму Збаўцу. Праўда аб уцелаўленні Бога
павінна аб’ядноўваць нас у веры і змаганнях дзеля яе чысціні, захавання хрысціянскіх каранёў, будавання жыцця на духоўных каштоўнасцях, што з’яўляецца нашым самым вялікім і актуальным заданнем у час крызісу веры.
✨ Ад усяго сэрца віншую ўсіх з надыходзячым Новым 2024 годам! Жадаю сапраўднай радасці, здароў’я і Божага благаслаўлення.
З малітвай ксёндз Аляксей Ляшко, пробашч Парафіі святога айца Піо ў Лёзна