Шаноўныя настаўнікі, дарагія калегі і ветэраны педагагічнай працы!
Сардэчна віншую ўсіх з нашым прафесійным святам – Днём настаўніка✨💐!
Быць настаўнікам – не проста прафесія. Гэта прызванне і шчасце, радасць аддаваць і падтрымліваць. Гэта любоў да жыцця і людзей, да нашай краіны.
🍁🎶Мы шчаслівыя настаўнічаць — перадаваць веды, выхоўваць, абуджаць цікавасць да свету, любоў і павагу да сваёй сям'і, роднай зямлі.
Наша праца – сапраўдны гонар. Гонар бачыць, як раскрываюцца маладыя таленты, як фарміруюцца асобы, як з нашай дапамогай будуецца будучыня любімай краіны.
Настаўнік – аснова, на якой трымаецца грамадства, гонар кожнай установы адукацыі і нашай дзяржавы.
Жадаю кожнаму з нас нязменнай прагі да ведаў, прагі дабрыні, прагі жыцця, што перадаюцца нашым выхаванцам. Жадаю творчага натхнення ў кожны дзень, моцнага здароўя і любові.
Дарагія калегі, няхай падзяка ў вачах нашых вучняў і выхаванцаў будзе лепшай узнагародай✨💕.
З павагай і ўдзячнасцю,
Наталля Кучынская
начальнік упраўлення па адукацыі